сме́ртны, ‑ая, ‑ае.
1. Які канчаецца смерцю, звязаны са смерцю. Смертны выпадак. Смертны час. // Прызначаны для памёршага. Смертны саван. Смертнае адзенне. Смертная пасцель. // Які служыць прыкметай памірання, звязаны са смерцю. Смертная агонія. Смертныя хрыпы.
2. Такі, які не можа жыць вечна, павінен памерці. Чалавек смертны. // у знач. наз. сме́ртны, ‑ага, м.; сме́ртная, ‑ай, ж. Чалавек. Гэта нас, смертных, абміне такі лёс. А вас, факт, успомняць. Пальчэўскі.
3. Такі, які пазбаўляе жыцця, вядзе да смерці. Смертная кара. Смертны прыгавор. □ [Брыль:] — Ён жа [саюз] абараніў нас ад навалы белых армій і іх саюзнікаў, замежнай буржуазіі, што ў смертнай схватцы прабавала задушыць нас. Колас.
•••
Просты смертны — звычайны чалавек, які нічым не вызначаецца.
Смертны грэх гл. грэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Галі́ць ’брыць’, галі́цца ’брыцца’ (БРС, Касп., Нас., Сцяшк. МГ). Укр. голи́ти, голи́тися. У рус. мове голи́ть ’брыць’, голи́ться ’брыцца’ вядома толькі з паўднёвых гаворак у Даля (гл. СРНГ, 6, 294). Можна ставіць пытанне: ці не запазычаны бел. і ўкр. словы з польск. golić, golić się ’тс’? Вырашальным тут павінна з’явіцца адносная храналогія адпаведных слоў. Тэарэтычна мяркуючы, значэнне ’брыць’ магло развіцца ва ўсх.-слав. мовах самастойна. Але адсутнасць яго ў рус. (акрамя паўднёвых дыялектаў) наводзіць на думку, што гэта ўсё ж такі запазычанне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
невядо́мы, -ая, -ае.
1. Такі, якога не ведаюць, аб якім няма звестак; незнаёмы.
Н. востраў.
2. Які не карыстаецца вялікай папулярнасцю; малавядомы.
Н. аўтар.
3. Нязведаны, не перажыты раней.
Невядомае пачуццё.
4. у знач. наз. невядо́мы, -ага, м.; невядо́мая, -ай, ж. Незнаёмы, незнаёмая.
Прыходзіў н.
5. у знач. наз. невядо́мае, -ага, н. Аб чым-н. нязведаным.
Крок у невядомае.
6. у знач. наз. невядо́мае, -ага, н. У матэматыцы: велічыня, якую трэба знайсці.
Ураўненне з двума невядомымі.
|| наз. невядо́масць, -і, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
невясёлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які сумуе; сумны. [Сярго:] Вы што ж такі пануры, невясёлы? [Бэсман:] У нас вясёлага не вельмі шмат. Глебка. Убачыўшы свайго сябра невясёлым, Ціма запытаў: — Чаго такі кіслы? Шчарбатаў. // Які выражае смутак, журбу. Невясёлая ўсмешка. Невясёлыя вочы.
2. Які выклікае смутак, журбу; непрыемны. Невясёлы мой лёс, невясёлы... Пакідаю я родныя сёлы. Куляшоў. Покут голы, невясёлы, Як у той павеці. Крапіва. Ноччу Мікола не спаў. Сядзеў каля папялішча пад уцалелай яблыняй і думаў невясёлую думу. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́йздрасць, ‑і, ж.
Пачуццё незадаволенасці і раздражнення, выкліканае перавагамі, поспехамі, дабрабытам іншых; жаданне мець тое, што маюць другія. — Ты мяне ўсюды абганяеш, — гаварыла Галіна Святлане з лёгкай зайздрасцю. Шахавец.
•••
Лопнуць ад зайздрасці гл. лопнуць.
На зайздрасць — так (такі і пад.), што можна пазайздросціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даўгава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Некалькі даўжэйшы за звычайны. Пакой, дзе жыў Алесь, быў такі ж, як і ў хлопцаў, — звычайны пакой інтэрната: з адным акном, вузкі і даўгаваты. Шыцік. // Прадаўгаваты. Твар быў даўгаваты, лоб шырокі і не маршчыністы, вочы шчырыя і праўдзівыя. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першаадкрыва́льнік, ‑а, м.
Той, хто першым адкрыў якія‑н. новыя землі, краіны, воды, рэкі, залежы карысных выкапняў. // у вобразным ужыв. З сваіх уласных назіранняў я прыйшоў да такога вываду, што першаадкрывальнікамі вясны ўсё ж такі з’яўляюцца не гракі, а шэрыя вароны. Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́пус, ‑а, м.
Разм. зневаж. Тое, што і тып (у 7 знач.). [Лабановіч] падумаў аб а. Мікалаю: «Што гэта яшчэ за тыпус такі? І прыйдзецца ж да яго зайсці гэтымі днямі». Колас. [Максім:] — Толькі мне штось не зразумела, чаго дабіваецца ад мяне гэты тыпус? Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лябёдка 1 ’машына для падымання і перамяшчэння грузу’ (ТСБМ, Сцяшк.). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 72), дзе ўтворана ад ле́бедь (птушка). Аналагічна ў ням. Kran — Kranich, франц. grue, чэш. jeřab ’журавель’ і ’кран’ (Трубачоў — дадатак у Фасмера, 2, 470).
Лябёдка 2 ’маяран садовы, Majorana hortensis Moench’. (гродз., Кіс.). Да лебяда́ (гл.). Матывацыя: квітнеючая расліна па форме (контуру) падобна да лебяды, а пушыстае лісце мае такі ж шараваты колер. Параўн. падобныя назвы рус. кастр. лебёдка ’пустазелле ў збожжавых’, варон. лебеде́ц ’стрэлкі, Capsella bursa-pastoris L.’
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Непамысло́та ’непрыемнасць’ (Сцяшк.), сюды ж niepamysnaść, nipamysłaść ’неспакой, устурбаванасць’ (Варл.), непамы́снасць, непамы́сносць ’непрыемнасць’ (Сл. ПЗБ). Утворана ад непамы́слны ’неадпаведны думцы, намеру, жаданню’ (Нас.), што, відаць, магло быць запазычана з польск. niepomyślny ’няўдалы, неспрыяльны’ (гл. Сл. ПЗБ); пра гэта сведчыць перш за ўсё фанетыка і лінгвагеаграфія — словы фіксуюцца пераважна на захадзе беларускай моўнай тэрыторыі; адзінкавае рус. кастрам. непомыс́ленный ’такі, які не падабаецца, не па душы’ можна разглядаць як самастойнае ўтварэнне са спалучэння *не по мысли ’не так, як думалася, меркавалася, хацелася’. Параўн. наўмысля, наўмысна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)