Кісаліха ’вясёлка’ (ДАБМ). Магчыма, да кіснуць (гл.). Параўн. серб.-харв. киша ’дождж’. Словаўтварэнне пры дапамозе суфіксаў -аль, ‑іха: ‑кісаць > *кісальЖісаяіха (Сцяцко, Афікс. наз., 25–26, 187–188).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́ставічы ’вяснушкі, рабацінне’ (Касп.). Бел. рэгіяналізм, відавочна, даволі архаічны, утвораны пры дапамозе суф. -tiʼь. Да ластаўка (гл.). Іншыя словы з суф. ‑іч гл. Сцяцко, Афікс. наз., 158.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ры́хлік ’акучнік’ (міёр., Нар. сл.). Ад ры́хліць (гл.) з дапамогай суф. ‑ік‑ як цягні́к, кры́цік ’сноп накрываць мэндлікі’ (Пра словаўтваральны тып глядзі Сцяцко, Афікс. наз., 41–42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́вала ’крыкуха’ (Ян.). Балг. ревла ’тс’. Ад раўці (гл.) + суфікс ‑ал‑а, які характарызуе асобу па інтэнсіўнай знешняй прыкмеце з экспрэсіяй зніжанасці (Сцяцко, Афікс. наз., 93–94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сасі́лы ’саскі ў жывёлы’ (віц., Нар. лекс.). Вытворнае ад *сасаць або *сосіць, параўн. рус. сосать (гл. ссаць) з суф. ‑іла, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сява́р, сева́р ’сейбіт’ (ТС, Выг., Сл. Брэс.). Параўн. старое польск. siewiarz ’тс’. Рэгіянальнае ўтварэнне ад дзеяслова *сяваць з суф. ‑ар, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 30; Вярхоў, Наз., 26.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прапасня́ ’вельмі многа’ (Бір. Дзярж.). Да прапасці. Аб суф. -//я гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58 і наст. Да семантыкі параўн. рус. пропасть (чаго-небудзь) ’вельмі многа’ (ад пропасть).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́рліны ’цырымонія з прычыны смерці каго-небудзь’ (Федар. 1), палес. мэрлы́ны ’тс’ (КЭС). Да мерці ’паміраць’ (гл.) > ме́рлы ’памёршы’ (Ян.). Аб суфіксе ‑іны гл. Сцяцко, Афікс. наз., 43.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муця́р, мутя́р, мутіэр, муцяры́ско ’хлус, ілгун’ (Выг. дыс.; бяроз., Шатал.; пруж., Сл. ПЗБ; драг., Лучыц-Федарэц). Да муці́ць (гл.). Аб суфіксе ‑яр гл. Сцяцко, Афікс. наз., 29–30.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мя́цьва ’корм свіней: дробна насечаная трава, пасыпаная мукой’ (Мядзв.), ’тс’, ’страва, прыгатаваная з зялёнай агародніны’ (КЭС, лаг.). Да мяць (гл.). Аб суфіксе -ва гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)