пра́віла, ‑а, н.

1. Палажэнне, якое вырашае тую або іншую заканамернасць. Разам [піянеры] рашалі задачы, пісалі дыктоўкі, вучылі правілы. Шыловіч.

2. звычайна мн. (пра́вілы, правіл). Пастанова, палажэнне, якія абавязваюць захоўваць пэўны парадак пры выкананні чаго‑н. Правілы вулічнага руху. Захоўваць правілы канспірацыі.

3. Норма паводзін, прывычка. [Камісар] выйшаў з палаткі, каб праверыць перад сваім адпачынкам вартавых, што было ў яго непарушным правілам. Шамякін. У бацькі было правіла: дасягнуў паўналецця — жыві сваім одумам. Навуменка.

•••

Складанае трайное правіла — правіла для рашэння задач, у якіх велічыні звязаны прамой і адваротнай прапарцыянальнай залежнасцю.

Па ўсіх правілах — так, як трэба.

Па ўсіх правілах мастацтва (часцей іран.) — грунтоўна, акуратна, улічваючы ўсе дэталі пры выкананні чаго‑н.

Узяць за правіла гл. узяць.

Як правіла — звычайна, пераважна, найчасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каранда́ш каранда́ш, -ша́ м., ало́вак, род. ало́ўка м.;

сде́лать в карандаше́ вы́канаць ало́ўкам (карандашо́м);

брать (взять) на каранда́ш браць (узя́ць) на каранда́ш, занато́ўваць (занатава́ць);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Назва розных дэталей, прыстасаванняў з раздвоеным канцом. Штэпсельная вілка.

2. Сукупнасць двух прыцэлаў, пры адным з якіх атрымліваецца недалёт, а пры другім — пералёт снарадаў у адносінах да цэлі. Узяць цэль у вілку.

3. Шахматная пазіцыя, пры якой адна фігура пагражае адначасова некалькім фігурам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залыга́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго.

Разм.

1. Накінуць вяроўку на рогі, на шыю (валу, каню), зашмаргнуўшы або завязаўшы вузлом. Вытрымаўшы з тыдзень, Ціток сам залыгаў карову, ноччу завёў у Сарокаў двор і прывязаў яе да плота. Лобан.

2. перан. Узяць пад сваю ўладу, прымусіць падпарадкоўвацца. Чалавека аблыталі, залыгалі, выкарыстаўшы яго слабасць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

унасле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

1. Спец. Успрыняць ад бацькоў, продкаў якія‑н. рысы. Дзеці ўнаследавалі колер вачэй маці.

2. Запазычыць, узяць у папярэднікаў як спадчыну (у 2 знач.). Унаследаваць алфавіт. □ [Дзеці] ўнаследуюць ад свайго бацькі нянавісць да фашызму, як унаследаваў нянавісць да ўсяго антычалавечага сам Ісай Казінец ад свайго бацькі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уступі́цца, уступлюся, уступішся, уступіцца; зак.

Заступіцца за каго‑, што‑н., узяць пад сваю ахову. Сказала.. [Ганна] крыўднае слова Аляксею, а за Аляксея ўступілася яго жонка. Чорны. — Спрыту яму пазычаць не трэба, — уступіўся за сына Яўсей. Сабаленка. — Ціхі ён у нас, пане, — уступілася за сына маці, якая сядзела на палку каля малых дзяцей. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэды́т, -у, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Продаж тавараў з адтэрмінаванай платай або часовая выдача банкам грошай у доўг на пэўныя расходы з выплатай за гэта працэнтаў.

Узяць мэблю ў крэдыт.

Валютны к.

2. звычайна мн. Грашовыя сумы, адпушчаныя на пэўныя расходы.

Крэдыты на будаўніцтва.

Крэдыты на сацыяльную сферу.

3. перан. Давер’е, аўтарытэт (кніжн.).

Палітычны к.

Карыстацца крэдытам у каго-н.

|| прым. крэды́тны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Крэдытныя аперацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Троп ‘след, крок’ (Нас., Касп., Сцяшк., Др.-Падб., Сл. Брэс.): некруцікі вучуцца хадзіць троп у троп (Нас.), ‘след на роснай траве’ (лун., Шатал.), ‘сцежка, слядзіна’ (Некр. і Байк., Мат. Гом.), ‘жыццёвы шлях’ (Сцяшк.), ‘кірунак, шлях, дарога’ (Адм.), ‘метад, спосаб, шлях да дасягнення мэты’ (Ласт.), у выразах збіць (збіцца) з тропу ‘выклікаць замяшанне, заблытаць’ (ТСБМ), тропу добы́тысь ‘дабраць розуму, скеміць’ (Клім.), шукаць тропу ‘шукаць дарогі’ (Кал.), узяць троп ‘знайсці след’, узяць (ухопі́ць) тропу ‘зведаць, убачыць, заўважыць след’ (ТС). Укр. дыял. троп ‘конская рысь з падскокам’, трип ‘адбітак нагі звера на снезе’, тріп ‘сцежка ў гарах’, польск. trop ‘адбітак следу звера на зямлі ці снезе’, ‘след, каляіна’, ‘след ад ступні’, ‘дарога’, ‘ход каня’, каш. trop ‘след’. Пераважна паўночнаславянскае ўтварэнне. Сюды ж далучаюць а спецыфічнай семантыкай славен. tróp, tropíne ‘жамерыны з вінаграду’, серб. тро̏п ‘тс’, ‘вытапкі масла’, ‘выскваркі сала’, ‘асадак’, ‘адстой’ і выводзяць прасл. *tropъ, утворанае з чаргаваннем галосных кораня ад дзеяслова *trepati ‘ўдараць, біць, трэсці, бразгаць’ з першапачатковым значэннем ‘выбітае, выціснутае, вытрасенае’, гл. тропаць, трапаць. Параўн. таксама лат. trapa ‘натоўп, вялікая колькасць, мноства’, алб. trap ‘сцежка’, ст.-грэч. ἀτραπός ‘сцежка, сцяжынка’ (Борысь, 643; Скок, 3, 506; ЕСУМ, 5, 648; Вербіч, Студіі з ономастики та етимологіі. 2010, 290). Гл. таксама трапа, трэп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каўне́р, -няра́ м. во́рот, воротни́к;

браць (узя́ць) за к. — брать (взять) за ши́ворот;

за к. не ка́пае — не ка́плет (над кем);

залажы́ць за к. — заложи́ть за га́лстук

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сіламо́ц ‘сілком, гвалтам, прымусам’ (Гарэц., Ласт.), ‘вытрымка, сіла волі’ (Сцяшк. Сл.), сіламо́ццю ‘сілком, прымусам’ (Нас., Бяльк., ТС, Нар. лекс., Пятк. 2), сіломо́ць ‘сілаю’ (ТС), сіламо́ццем ‘сілком’, ‘праз сілу’ (Ян., Мат. Гом.), сіламоцце ‘сіла, насілле’ (Нас.). Да сіла і моц (гл.). Рытарычная фігура з двух аднолькавых па семантыцы слоў, з якіх апошняе лічыцца запазычаным. Параўн. аднак укр. силомі́ць ‘сілком’, для якога ўзнаўляецца зыходнае спалучэнне з сила і *(й)мітиузяць’ (ЕСУМ, 5, 230–231), што на фоне беларускіх слоў падаецца верагодным, параўн. асабліва дзеяслоў сілуме́ць ‘сваволіць’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)