Маста́к ’творчы работнік у галіне выяўленчага мастацтва’, ’той, хто дасягнуў высокай дасканаласці ў сваёй справе’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк.; паўд.-усх., КЭС). Укр. (Катлярэўскі) маста́к, рус. масто́к, пск. маста́к ’рабочы, які ведае справу і кіруе’. Утворана ад рус. мастер шляхам замены суфікса ‑ер на ‑ак. У бел. мову ў савецкі перыяд увайшло ў якасці семантычнай (сэнсавай) калькі (Крукоўскі, Уплыў, 151).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́зыр ’карта той масці, якая лічыцца старшай і б’е любую карту другіх масцей’ (ТСБМ). Укр. козир, рус. козырь ’тс’, польск. kozera, kozyr, чэш. kozera, kozyř ’тс’. Найбольш верагодная версія: з тур. koz ’казырная карта’ з далейшым словаўтваральным ускладненнем. Гл. Шанскі, 2, 8, 188–189. Параўн. Локач, 97. Вандроўны тэрмін. Шляхі яго распаўсюджання ўдакладніць цяжка. Версія аб яго спрадвечнасці (Фасмер, 2, 279) зусім неверагодная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заня́так ’справа; урок’. Ад дзеяслова *za(n)ę‑ti утварыўся дзеепрыемнік *zanęt‑, да якога далучаны суфікс ‑ъk‑ъ, у той час як рус., укр. формы занятие (‑я), заняття утвораны з суф. *‑ij‑e, як і ў польск. (без ‑n‑, што ўстаўлялася пад уплывам прэфіксаў *sъn‑, *kъn‑) zajęcie ’тс’. Аснова *za(n)‑ę‑ ўключае корань *ę‑//*im‑//*em‑; гл. узяць, ёмкі і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасу́піць (вочы) ’апусціць, насупіць’ (Бяс.), пасу́піцца ’нахмурыцца’ (Бяльк.). Укр. посу́питися ’тс’, посу́пити ’нахмурыць’, ’апусціць галаву’, рус. пск., цвяр. посу́па ’той, хто ходзіць насупіўшыся’, посу́пить ’нахмурыць’, польск. nasępić (się), чэш. (na)supiti se ’тс’, posupný ’хмурны’. Паўн.-славянскае. Узыходзіць да паўн.-праслав. sǫpъ ’сіп’ (рус. суп, польск. sęp, н.-луж., чэш., славац. sup ’тс’), роднаснага з прасл. sopěti (Голуб-Копечны, 361).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Празры́сты ’які прапускае святло, праніклівы’, ’ясны, які можна разгадаць’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Некр.), ’зоркі’ (лях., Сл. ПЗБ), укр. прозри́стый ’ясны; які прапускае святло’, польск. przejrzysty ’тс’, ст.-польск. przeźrzysty ’тс’; параўн. рус. прозрачный, польск. przezroczysty і г. д. Арэальнае ўтварэнне ад прыставачных дзеясловаў тыпу празе́рыць, укр. прозира́ти, польск. przezirać < *zьrěti ’глядзець’; той жа корань, што і ў зрок, зрэнкі, зара.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разу́мны ’надзелены розумам’ (ТСБМ; астрав., мін., Сл. ПЗБ; Бяльк., Мал.), ’разважлівы, кемлівы, надзелены жыццёвай мудрасцю’ (ТСБМ), разу́мец ’разумнік’ (Янк. 2), ’той, хто хваліцца сваім розумам’ (Янк. 1), разуме́ц ’сталы, разважлівы чалавек’ (Сцяшк.), разу́мнік ’хітры чалавек’ (Сцяшк.), ’мудрэц, хітрэц’ (Бяльк.), разумо́к ’дзіця, якое па-даросламу разважае’ (Інстр. 3), ’мудрэц, хітрэц’ (Юрч.), разумо́чак ’мудрэц, хітрун’ (Юрч. СНЛ), разуму́та іран. ’разумніца’ (лаг., Гіл.). Ад ро́зум (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́йткі рэ́йткі, рэ́ткі ’прылады для навівання нітак’ (бераст., Сцяшк. Сл.; Сл. рэг. лекс.). Параўн. польск. rytki, retki, што, паводле Мацэнаўэра (Cizí sl., 408), азначае ’частку драўляных бёрдаў у ткачоў’ і выводзіцца з ням. Reit < Riet‑kamm ’ткацкі грэбень’ (гл. рыткі, рэйткі). Параўн. таксама беласт. reitka ’тс’, якое праз польск. rai̯tka, rei̯tka ’тс’ выводзіцца з той жа крыніцы (Глінка, Бел.-польск. ізал., 29).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рысава́ць 1 ’маляваць пры дапамозе графічных сродкаў’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), рысу́нак ’малюнак’ (ТСБМ), рысу́нак, русы́нак ’малюнак’ (брасл., калінк., Сл. ПЗБ), ’малюнак’, ’чарцёж’ (Байк. і Некр.), рысава́льшчык ’той, хто займаецца рысаваннем’ (ТСБМ). З с.-в.-ням. rizen праз польскую, параўн. польск. rysować ’маляваць’.
Рысава́ць 2 ’красаваць (пра збожжа)’ (Сцяц.). Утворана ад красава́ць шляхам адпадзеня пачатковага p‑ і звужэння ненаціскной галоснай (красаваць > расаваць > рысаваць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́піць ’заўзята, з захапленнем граць, скакаць’ (Сцяшк. МГ). Ад рыпаць 2 (гл.). Чаргаванне ы : э, магчыма, пад уплывам польск. rzępolić ’кепска граць на скрыпцы’, rzępak ’музыка’, rzępolą ’той, хто кепска грае на скрыпцы’. Польскія словы Брукнер звязвае з rząp ’хвасцец, зад’ (Брукнер, 474), што неверагодна. Можна таксама дапусціць уплыў назвы народнага танца Рэпка > рэпіць ’скакаць або граць Рэпку’ > ’граць, скакаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́сліць ’смактаць; піць, цягнуць патрошку’, ’мусоліць’ (Нас., Некр. і Байк.), ’ледзь сачыцца (пра ваду)’ (Цых.), суслі́ць экспр. ’прасці’ (Сл. рэг. лекс.); сюды ж, відаць, і сусмо́ліць ’слініць, ссаць, абсмоктваць’ (Варл.) з экспрэсіўнай устаўкай ‑мо‑, су́сліцца ’замаслівацца пры ссанні’ (Нас.). Рус. наўг. су́слить ’павольна піць; чмокаць’, су́сля ’той, хто сусліць’. Звязана чаргаваннем галосных з *sъsati ’ссаць’; гл. Фасмер, 3, 810; ЕСУМ, 5, 483.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)