Плы́нуць ’працякаць, цячы’, ’плысці’, ’праносіцца (аб слове)’ (Нас.; смарг., Сл. ПЗБ), Да прасл. *plynǫti < *pluti > плыць, плысці (гл.). Магчымы пазнейшы ўплыў польск. płynąć ’праплываць, цячы’, ’бегчы’, ’лунаць’, ’імчацца на хвалях’, ’разносіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляву́ха ’поўха’ (Нас., Бяльк.), пляву́шыць ’біць у вуха’ (Юрч. Вытв.), пляву́шыньня ’біццё ў вуха’, пляву́шынынік ’той, хто пагражае ўдарыць у вуха’ (Юрч. СНЛ). Да апляву́ха (гл.). Параўн. таксама плю́ха1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рва ’разрыў’, ’разрыў унутранных органаў ад вялікага напружання’, ’надрыў’ (Нас., Байк. і Некр., Юрч. Вытв.), по́рвішча ’цяжар’ (Юрч. Вытв.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння. Да рваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прабача́ць ’дараваць, знімаць віну за што-небудзь’ (ТСБМ, Шпіл., Гарэц., Янк. 2; Нас., Шат., Касп.). З польск. przebaczać ’тс’ < baczyć ’бачыць’. Значэнне ’дараваць’ узнікла на аснове першаснага ’прапусціць, недагледзець’ (Брукнер, 10).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прапой ’п’янства; горкі п’яніца’ (Нас.). Аддзеяслоўны назоўнік да прапіць (гл. піць), у апошнім значэнні часцей — прапойца, параўн. рус. ты пропоица двора, ты пропил мое житье (параўн. Экерт, Этимология–1997–1999, 220).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыжы́ліць, прыжы́ліваць ’прыгнятаць, уціскаць; настойваць зрабіць што-небудзь звыш моцы’ (Нас.). Да жы́ліць ’прымушаць; гвалтоўна патрабаваць, выцягваць’, зваротнае жы́ліцца (гл.), якія працягваюць прасл. *žiliti (sę) ’напружваць жылы’ → ’натужвацца’ < *žila, гл. жы́ла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разма́хірыць (разма́хириць) ’змарнатравіць’ (Нас.), ма́хириць ’хлусіць, ашукваць’, рус. дыял. ма́хир ’падманшчык, ашуканец’. Паводле Фасмера (2, 585) з нова-в.-ням. Macher ’камбінатар, дзялец’, магчыма, праз ідыш macher, параўн. шахер‑махер (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́гула ’правіла’ (Нас.), рэгул ’канец’ (відаць, больш дакладна ’мера’) (Жд. 3). Ст.-бел. рекгула (регула) ’правіла; каталіцкі манастырскі статут’ < ст.-польск. reguła ’тс’ < лац. rēgŭla ’норма, правіла’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саму́сь ’нешта нябачнае, якое прыводзіць рэчы ў рух’: самусь дзверы очыныв (КЭС). Ад самы з палес. пераходам ы > у і часціцай сь. Не выключаны ўплыў імя Самусь з Самуіл (гл. Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́ўкі ‘няцвёрды (аб зімняй дарозе)’ (Нас.), ‘рыхлы (пра снег)’ (Юрч.), со́ўкая дарога ‘занесеная снегам’ (Мат. Маг.). Рус. со́вкий ‘мітуслівы, неразважлівы (чалавек)’. Да соваць; аб рус. слове гл. Варбат, Этимология–1983, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)