вы́весці¹, -веду, -ведзеш, -ведзе; вы́веў, -вела; вы́ведзі; -ведзены; зак.

1. каго-што. Ведучы, накіраваць куды-н., выдаліць адкуль-н.

В. войскі на парад.

В. дзяцей на двор.

В. каня з канюшні.

В. з бяды (перан.).

2. каго-што з чаго. Выключыць, прымусіць выйсці са складу чаго-н.

В. з гульні.

В. з саставу прэзідыума.

3. перан., каго (што), з чаго. Уздзейнічаючы якім-н. чынам, прывесці ў які-н. стан, становішча.

В. з раўнавагі (пазбавіць раўнавагі, спакою). В. з цярпення (раздражніць). В. з сябе (давесці да страты самавалодання).

4. каго-што. Знішчыць, вынішчыць.

В. прусакоў.

В. плямы на паліто.

5. што і без дап. Зрабіць вывад, прыйсці да чаго-н. разважаннем.

В. формулу.

|| незак. выво́дзіць, -во́джу, -во́дзіш, -во́дзіць.

|| наз. вывядзе́нне, -я, н. (да 2, 4 і 5 знач.), вы́вад, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.) і вы́вадка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звалачы́ сов., в разн. знач. стащи́ть; стяну́ть; (волоком — ещё) уволо́чь; (украсть — ещё) своло́чь, стяну́ть, стащи́ть, унести́;

з. мяшкі́ ў ку́чу — стащи́ть (стяну́ть) мешки́ в ку́чу;

ледзь ~лаклі́ вепрука́ з калёсе́ле стащи́ли кабана́ с теле́ги;

з. з яго́ ко́ўдру — стащи́ть (стяну́ть) с него́ одея́ло;

зло́дзей звало́к паліто́ — вор стащи́л (стяну́л) пальто́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перахадзі́ць сов.

1. в разн. знач. переходи́ть;

п. пе́шкай — переходи́ть пе́шкой;

п. грып — переходи́ть грипп;

цяжа́рная перахадзі́ла два ты́дні — бере́менная переходи́ла две неде́ли;

2. проходи́ть;

п. усю́ зіму́ ў асе́ннім паліто́ — проходи́ть всю зи́му в осе́ннем пальто́;

3. разг. пройти́;

ко́лькі я ~дзі́ў за год! — ско́лько я прошёл за́ год!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́ўгі, ‑ая, ‑ае і даўгі́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае вялікую даўжыню (у 1 знач.); проціл. кароткі. Жураўлі нібы плылі ў небе, выцягнуўшы тонкія ногі і доўгія шыі. Якімовіч. Падгіналіся каленкі ад доўгай дарогі. Лынькоў. Барак быў доўгі і нізкі. Чорны. // Большы ў даўжыню, чым патрэбна. Доўгая сукенка. Доўгае паліто. □ Штаны ў .. [Рыгоркі] доўгія, аж да пят. Якімовіч. // Разм. Высокі ростам (пра чалавека). [Сухарукі] быў доўгі .. і худы. Бядуля. За тое, што ён [дзядзька Мітрафан] быў доўгі, як жардзіна, і хударлявы, усе казалі на яго Чапяла. Бажко.

2. Працяглы ў часе. Доўгая разлука. Доўгі позірк. □ Сход быў доўгі, але спакойны. Чорны. Ногі ад доўгага сядзення замлелі, і .. [Віця] захістаўся. Чарнышэвіч.

3. Які працяжна вымаўляецца (пра гукі, склады). Доўгі гук.

•••

Доўгая песня (гісторыя) гл. песня.

Доўгі рубель гл. рубель.

Доўгі язык гл. язык.

Доўгія рукі гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каба́т ’жаночая цёплая камізэлька; безрукаўка’ (БРС, Бяльк., Гарэц., Грыг., Інстр. I, Касп., Малч., Мат. АС, Мат. Гом., Мядзв., Нас., Некр., Рам., Серб., Сержп. Грам., Шн. 3, Ян., Янк. 3., Яруш.), ’рознае адзенне’ (Жыв. сл.), ’сукенка’ (Касп.), ’безрукаўка’ (капыл., КЭС), ’дзіцячая кофтачка на падбіўцы’ (Шатал.). Укр. кабат ’куртка, кафтан’, рус. кабат ’куртка, кофта’, рус. зах.-бран. кабат ’ліф, верхняя частка сарафана’, польск. kabat ’кафтан’, в.-луж. kabat ’кафтан’, чэш. kabátпаліто’, славац. kabat (у розных значэннях, напр. ’спадніца’ (Kalal)). У паўдн.-слав. мовах запазычана іншым шляхам, пра што сведчыць фанетыка слова: балг. кавад, кават, кавак, серб.-харв. ка̏ва̄д, якія з перс. kabā ’кафтан’ пры пасрэдніцтве с.-грэч., н.-грэч. моў, гл. БЕР, 2, 119. Відаць, перс. форма з’яўляецца крыніцай і для зах.-еўрап. слоў, аднак няясным застаецца шлях запазычання. Для бел. слова таксама існуе праблема непасрэднай мовы-крыніцы. Рус. кабат вядома на поўначы і на сумежжы з беларускай тэрыторыяй. Яно можа разглядацца як пранікненне з бел. гаворак. Некаторыя значэнні польскага слова (’верхняя вопратка’ і, напрыклад, паводле WIEP-ill. kabat ’кафтан, пераважна жаночы’), а таксама распаўсюджанае слова на беларускай тэрыторыі дазваляюць меркаваць, што крыніцай запазычання быў польскі перыферыйны дыялект. На карысць гэтага наяўнасць слова ў сумежных літоўскіх гаворках са значэннямі ’сукенка без рукавоў’ (kabãčius) і ’жаночы кафтанны (kóbotas).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адарва́цца сов., в разн. знач. оторва́ться; (порваться в результате резкого движения — ещё) оборва́ться;

у паліто́а́ўся гу́зік — у пальто́ оторвала́сь пу́говица;

фіра́нка ~ва́лася — занаве́ска оторвала́сь (оборвала́сь);

самалёт ~ва́ўся ад зямлі́ — самолёт оторва́лся от земли́;

ад кні́гі не́льга а. — от кни́ги нельзя́ оторва́ться;

а. ад наро́да — оторва́ться от наро́да;

а. ад праці́ўнікавоен. оторва́ться от проти́вника;

сэ́рца ~ва́лася — се́рдце оборвало́сь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

борт 1, ‑а, М ‑рце; мн. барты, ‑оў; м.

1. Верхні край бакавой сценкі, а таксама бок марскога або рачнога судна, самалёта. Дзень, калі мы ступалі на борт парахода, быў для нас сапраўдным святам. Лынькоў. Блізка берагу.. Пятрусь надумаўся перайсці ад кармы да свайго месца — бакавога вясла. Пры гэтым пераходзе ён ступіў адной нагой на борт, і... усе апынуліся ў вадзе. Дубоўка. Над галовамі часта праляталі самалёты — цяжкія бамбардзіроўшчыкі з чорнымі крыжамі на бартах і вёрткія тупарылыя «ястрабкі» з чырвонымі зоркамі. Якімовіч. // Сценка кузава грузавога аўтамабіля, адкрытага таварнага вагона і пад. Каля вагі стаяў цёмна-зялёны грузавік з адкінутымі бартамі. Паслядовіч.

2. Левы або правы край адзення (паліто, пінжака і пад.) з петлямі або гузікамі для зашпільвання.

•••

Апынуцца (аказацца) за бортам гл. апынуцца.

Выкінуць за борт гл. выкінуць.

[Фр. bord.]

борт 2, ‑у, м.

Адна з разнастайнасцей зярністых утварэнняў алмазу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кручо́к, ‑чка, м.

1. Памянш. да крук (у 1–4 знач.); невялікі крук. Павесіць паліто на кручок.

2. Прыстасаванне рознай формы з загібам на адным канцы, якое служыць для зачэплівання чаго‑н. Вязальны кручок. Рыбалоўны кручок. // Прыстасаванне для віцця вяровак. Я прынёс з сяней пакулле, дастаў кручкі, пачаў віць лейцы. Асіпенка.

3. Росчырк, завіток на пісьме. Стаўшы на лаве, Ніна вымае з-за іконы сшытак, які хавае туды ад Толіка. Садзіцца за сталом і пачынае крэмзаць свае кручкі і кружочкі. Брыль.

4. перан. Разм. Зачэпка, прыдзірка да каго‑н. [Гарбулёў] стараўся збянтэжыць Саламона рознымі спосабамі, скампраметаваць яго перад людзьмі. На гэта ў Гарбулёва было шмат кручкоў: Саламон кепска [вало]дае расійскай мовай. Не ведае матэматыкі. Не ведае такту. Бядуля.

5. Неадабр. Тое, што і кручкатвор.

6. Уст. Мера гарэлкі, роўная 250 г. Лабановіч цішком паслаў бабку Параску ў манапольку па кручок гарэлкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верх

1. в разн. знач. верх, род. ве́рху м.;

взобра́ться на са́мый верх узабра́цца на са́мы верх;

верх соверше́нства верх даскана́ласці;

пальто́ с суко́нным верхом паліто́ з суко́нным ве́рхам;

2. верхи́ мн., в разн. знач. вярхі́, -хо́ў;

одержа́ть верх узяць верх;

брать верх браць верх;

быть на верху́ блаже́нства быць на вяршы́ні шча́сця;

смотре́ть по верха́м глядзе́ць (падыхо́дзіць) павярхо́ўна;

нахвата́ться верхо́в нахапа́цца вяршко́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ле́тнік1 ’дарога (праз балота), па якой ездзяць летам’ (рагач., Сл. паўн.-зах.; чэрв., Жд. 2, Янк. I; докш., Янк. Мат.; гом., ветк., Мат. Гом.), драг. лі́тнык (Клім.), лятнік, лятняк (Нар. АЛА Гом.). Укр. канатопск. літня́к ’тс’. Рус. паўн., сіб. ле́тник, летня́к ’летняя дарога (на беразе ракі)’. Утворана ад летні (магчыма, ад lětnьjь pǫtь). Суфікс ‑ік‑ — як у зімнік. Да ле́та (гл.). Сюды ж летнікавая дарога ’тс’ (рагач., Сл. паўн.-зах.).

Ле́тнік2, літнык ’саматканая спадніца з шэрсці’ (Сіг.; нараўл., Мат. Гом.), ’зімовая шарсцяная спадніца’ (Тарн.; брэсц., Малч.), ’андарак’ (лельч., нараўл., ДАБМ). Укр. паўн. літник ’тс’. Да ле́та (гл.). Семантычна звязваецца з семай ’на гады, не на адзін год’, або ’для летніх, г. зн. для немаладых жанчын’.

Ле́тнік3 ’пінжак’ (гарад., чыж., Сл. паўн.-зах.), ’летні пінжак’ (Мат. Гом., ТС, Ян.), ’летняя лёгкая жаночая вопратка без падкладкі’ (чэрв., Жд. 2, Янк. I). Укр. літни́к, літня́чка, рус. вяц., паўн., смал. летник ’тс’, ст.-рус. лѣтьникъ ’лёгкае жаночае адзенне’, польск. letnik, letniczek, в.-луж. lětnik ’летняе паліто’, славац. letník ’летняя сукенка’. Прасл. lět‑ьn‑ikъ < lět‑ьnъ. Да ле́та (гл.).

Ле́тнік4 ’летняе стойла’ (Ян.). Да ле́та (гл.). Утворана, як і даржнік, дзяннік, пастаўнік ’тс’.

Ле́тнік5 ’цвёрды дуб, Quercus robur L.’ (гродз., Кіс.). Утворана ад ле́та ’год’ > ’шматгадовы дуб’.

Ле́тнік6 ’пералетаваныя дровы’ (ТС). Да ле́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)