зні́шчыцца, ‑чыцца; зак.

Трапіўшы пад згубнае ўздзеянне каго‑, чаго‑н., спыніць сваё існаванне; знікнуць, загінуць. [Бамбардзіроўкай] накрывалася зямля крок за крокам. Так няйначай павінна была знішчыцца артылерыя, што спыніла тут увесь рух на ўсход. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́мець, ‑і, ж.

1. Завіруха, мяцеліца. На дварэ круціла замець, зямля курылася халодным белым дымам. Шашкоў.

2. Снег, які гоніцца ветрам па зямлі. Снегавая замець курэла за .. [Валодзем] следам. Хадкевіч. Па брусчатцы слалася замець. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заясне́ць, ‑ее; зак.

1. Вылучыцца сваёй яснай афарбоўкай, паказацца (пра што‑н. яснае). Мост вырас, пашырэў. .. Рака схавалася і зноў заяснела. Мележ.

2. Пачаць яснець, стаць ясным. Пачала сохнуць зямля, і заяснела неба. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́нькі, ‑ая, ‑ае.

Абл.

1. Тонкі, вельмі тонкі. Авёс шамаціць галінкамі, нібы адмысловымі ценькімі каралямі. Броўка.

2. Вельмі высокі па гучанню, падобны на піск. Ценькі званочак. □ Ценькімі галасамі ад пчол звініць зямля наўкола. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чмя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і чвякаць. Спрытна падбіраючы пачастунак, .. [лось] моцна чмякаў і, відаць, ад задавальнення ківаў сваімі прыгожымі, расхіленымі на бакі лапатападобнымі рагамі. Ляўданскі. Зямля набракла, боты чмякалі па гразі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шля́хціц, ‑а, м.

Гіст. Польскі дробнапамесны дваранін. Глынскі быў шляхціц і хоць чым-небудзь імкнуўся адрознівацца ад простага мужыка. Колас. Зямля на Павеках была прададзена багатаму шляхціцу, які шмат гадоў арандаваў княжацкі маёнтак. Чарот.

[Польск. szlachcic.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяле́ка ’пясчаная, неўрадлівая зямля, залеж, незасеянае поле’ (дзятл., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), пяле́чына ’тс’ (гродз., пух. Сл. ПЗБ), пя́ла ’тс’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), сюды ж пялекава́ты, пелякава́ты ’пясчаны’ (дзятл., чэрв., Сл. ПЗБ), пялёта ’пясчаная, неўрадлівая зямля’ (барыс., там жа). Грынавяцкене і інш. (Сл. ПЗБ) выводзяць з літ. pelė́kas ’шэры, мышасты’, што зусім верагодна па лінгвагеаграфічных меркаваннях. Відаць, чыста выпадковае фармальнае супадзенне з славен. pȅlek ’зярнятка’, якое выводзіцца з *рelъ ’пыл, мякіна, палова’ (Бязлай, 3, 23), што суадносіцца з літ. pelaĩ ’мякіна, палова’. Гл. пе́ліка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́шазямля ў процілегласць воднай прасторы’, ’сухое надвор’е, засуха’ (ТСБМ, ТС), ’сухое надвор’е, засуха’ (Сл. ПЗБ, Байк. і Некр., Гарэц., Янк. 3., Пятк. 2, Сцяшк.), ’сухое месца’ (Сл. ПЗБ), ’цвёрдая зямля, мацярык’ (Ласт.). Укр. су́ша, рус. су́ша, ц.-слав. суша, польск. susza, чэш. souše, серб.-харв. су̑ша ’суш’, славен. súša ’тс’, балг. су́ша ’суша, засуха’, макед. суша ’тс’. Прасл. *suša (< *suxja) утворана ад *suchъ, сухі (гл.) пры дапамозе суф. ‑ja, што ўтварае адпрыметнікавыя абстрактныя назоўнікі, якія могуць набываць канкрэтнае значэнне, гл. Борысь, Etymologie, 544; Фасмер, 3, 814.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бамбардзіро́ўшчык, ‑а, м.

1. Ваенны самалёт, прызначаны для разбурэння чаго‑н. з паветра. Эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў і штурмавікоў праносіліся над шашой і лесам, і зямля ўздрыгвала ад моцных глухіх выбухаў. Шамякін.

2. Разм. Лётчык бамбардзіровачнай авіяцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ся́дзьба ’двор і агародная зямля’ (Бяльк.), ’прысядзібны ўчастак’ (Яўс.). Параўн. старое славін.-каш. старое seʒba ’месцажыхарства, сядзіба’. Прасл. *sedьba < *sědti ’сесці’, *sěděti ’сядзець’ з суф. ‑ba (гл. Варбат, Марфан., 98), параўн. сядзьба́ ’сядзенне’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)