Су- — прыстаўка. Пры ўтварэнні іменных часцін мовы абазначае сумеснасць, саўдзел (субясе́днік, сунайма́льнік), сукупнасць, зборнасць (сузо́р’е, сукве́цце), падабенства ці няпоўную адпаведнасць у адносінах да прадмета або з’явы, выражанай у асноўвай частцы слова (сугле́й, суглі́нак, супе́сак), суадноснасць пэўнай якасці паміж прадметамі (сугу́чны, суразме́рны), збліжэнне, супадзенне ў прасторы або ў часе (суча́сны, суме́жны), унутранае адзінства чаго-небудзь (суцэ́льны); пры ўтварэнні дзеясловаў абазначае сумеснасць, суправаджэнне або ўстанаўленне суадносін паміж чым-небудзь (суіснава́ць, сумясці́ць). Прыіменная прыстаўка; у некаторых славянскіх мовах вельмі рана пачала змешвацца з прэфіксам *sъ‑ (гл. с‑, са, з‑), параўн. укр., рус. су‑, со‑, польск. są‑, ст.-чэш. sú‑, чэш. sou‑, славац. su‑, в.-луж., н.-луж. su‑, славен. so‑, серб.-харв. су‑, са, балг. су‑, съ‑, макед. са, со‑, ст.-слав. сѫ‑, соу‑ (сѫпрѫгъ, сѫсѣдъ, соумракъ). Прасл. sǫ‑ этымалагічна адпавядае прыстаўцы *sъn‑ або *sъ‑ у дзеясловах (гл. з‑). Праславянскае з першаснага *som‑, роднаснае ст.-прус. san‑ — прыстаўка пры назоўніках, sen — прыназоўнік, літ. sán‑/sam‑, są‑, гоц. sama‑, ст.-інд. sam‑, sa‑, авест. ham‑, ha‑, арм. ham‑. Гл. ESSJ SG, 1, 240; 254–255; Фасмер, 3, 791 з літ-рай; Бязлай, 3, 281; Борысь, 539; Махэк₂, 534; ЕСУМ, 5, 461. Пазней су‑ з дзеясловаў, утвораных ад назоўнікаў з прыстаўкай су‑ тыпу суседзіць < сусед, распаўсюдзілася на іншыя дзеясловы і зрабілася словаўтваральнай дзеяслоўнай прыстаўкай; гл. Борысь, Prefiks., 146–148. Заўважна тэндэнцыя пашырэння прыст. су‑ ў запазычаннях з рускай мовы замест прыст. са са значэннем сумеснасці, якія ўспрымаюцца як калькі-пераклады з рускай мовы (Садоўскі, Беларусіка, 19, 231).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вагаві́ла ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, 809). Параўн. вага ’ўмацаваная на сасе перакладзіна, якая служыць для даставання вады са студні’ (Юрч.). Да вагаваць ’карыстацца рычагом’, вагаваць > вагавіла на ўзор тачыць > тачыла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́пты, ст.-бел. лепъты, липты ’прыбудоўка да дома’ (з XVI ст.), як і ст.-польск. lepty, lipty, запазычаны са ст.-літ. lieptai, liptai ’лесвіца, сходы на другі паверх’ (Лаўчутэ, Liet. term., 151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́хаўка бе́лая ’нівянік звычайны, Leucantheum DC. vulgare Lam’, (віц., Кіс.). З ⁺беляхаўка ’белы’ — пераклад лац. назвы, якая са ст.-грэч. λευκανθής ’белы, сівы’. Параўн. рус. алан., валаг. белюга, белюшка, укр. білоголовник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лёганёўе, ліганёўе ’лёгкія’ (КЭС, лаг.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ёўе (са значэннем сукупнасці прадметаў — Сцяцко, Афікс. наз., 205–206) ад леган- (магчыма, Шлегане, як печань), параўн. укр. легёні ’лёгкія’. Да лёгкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліхоцька, ліхо́цько ’чортаў сын’ (ТС). Да ліхата́ (гл.). Магчыма, звязана са ст.-польск. lichocko ’вельмі кепска, бедна’ (XVII ст.), чэш. lichotský ’нешчаслівы, няўдалы’. Аб экспрэсіўным суфіксе ‑ка гл. Сцяцко (Афікс. наз., 160).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гвор ’хваля, якая, б’ючыся аб бераг, стварае працяжны шум’ (Яшкін). Няясна. Магчыма, звязана са слав. *gvorъ, якое мае розныя значэнні (у тым ліку ’бурбалка на вадзе’; параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 184).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нападме́ці ’хутка, імгненна?’: Праляцеў, як нападмеці — яму здалося, што ногі не кранаюць падлогі (Калеснік, Пасланец Праметэя. Мн., 1984, 64). Са спалучэння на і *по́дмець, відаць, да падмёціць ’заўважыць’, зыходнае значэнне ’ледзь заўважна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манда́т ’паўнамоцтвы’, ст.-бел. мандатъ (мондатъ) ’каралеўскі ўказ’, ’выклік на суд’ (XIV ст.) запазычана са ст.-польск. mandat, якое з лац. mandātum ’даручэнне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 57; Жураўскі–Крамко, Зб. Крапіве, 142).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацар ’уладальнік’ (Дунін–Марцінкевіч), ст.-бел. моцаръ ’уладар’, ’волат’ запазычана са ст.-польск. mocarz ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 21). Мацарства ’ўладанні’ (там жа) < польск. mocarstwo ’вялікая дзяржава’ < ст.-польск. mocarzstwo ’моц, сіла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)