сухарля́вы, ‑ая, ‑ае.
З худым целам (пра чалавека, жывёліну). За сталом — сухарлявы, з чыста паголеным тварам мужчына. Шынклер. Высокая, сухарлявая кабеціна чарнявага воласу — яна была тут старожкаю — прыйшла ў незвычайны рух. Колас. // Пазбаўлены тлушчу (пра твар, рукі і пад.). На сухарлявы твар начальніка штаба лягла задума. Шчарбатаў. — Праходзь, чалавеча! — адказвае дзядок, махнуўшы сухарлявай рукой. Вірня. // Разм. Сухі, тонкі. Маці ўбачыла, як па траве прабег і на руды сухарлявы ствол сасонкі ўскочыў звярок з пушыстым рыжым хвастом. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эласты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Гнуткі і пругкі. Твар закрывала эластычная гумавая маска з вузкімі прарэзамі для вачэй. Машара. Скрут прыхінуўся спінай да скалы, з задавальненнем адчуваючы пад эластычным касцюмам яе цвёрдасць. Шыцік.
2. перан. Мяккі, плаўны, павольны; пазбаўлены рэзкасці. Эластычныя рухі. □ Павольная, эластычная ў сваім праяўленні сутарга прайшла па ягоным целе, і чалавек, распластаўся на каменні, адкінуўшы руку з плакатам убок. Мікуліч.
3. перан. Які лёгка змяняецца пад уздзеяннем якіх‑н. умоў, які можа лёгка прыстасоўвацца да чаго‑н.
[Ад грэч. elastós — пругкі, цягучы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мё́ртвы, -ая, -ае.
1. Той, які памёр; нежывы.
М. чалавек.
Хаваць мёртвага (наз.).
2. перан. Пазбаўлены жыццёвасці; апусцелы.
М. твар.
Мёртвая вуліца.
○
Мёртвая зона (спец.) — прастора вакол радыёстанцыі, у якой назіраецца паслабленне або адсутнасць прыёму радыёсігналаў.
Мёртвая прастора — прастора, якая не прастрэльваецца франтавым агнём.
Мёртвы пункт — стан звёнаў механізма, калі яны знаходзяцца ў імгненнай раўнавазе.
Мёртвы сезон — перыяд застою ў прамысловасці, гандлі.
Мёртвы штыль — поўная адсутнасць ветру.
Мёртвы якар — нерухомы якар, які пастаянна ляжыць на дне і служыць для ўстаноўкі плывучых маякоў, бочак, прыпынку суднаў.
◊
Ляжаць мёртвым грузам — быць без выкарыстання, зусім непатрэбным.
Мёртвая хватка — здольнасць упарта, неадступна дабівацца свайго.
Піць мёртвую (разм.) — піць запоем.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сухало́м 1 ’рэўматызм, раматус’ (Касп.). Складанае слова, утворанае з асноў слоў сухі і ламаць, што адлюстроўвае працяканне хваробы, параўн. ламаць ’аб тупым, працяглым болю ў касцях’ (гл.); першая частка звязана з унутраным (без рэзкіх знешніх праяў) характарам хваробы, параўн. яшчэ ст.-слав. соухъ ’пазбаўлены жыццёвых сокаў, высахлы, безжыццёвы, хворы’, гл. сухі.
Сухало́м 2 назва некаторых раслін, у тым ліку ’шабельнік балотны, Comarum palustre L.’ (Сл. ПЗБ, Кіс., Дэмб. 1), ’павіліца, Galium verum L.’ (Дэмб. 1, Кіс.), ’палын, Artemisia campestris L.’ (Кіс., Дэмб. 1), параўн. укр. сухоло́м ’шабельнік балотны’. Да сухалом 1 паводле лекавых уласцівасцей, параўн. іншую назву палыну — касталом (Кіс.). Гл. ЕСУМ, 5, 488.
Сухало́м 3 ’зламаныя і высахлыя дрэвы’ (Юрч. СНС). Ад сухі і ламаць, гл.; параўн. бурало́м ’лес, дрэвы, паламаныя бурай’ (ТСБМ). Магчыма, звязана з народнымі замовамі, пры якіх адсылаюць хваробу на сухі лес (вынік пераносу на лес хваробы, у прыватнасці, раматусу?). Гл. сухолом 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
безжыццёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены жыцця, мёртвы. Візэнер з жудасцю адпіхнуў ад сябе ўжо безжыццёвае цела. Шамякін.
2. Нерухомы, вялы, малавыразны. Правая рука [Каршукова] абыякава ляжала на Ядвісіным плячы. Гэтая безжыццёвая халодная рука чамусьці раздражняла Ядвісю. Асіпенка. У яго [гаспадара] быў безжыццёвы, пусты позірк, і пад вачыма ляжалі цені. Лупсякоў.
3. Без прыкмет якога‑н. жыцця, руху. Моцны звонкі гук набліжаўся, і нельга было зразумець, адкуль ён ідзе: ні то з горада, ні то з безжыццёвых караблёў, што стаяць па той бок бухты. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяско́лерны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае колеру, не афарбаваны. Бясколерная вадкасць. □ Чысты алмаз бясколерны, з моцным бляскам, ён вельмі добра праводзіць электрычны ток. «Маладосць». // Выцвілы, невыразны. І цётка Палагея, не то любуючыся скопам, не то сваёй работай, усміхнулася Антону сваімі некалі сінімі, як васількі, а цяпер бясколернымі вачамі і ўсім сваім маршчыністым, але ззяючым прыемным тварам. Сіўцоў. // перан. Пазбаўлены яркіх рыс, нічым не адметны; невыразны. Мову бясколерную, розныя канцылярскія звароты і штампы прынеслі ў мастацкую літаратуру людзі абыякавыя і сумныя. Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сліма́к, ‑а, м.
1. Малюск, які мае ракавіну і рухаецца вельмі марудна. [Мядзведзіца] пераварочвала старыя, трухлявыя калоды.. і ў чорнай вільготнай глебе заўсёды знаходзіла пад імі мноства тлустых лічынак, чарвей і слімакоў. В. Вольскі. // Малюск, амаль пазбаўлены ракавіны; слізняк. Корміцца язь насякомымі і іх лічынкамі, рознымі чарвякамі, слімакамі і водарасцямі. Матрунёнак.
2. Разм. зневаж. Пра бязвольнага, бесхарактарнага чалавека. [Маці:] — Бацька кажа — [Юрка] проста нікчэмны, слімак. Карпаў. [Сцяпан] лаяў сябе: баязлівец, слімак; папракаў: так ніколі нічога не даб’ешся, — але саўладаць з прыкрай кволасцю не мог. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́жкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае значную вагу пры невялікім аб’ёме. Жыта стаяла, як лес, і кожны колас важкі, нібы наліты золатам. Хадкевіч.
2. перан. Важны па свайму значэнню, значны. Важкі працадзень. // Змястоўны. Вельмі скупы на эпітэты, паэт выбіраў найбольш важкія словы, якія надавалі вершу энергічнасць, вялікае сэнсавае папаўненне і пластычнасць. Шкраба.
3. перан. Пазбаўлены лёгкасці; цяжкі. Важкія крокі. □ І прыносіш ты туды, вадзіца, Важкі сум ад сэрца Кацярыны. Багдановіч.
4. перан. Пераканаўчы. Важкія довады. □ [Прафесар] нешта запісваў у свой блакнот, відаць, збіраўся сказаць сваё важкае слова. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямы́, ‑ая, ‑ое.
1. Пазбаўлены здольнасці гаварыць. Нямое дзіця. □ Спачатку я нават не ведаў, што там жаўцее, а потым успомніў, што гэта новы зруб нямога Паўла. Кулакоўскі. / у знач. наз. нямы́, ‑ога, м.; няма́я, ‑ой, ж. перан. Маўклівы, ціхі. Навокал — нямыя сосны, далей — гушчар. Карпюк. Скуты холадам даліны, Луг ляжыць нямы. Колас.
2. перан. Скрыты, затоены. Таня з нямым папрокам утаропілася ў Веру. Машара. У дзвярах стаіць маці. У яе посны выраз твару, у блеклых вачах нямое запытанне. Лынькоў.
•••
Нямая карта гл. карта.
Нямое кіно гл. кіно.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдай апоры; хісткі. Скакалі [людзі] па куп’і, спатыкаліся на найбольш хісткія, няўстойлівыя купіны,.. выбіраліся зноў і зноў упарта ішлі наперад. Брыль. Гром і маланка чаргаваліся раз-пораз, шалёны вецер гатоў быў перавярнуць няўстойлівы павільён. Дамашэвіч.
2. Які часта мяняецца, непастаянны. Няўстойлівая пагода.
3. перан. Які лёгка паддаецца якім‑н. уплывам, нястойкі ў сваіх поглядах, перакананнях. Сын зноў капрызіць. Ён добры, але няўстойлівы і бязвольны. Караткевіч. // Які ўласцівы такому чалавеку. Няўстойлівы характар. □ [Мельнік] натуру меў няўстойлівую: часта добры настрой змяняўся ўспышкамі гневу. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)