Прале́сачка ’прыгажуня’ (Нас.). У Насовіча дзве формы: пролесочка і прелесочка. Тады да рус. прелесть, якое з пере‑, пре- і лесть ’ліслівасць’ (аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 358). Магчымы ўплыў наступнага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пусты́рнік ’сардэчнік’ (в.-дзв., смарг., лудз., Сл. ПЗБ), ’чорны паслён’ (ТС). Запазычана з рус. пустырник ’сардэчнік’ (ад пустырь ’закінуты куток, пусташ’, дзе расце), параўн.: пустырніку нас называюць глухая крапіва (смарг., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяке́лка (пеке́лка) ’шынок, дом распусты (у Віленскай губ.)’ (Нас.). З польск. piekiełko, памянш. ад piekło ’пекла’ (Банькоўскі, 2, 549) з пераноснымі значэннямі, у тым ліку ’крыкі, сварка, лаянка і пад.’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярсцёнак ’упрыгожанне на пальцах’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Нік. Очерки, Бяльк., ТС; ашм., Стан.). З польск. pierścionek ’тс’ (Кюнэ, Poln., 86), што да *pьrstъ, *pьrstьnь ’тс’ (Банькоўскі, 2, 559). Параўн. персцень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расто́ржка ’несабранасць’: расторжка мыслей; ’разрыў дамовы’: расторжка вѣнца (Нас.), што сведчыць пра непасрэдную сувязь з то́ргаць (гл.). Параўн. таксама ро́стыржка ’тс’, што выводзіцца з тарга́цца ’тузацца’ (Ласт.), гл. торгацца. Параўн. растаргнуцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́бе ’спадар (пры звароце да яўрэя) (Нас.). З ідыш reb ’спадар (зварот) < ст.-яўр. rabbī ’настаўнік (зварот)’. Магчыма, форма рэбе ўтварылася пад уплывам клічнага склону (параўн. панпане). Гл. яшчэ рабін1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарэ́ніваць, скарані́ць ‘выкараніць; давесці да галечы’ (Нас.). Да корань (гл.). Аналагічна ў іншых славянскіх мовах: укр. скорени́ти, рус. искореня́ть, чэш. výkořeniti і г. д. Узыходзіць да прасл. *jьzkoreniti, гл. ЭССЯ, 9, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смя́так ‘згушчэнне чаго-небудзь вадкага; вільгаць толькі што зрубленага дрэва’ (Нас.), смя́тка ‘недавараная частка яйца’ (Сцяц.). Рус. смя́тка ‘вадкі, некруты стан (аб яйку)’. Ад месці (гл.); Праабражэнскі, 2, 343; Фасмер 3, 695.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сусто́й ’смятана’ (Мат. Маг.), ’вяршкі з малака’ (Мат. Гом.), ’адстой’ (Яўс.), ’асадак на дне пасудзіны з вадкасцю’ (Юрч. Вытв.). Ад сусто́іцца ’адстаяцца’ (Нас., ТС), сусто́іць ’адстаяць’ < стаяць (гл.) з ‑о‑ пад націскам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Батва́ ’расліна Beta сісlа; зяленіва наогул’ (Нас.), ’сцяблы і лісце гуркоў’ (ДАБМ, 863), ’лісце і сцяблы бульбы’ (Лысенка, Жыт.), батві́на ’сцябло буракоў’ (Нас.), батоўе ’бацвінне’ (Нас., Касп.), ’сцяблы і лісце гарбузоў, бульбы’ (ДАБМ, 864, 866), бата́ўе ’сцяблы і лісце гуркоў’ (ДАБМ, 863), бато́ўкі ’сцяблы і лісце буракоў’ (ДАБМ, 868), бацві́нне ’сцяблы буракоў; вараная капуста; боршч’ (Нас., БРС), ’лісце буракоў’ (Сцяшк. МГ), ’сцяблы і лісце гуркоў’ (ДАБМ, 863), ’бацвінне, бураковае лісце’ (Бяльк.), ’бацвінне; халаднік’ (Касп.), ’бацвінне’ (Шат.). Рус. ботва́, бо́товь, ботви́нья, укр. ботва́, ботви́на, ботви́нє, польск. boćwina, botwina і г. д. (гл. Фасмер, 1, 200). Ад і.-е. *bheu̯ā‑ ’расці’ ўтворана *bhu̯ət (> прасл. bvot‑ > bot‑), што дае рус. боте́ть, славен. naboteti ’таўсцець, тлусцець і г. д.’ Чаргаваннем вакалізму атрымліваюцца далей розныя асновы (bat‑, but‑, bъt‑), ад якіх ёсць шмат вытворных (рус. буте́ть ’таўсцець’ і да т. п.), параўн. далей грэч. φυτόν ’расліна’, слав. byti ’быць’, bylije. Бел. буцве́ць ’гнісці, чарнець ад вільгаці’ (Інстр. II, Бір. Дзярж. КЭС, лаг.), таксама бутне́ць (КЭС, лаг.) адносіцца да гэтага вялікага гнязда слоў. Гл. Фасмер, 1, 200–201, 253; падрабязна Айцэтмюлер, ZfslPh, 22, 363–372. Да беларускай праблематыкі параўн. яшчэ Сцяц. Нар., 41–42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)