сарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

1. Перастаць трымацца на чым‑н.; адарваўшыся, аддзяліцца (пра што‑н. прымацаванае, вісячае). Цяжкія акутыя жалезам дзверы сарваліся з завесаў. Лынькоў. Рыпіць і грукае аб сцяну аканіца, што сарвалася з кручка, — ударыць, адскочыць і зноў калышацца. Каршукоў. / Пра лісты, плады і пад. З дуба жолуд сарвецца, Кінецца ўніз напрасткі, Доўга-доўга лічыць сукі. Барадулін.

2. Абрушыцца, зваліцца, ссунуўшыся з месца. Сарвуцца ледзяшы са стрэх — Ого! Тады ён [снег] зарагоча. Гаўрусёў. Вось.. [кропелька] сарвалася, упала на блішчасты казырок шапкі. Кулакоўскі. // Упасці адкуль‑н., страціўшы апору. Сарвацца з рыштаванняў. □ Прыгінаючыся, хапаючыся за карэнні прыбярэжных кустоў, гатовы ў любую хвіліну сарвацца ў рэчку, Піліпка сяк-так выбраўся на дарогу. П. Ткачоў. За гранітны ўчэпішся карніз, І цябе ўжо болей не пакіне Рызыка сарвацца зверху ўніз, Недзе за паўкрока ад вяршыні. Макаль. // Ссунуўшыся, саслізнуць, саскочыць з чаго‑н. Адзін раз.. [Шыбаева] рука неасцярожна сарвалася, і нож стукнуў па кастылі. Краўчанка. Каб не Генка, я напэўна быў бы пад коламі, бо мая нага сарвалася з прыступкі. Рамановіч. // Выпасці, выскачыць, вырвацца. Сарвалася з рук мадам каробка, бразнула на перон. Сташэўскі. Хістаючыся, Алесь пасунуўся да прызбы, выграб вялікі пляскаты камень, падняў у сябе над галавою, але камень сарваўся з рук, і Макарчык, не ўстояўшы на нагах, грукнуў на яго грудзьмі. Адамчык.

3. Рвануўшыся, вызваліцца ад чаго‑н. Сабака сарваўся з ланцуга. □ Ласяня тупала каля дубка, наравіла сарвацца з прывязі. С. Александровіч. Шчупак, брат, ёмкі: на паўпуда. Але сарваўся. Колас. // перан. Страціць вытрымку, кантроль над сабой. Як бы там ні было, а біцца не варта. Зноў.. [Гарбач] сарваўся. Навуменка. [Яраш] сам баяўся свайго гневу, бо ведаў, што сарвацца яму, ды яшчэ перад жанчынамі, нельга, непрыстойна. Шамякін.

4. Вельмі хутка, імкліва пакінуць якое‑н. месца. [Агрыпіна] не ўстала, а сарвалася з крэсла і, абхутаўшы твар хусткай, пайшла. Пестрак. / у перан. ужыв. Высока ў небе сарвалася ярка-блакітная зорка, прамільгнула агністай куляй і пагасла. Хадкевіч. // Разм. Кінуцца бегчы. Хлапчук, не даслухаўшы, сарваўся з месца і, як віхор, памчаўся па вуліцы, падскокваючы і махаючы рукамі. Асіпенка. Нервова гарцаваў пад.. [партызанам] конь, кусаў цуглі. Наравіў сарвацца з месца, каб дагнаць калону. Паўлаў. // Разм. Пакінуць работу, месца жыхарства і пад. Гаспадар, што ты сабе думаеш? — раптам спытала Паліна. — Тут і будзеш сядзець?.. Сарваліся з месца. Кватэру пакінулі... Мыслівец. Няёмка, праўда, перад аднавяскоўцамі — з-за дзяўчыны сарваўся чалавек у белы свет, калі дома ў яго і дастатак і пашана. Хадкевіч.

5. Нечакана пачацца, узнікнуць (пра буру, вецер і пад.). Сарваўся вецер золкі і заціх раптоўна, як узнік. А. Вольскі.

6. Раптам пачуцца, данесціся (пра гукі). Крык і плач чалавечы Сарваўся з пагрозай са струн. Куляшоў. // (звычайна ў спалучэнні са словамі «з вуснаў», «з языка»). Быць сказаным міжвольна, нечакана. У.. [Карагі] чуць-чуць не сарвалася, што там [у вёсцы] стаіць штаб іх дывізіі. Колас. З языка сарвалася не зусім патрэбнае слова. Чорны. // Ад перанапружання страціць голас, змоўкнуць або перайсці па іншы тон. І ўжо ўяўляецца, што.. стаіць цёплы надвячорак, крумкаюць жабы, бегаюць замурзаныя дзеці, чуюцца жаночыя галасы з пагрозай сарвацца на сварку. Лужанін.

7. Сапсавацца ад рэзкага руху, рыўка. Разьба сарвалася.

8. перан. Разм. Не ўдацца, не адбыцца, застацца нявыкананым. На першым заходзе атака сарвалася. Быкаў. — Ну, прызнавайся, якое мерапрыемства сарвалася ў вас? Жычка.

•••

Як з ланцуга (прывязі) сарваўся — а) пра шумныя паводзіны, празмерную радасць каго‑н., хто адчуў сябе на свабодзе; б) пра паводзіны, учынкі чалавека, які страціў кантроль над сабой, перастаў сябе стрымліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабра́цца, збяруся, збярэшся, збярэцца; збяромся, зберацеся; зак.

1. Сысціся, з’ехацца ў адно месца. Заўтра дзень кірмашовы ў сяле Сілічах, Там, ён [Цімох] ведае гэта, збяруцца сябры. Куляшоў. Калі ж мы зноў збяр[о]мся ў цесны круг, Як раніцай збіраюцца заранкі? Глебка. Яшчэ ў першы дзень, як толькі Сашка прыехаў у Багатую Граду, у дзедаву хату сабралася нямала хлопчыкаў і дзяўчынак. Даніленка. // Адкрыцца, пачаць сваю работу (пра сход, пасяджэнне і пад.). Раніцай павінен быў сабрацца савет МТС. Лобан. Можна сказаць, не пас[я]дж[э]нне гэта было, а сапраўдны сход. Увесь сельсавет сабраўся, і так яшчэ актывістаў пазвалі. Чорны. // Згрупавацца тым ці іншым чынам вакол каго‑, чаго‑н. Сабралася ў кола Шаснаццаць сясцёр, Усе маладыя, амаль аднагодкі. Здружыла ў змаганні, ў паходах жыццё І працай зраднілі сясцёр пяцігодкі. Лужанін. // Зляцецца ў чародкі (пра птушак). Па позвах тых гусі З лясоў і балот Сабраліся: хутка У вырай адлёт. Калачынскі.

2. Дайсці да якой‑н. колькасці, да якога‑н. ліку. Гасцей сабралася чалавек дваццаць. Дуброўскі. Войска, брат, ёсць. Узвод — не ўзвод, а аддзяленне добрае збярэцца. Брыль.

3. Паступова накапіцца ў адным месцы, у адных руках. Аднойчы здарылася так, што нам выдалі стыпендыю ды мой старэйшы брат прыслаў мне дапамогу — рублёў дваццаць пяць. Разам у мяне сабраўся цэлы капітал. Дубоўка. // перан. Адкласціся ў душы, набалець. У гэтай сцэне сабраўся ўвесь накіп усяго таго, што рабілася каля .. карчмы праз шмат год. Чорны. Старая зноў ўспомніла Лідачку, Міхася, і ўся тая злосць на жыццё, якую яна толькі мела, сабралася, здаецца, адразу. Брыль.

4. Адвольна назбірацца ў якой‑н. колькасці (пра вадкасць, пару і пад.). [Залатарова:] — Усё зразумела. У воку сабралася глаўкомная вадкасць. Мяжэвіч. Ралля паруе — цеплыня Сабралася за час зімовы. Прануза. // Паступова насунуцца, згусціцца (пра хмары, навальніцу). Пад вечар шэрыя хмаркі ўсё ж такі сабраліся ў адну і затулілі ўсё неба. Маўр. / у безас. ужыв. І, бач, зноў жа сабралася на дождж. М. Стральцоў. // Пачацца ў выніку паступовага нарастання пэўных змен у атмасферы. Пад раніцу дождж збярэцца.

5. Набухнуць (пра пупышкі дрэў, кветак). На верхавіне сцябла парасонам сабраліся пучкі, гатовыя распусціцца ў кветкі. Маўр.

6. Падрыхтаваць усё неабходнае ў дарогу. Сабраўся дзед Баўтрук, забраў сякія-такія рэчы, сякерку сваю цяслярскую вострую ўзяў і, не аказаўшыся нявестцы, выйшаў з хутара на дарогу. Колас. // Намерыцца пайсці куды‑н., пабываць дзе‑н. Сабраўся аднойчы дзядзька Антось у лес, закінуў стрэльбу за плечы, гукнуў Таксу. С. Александровіч. — Куды гэта ў поўнач сабралася? — нездаволена спытала .. [Маню] маці. Васілевіч. // з інф. Наважыцца зрабіць што‑н. — Ці не вагоны ты перасаджваць сабралася? Якімовіч. Часамі мне хочацца як-небудзь сабрацца перачытаць іх [ апавяданні] ды паправіць. Скрыган. // Надумацца стаць кім‑н. Сабрацца ў інжынеры.

7. (звычайна са словамі «сілы», «думкі», «дух» і пад.). Унутрана арганізаваць сябе. Трэба было супакоіцца, сабрацца з сілаю, суняць сэрца ў грудзях, каб ударыць без промаху. Быкаў. Мімаволі падкасіліся ногі, і Анісся прыхілілася да заснежанага плота, каб аддыхацца, сабрацца з думкамі. Лынькоў. Разгублены Папас не ўмеў сабрацца са словамі. Галавач. І дзіва, чым бліжэй падыходзіў [Сіліцкі] да Людмілінага дома, тым больш пачынаў хвалявацца.. Каля самага дома ён аж прыпыніўся, каб сабрацца з духам. Арабей. // Напружыць мышцы, падрыхтавацца да якога‑н. руху, дзеяння. Усё .. цела [Аляксея] напружылася, сабралася. Мележ. Кошка ў гэты момант .. ужо сабралася скокнуць, каб схапіць вераб’я. Бяспалы.

8. Стуліцца, як быццам зрабіцца меншым. Вялікі жаль да бацькі агарнуў усю .. малую істоту [Міколкі], і ён нібы сабраўся ўвесь у маленькі камок. Лынькоў. Бровы яе збегліся на пераноссі, і ўвесь твар сабраўся ў жаласлівы камяк. Крапіва. // Утварыцца, з’явіцца (пра маршчыны, складкі). Залатыя дзянькі прайшлі і канулі ў нябыт. Маршчынкі, як павуцінне, сабраліся ўжо каля вачэй. Чарнышэвіч. Лоб сабраўся ў гармонік і гэтым выразна аддзяляў сябе ад лысіны. Кулакоўскі.

•••

Сабрацца адно к аднаму — накапіцца чаго‑н. дзе‑н. (пра справы, незадавальненне, гнеў). [Злобіч:] — Даруй, Рыгор ... неяк з гарачкі я ... Сабралася адно к аднаму. М. Ткачоў.

Сабрацца (пайсці) у прочкі — звычайна пайсці ад мужа; пакінуць сям’ю, сваю хату з прычыны неладоў.

Сабрацца (прыйсці) у свіныя галасы — позна, у позні час, са спазненнем.

Хмары сабраліся над кім-чым гл. хмара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трапа́ць1 (трыпа́ць, трэпа́ць) ’ачышчаць валакно ад кастрыцы пасля апрацоўкі на церніцы’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Сцяшк., Юрч., Ян., Сл. ПЗБ, ПСл, ТС), ’біць кісцю рукі’ (Нас., Байк. і Некр.), ’тузаць, гайдаць (пра вецер)’ (ТСБМ), ’ісці вялікую адлегласць’ (ТСБМ, Сцяц.), ’хутка ісці’ (Шат., Сцяшк., Адм.; зэльв., Нар. словатв.), ’хутка ўцякаць (ад пчол)’ (Ян.), ’ісці (пра дождж)’ (Ян.), ’танцаваць, скакаць’, ’імчаць, несці, б’ючы капытамі ў перадок’ (Юрч.), трапаць ногі ’хадзіць пехатой у далёкую краіну’ (Юрч. Фраз.), тръпаць ’марудна ісці, ледзь рухацца’ (мёрск., Нар. лекс.), трэпа́ты ’ачышчаць валакно’ (Сл. Брэс.), Укр. тре́паты ’трэсці’, ’ісці’, ’прагна есці’, трі́пати ’трэсці, вытрэсваць’, ’трапятацца на ветры’, ’матляцца’, ’дрыжэць’, ’ляскаць, лопаць (крыламі, хвастом)’, ’трэсці галавой, адмаўляючы што-небудзь’, ’бегчы’, рус. трепа́ть ’перабіраць, тузаць, тармасіць, торгаць, мяць, скубсці, ірваць, драць, бузаваць’, польск. trzepać ’штурхаць, біць, лупіць, махаць, трэсці чым-небудзь з размаху’, ’выбіваць пыл з адзежы, дываноў’, ’трэсці’, ’трапаць лён’, ’выганяць мёд з сотаў’, ст.-польск. trzepać konie ’чысціць коней’, каш. třepać ’брудзіць’, ’біць’, ’карыстацца анучкай’, н.-луж. tśepaś, tśapaś ’выбіваць’, ’грукаць’, ’махаць’, ’пастукваць’, ’сцябаць каго-небудзь’, в.-луж. třepać ’махаць’, чэш. třepat ’узмахваць крыламі’, ’ляпаць, ляскаць’, ’узбоўтваць’, ’трэсці будзячы’, мар. ’трапаць лён, каноплі’, славац. trepať ’махаць, размахваць’, ’стукаць’, ’трапаць лён’, ’біць, разбіваць (талеркі)’, славен. trepáti ’міргаць вачыма’, ’трапаць’, ’біць’, ’вытрэсваць, чысціць махаючы’, ’грукаць’, ’гнаць’, ’круціць’, ’пацепваць па плячы’, ’апладзіраваць’, ст.-славен. ’злёгку ўдараць’, харв. trȇpiti ’дрыжаць’, ’трапятацца, матляцца’, ’баяцца’, trȅnuti (< trepnuti), trȅpnut ’недасыпаць’, ’заплюшчваць вочы’, na‑trepati ’страсаць, скідаць’, ’уздрыгнуцца’, старое trepati ’біць’, балг. трѐпкам ’уздрыгваць’, ’міргатаць’, трѐпам ’забіваць’, трепвам ’дрыжэць’. Прасл. *trepati ’хутка ўдараць, біць’, ’рваць, раздзіраць’, ’пырхаць’, ’лётаць’, ’трэсці’, якое генетычна звязана з прасл. *trepetъ ’трапятанне, дрыжанне’, *tropa ’дарога’ (ЕСУМ, 5, 644) і роднаснае літ. trepsė́ti, trepénti ’тупаць нагамі’, trepinė́ti, trepsénti ’патупваць, таптацца, таўчыся’, ст.-прус. ert‑reppa ’пераступаць’, trapt ’ступаць’, гоц. þrabōn ’бегчы рыссю’, лац. trepidus ’неспакойны, які часта перабірае нагамі’, trepidāre ’тупаць нагамі’, ’бегаць туды-сюды’, ’кідацца’, ст.-грэч. τρέπω ’паварочваю, адхіляю, зменьваю’, τραπέω ’нагамі выціскаю віно з вінаграду’, алб. shtyp ’лаўлю, сціскаю’, ст.-інд. tṛprá‑, tṛpala‑ ’нясталы, рухомы’, афг. drabəl ’трэсці, сыпаць, націскаць’ (Фасмер, 4, 98–99; Сной₂, 781; Чарных, 2, 261; Брукнер, 581; Махэк, 657; Скок, 3, 496–497), якія ўзводзяцца да і.-е. *trep‑ ’таптацца, дробненька тупацець’ — гукаперайманне (Борысь, 649). Анаматапеічнае значэнне больш уласціва славянскім мовам, у той час як балтыйскім і іншым індаеўрапейскім мовам характэрна значэнне ’работа ног’ (Скок, 3, 496–497). Сюды ж трапа́ць ’вастрыць касу мянташкай’ (Ян.), трапа́ць ’знясільваць (ад хваробы)’ (Юрч. Вытв.), трапа́цца (перан.) ’цяжка працаваць, трацячы сілы’ (Юрч. СНС), трэпону́ті ’ўдарыць’ (беласт., Сл. ПЗБ), якое Мацкевіч (там жа, 141) выводзіць з польск. trzepnąć ’тс’, што не абавязкова, бо гэта рэгулярнае ўтварэнне з прасл. суф. *‑nǫ, параўн. трэпну́ць ’стукнуць’ (ТС), трапну́ць ’тс’ (Шат.), трапану́цьударыць’ (Нас.; шальч., Сл. ПЗБ); трапа́лка ’дошчачка, якой трэплюць валакно лёну’ (ігн., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., Касп.), трапа́ло, трэ́пало ’тс’ (Чэрн.; пруж., Сл. ПЗБ), трэпло́ ’тс’ (Пятк. 1), трапа́чка ’тс’ (Сцяц., АБ, 9; шчуч., З нар. сл.; Скарбы, Сл. ПЗБ), трапы́шка ’тс’ (Бяльк., Юрч.; чач., ЛА, 5; Мат. Гом.; бялын., Янк. 3.), трапа́шка, трапу́шка ’тс’ (Сцяшк., Сцяц.; баран., Сл. ПЗБ; лях., Янк. Мат.; Жд. 3; Абабур.; Мат. Гом.), трэпа́лка, трэпа́шка ’тс’ (ПСл, ТС), тропа́чка ’тс’ (ТС), трыпа́чка, трэпа́шка ’тс’ (Сл. ПЗБ), трыпа́шка ’тс’ (в.-дзв., віл., воран., Шатал.; лях., Янк. Мат.; Бір. Дзярж.), трапёшка ’тс’ (талач., Шатал.), трэпа́чка, трэ́пач ’падстаўка (калодка з прымацаванай да яе вертыкальнай дошкай), на якой адбываецца трапанне’ (Уладз.; івац., Нар. сл.), трэпа́чка ’тс’ (драг., Выг.; Бес., Дразд.; бяроз., Шатал.), тряпы́шка ’тс’ (Юрч.; чэрык., ЛА, 5; Мат. Маг. 2), трапло ’тс’ (Дразд., Сцяшк.), стряпы́шка ’тс’ (касцюк., ЛА, 4), трэпа́чка (пін., ЛА, 5), трапаві́ла ’тс’ (жлоб., Мат. Гом.). Сюды ж трапа́льніца ’жанчына, якая трэпле лён’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.; брэсц., гродз., мін., маг., віц., добр., ЛА, 3), трапа́нніца (Сцяц., ЛА, 3, Мат. Гом.), трапа́льшчыца ’тс’ (шальч., калінк., Сл. ПЗБ; аг.-бел. (без зах.-палес.), ЛА, 3), тріпа́ньніца ’тс’ (Юрч.), трэпа́льніца ’тс’ (Выг.), трэпа́лъныца ’тс’ (Сл. Брэс.), трэпа́лныця, трыпа́льныця ’тс’ (жабін., кам., ЛА, 2), тропа́льніца, трапа́тальніца ’тс’ (кобр., навагр., ЛА, 3), трапа́лка ’тс’ (рагач., чаш., ЛА, 3), трапа́чка ’тс’ (віц., гродз., мін., мазыр., бялын., ЛА, 3), трапло́ ’тс’ (шарк., чавус., ЛА, 3), трапа́льня ’тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 3), трапля́ ’тс’ (навагр., ЛА, 3), трапа́ха ’тс’ (валож., ЛА, 3), трэпа́ло ’тс’ (пруж., Сл. ПЗБ), тряпе́ц ’трапальшчык ільну’ (беш., шуміл., ЛА, 3; шуміл., Сл. ПЗБ; беш., Нар. сл.), тріпа́ньнік ’тс’ (Юрч.), трэпа́ч ’тс’ (Нас.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), трэпа́льніца ’драўляная падстаўка для трапання лёну’ (пін., Шатал.), трэ́пало ’тс’ (пін., ЛА, 5), трапа́шка ’тс’ (стаўб., чырв., З нар. сл.; навагр., Жыв. сл.); трапа́чка ’церніца’ (шчуч., ЛА, 4), трапа́лка, трапальня ’тс’ (зах.-гом., Трух.), трыпа́льня ’тс’ (драг., ЛА, 4); трапа́чка ’мухабойка’ (астрав., Ск. нар. мовы); тро́панка ’дзве жмені цёртага лёну, якія браліся для трапання’ (Бір.; чырв., З нар. сл.; ст.-дар., капыл., Сл. ПЗБ), тре́панка, трэ́панка, тро́панка ’мера вытрапанага лёну’ (петрык., мазыр., слуц., глус., ЛА, 4), трэ́пач ’жменя трапанага лёну’ (лун., Шатал.), трапа́шка ’звязка кудзелі’ (жытк., Мат. Гом.).

Трапа́ць2 ’балбатаць, малоць языком’ (Шат., Юрч.; бых., ЛА, 2), ’гаварыць недарэчнасці’ (Сл. ПЗБ), трапа́ць языко́м ’гаварыць лухту’ (Шат.), трапа́цца (разм.) ’гаварыць лухту, бязглуздзіцу, няпраўду; гаварыць несупынна’, ’расказваць, прагаварыцца аб чым-небудзь’ (ТСБМ), ’кепска сябе паводзіць’ (Касп.), трапану́ць ’сказаць не падумаўшы’ (Юрч. Сін.), трапа́цца языком ’пустасловіць, балбатаць’ (Растарг., Юрч. Фраз.), трапатну́ць, трапану́ць ’тс’ (Юрч. СНЛ). Сюды ж тръпа́чка ’балаболка’ (мёрск., Шатал.), трэпа́лка, трэпло́ ’балбатуха’ (Растарг.), ’балбатун’ (ТСБМ, Касп., Мат. Гом.; бых., ЛА, 2; глус., Янк. Мат.); трэпло́ ’тс’ (ТС), тряпло́ (шуміл., ЛА, 2), трапло́ ’рот’ (Мат. Гом.), трапло́ ’языкаты, балбатлівы’ (Сцяшк.), трапатанік, трапач, трапа́ннік ’балбатун’ (Юрч. СНЛ), трапа́к ’балбатун, лапатун’ (шальч., Сл. ПЗБ), трапа́ч ’пустамалот’ (Скарбы), трэ́пля ’пустая гутарка’ (Бяльк.), трапані́ца, трапня́, трапа́нне ’балбатня’ (Юрч. Вытв.), траплі́вы ’балбатлівы’ (Юрч. СНЛ), тряплі́высць ’балбатлівасць’ (Юрч. СНЛ), трапатня́ ’тс’ (там жа), трапу́шка, тряпышка ’той, хто многа, без толку гаворыць’ (Мат. Маг. 2), трапу́н, трапату́н ’балбатун’, трапу́ньня, трапу́ха, трапату́ння, трапату́ха ’балбатуха’ (Юрч., Вытв.), троп ’балбатня’ (мсцісл., Нар. ск.). Рус. трепа́ть ’малоць языком’, трепа́ться ’балбатаць’, польск. trzepać ’балбатаць, лапатаць, малоць языком’, чэш. třepatí ’гаварыць бязглуздзіцу, пустасловіць’, славац. trepať ’тс’. Познепраславянская семантычная інавацыя паводле падабенства дзеяння з дзеясловам трапа́ць1 (< прасл. *trepati) (гл.), параўн. асабліва значэнне ’трапаць языком’. Не выключаны пераход значэння ’грукаць, таптаць моцна нагамі, хадзіць з грукатам’ (гл. тропаць ’тс’) > ’балбатаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пусці́ць, пушчу, пусціш, пусціць; зак.

1. каго-што. Перастаць трымаць, утрымліваць рукамі каго‑, што‑н.; выпусціць. Стася ціха, але рашуча папрасіла: — Зелянюк, пусці маю руку. Я пайду. Зарэцкі. [Дзед] пусціў вёслы і выхапіў з-пад сябе дошчачку дарожкі. Брыль. // Перастаць трымаць дзе‑н., даць волю. Сам прыстаў трымаў .. [Адася Гушку] перад сабою нешта гадзін са тры, а пасля пусціў, загадаўшы сваім людзям не спускаць яго залішне з вока. Чорны. Ды лепш бы ўсё яны забралі, Пусцілі б толькі іх [палонных] жывых. Колас. // Дазволіць або даць магчымасць пайсці, паехаць і г. д. куды‑н. Пусціць у адпачынак. □ [Сястра] хацела пайсці разам з .. [Міколкам] у лес, але маці не пусціла: трохі прыхворвае малая. Лынькоў. // Даць магчымасць пасвіцца, выпусціць на пашу (пра жывёлу). І куды толькі не забярэцца.. [Цімох] са сваім статкам! І на ягаднік пагоніць, і па бары на верасы пусціць, і ўсе лужкі перабярэ. Колас. Гадзін праз дзве работы [Міхал] выпраг каня і пусціў на паплавец. Чорны.

2. каго-што. Дазволіць каму‑н. прайсці, увайсці куды‑н.; упусціць. Гэта я! Пусці! Яшчэ не верыш? Дык на ганак выбежы хутчэй. Танк. Мне ўдаецца ўгаварыць пляменніка спачатку падстрыгчыся — непадстрыжанага, маўляў, у магазін не пусцяць... Каршукоў. // Памясціць, пасяліць, здаючы ў найм памяшканне. Але браты нечага не падзялілі, і малодшы Шнур падаўся цераз раку. Цяпер ён шукаў хаты. І Харытоня пусціў яго ў сваю. Чыгрынаў. — Ці не пусцілі б вы ў .. [другую палавіну хаты] хлопца аднаго на які месяц ці два. Дроў мы неяк прыдбаем. Зарэцкі.

3. каго-што. Паслаць, накіраваць куды‑н. з якой‑н. мэтай. Трымаліся два дні, але раніцай трэцяга немцы пусцілі танкі. Навуменка. [Васіль:] — Трэба было абавязкова ўвосень выкарчаваць пні... Цяпер пусцілі б камбайн, жняяркі... Шамякін. // Даць магчымасць або прымусіць рухацца, перамяшчацца якім‑н. чынам. Гаспадар выцягнуў плуг з зямлі і пусціў плытчэй. Чорны. Наганяць шкадаваў, а пусціў паволі — і так утаміўся конь. Гартны. // Надаць пэўны ход, кірунак (размове, справе і пад.). Пусціць справу на самацёк. □ Маладая.. не раз пачынала гаворку, старалася аднавіць і пусціць яе ў ранейшае бесклапотнае рэчышча, але муж непадкупна маўчаў. Ракітны.

4. што. Кінуць, прымусіць рухацца ў якім‑н. напрамку. Схапіў Янка лук і пусціў стралу ў шуляка. Якімовіч. З воданапорнай вежы заўважылі крыкуна, пусцілі па ім некалькі куль. Хомчанка. // Выпусціць, даўшы магчымасць цячы, распаўсюджвацца. Пусціць газ. □ Праўда, .. [састаў] быў невялікі, з пяці вагонаў і платформы, але калі Лёдзя захацела была абысці яго, машыніст пусціў пару і даў кароткі свісток. Карпаў. Архіп сеў, пусціў дым у столь і загаварыў. Пестрак. // Быць прычынай чаго‑н., выклікаць што‑н. Падзьмуў ветрык, пусціў па вадзяным люстэрку рабацінне. Шыцік. Выплыў месяц з-за небасхілу і пусціў доўгі пералі[віс]ты бляск цераз усё мора. Кулакоўскі.

5. што. Прывесці што‑н. у дзеянне, у рух; прымусіць дзейнічаць. Пусціць аўтаматычную лінію. Пусціць пласцінку. □ Ахопленая трывогай, .. [Арына] таропка падсунула табурэтку, залезла на яе, завяла гадзіннік, пусціла маятнік. Карпаў. // у спалучэнні са словамі «аўтобус», «цягнік», «трамвай» і пад. Устанавіць пэўныя шляхі зносін. Пусціць тралейбус у мікрараён.

6. каго-што. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае; зрабіць што‑н. з чым‑н.; выкарыстаць з якімі‑н. мэтамі, якім‑н. чынам. Пусціць на продаж. Пусціць на племя. □ — Ну, а з пусткаю што будзе? Сеяць ярыною? Ці ў папар на лета пусціш? — Грышкаў брат пытае. Колас. Пільню Бама пусцілі даўно ўжо на злом. Зарыцкі. — Прадаць тое-сёе, канешне, не шкодзіць. Скаціну якую пусціць на кірмаш, малатарню можа збыць на ўсякі выпадак, да пары да часу. Мележ. // Разм. Выдаткаваць на што‑н. Праз паўгода цягне [Міхась] у хату музыку. Што зарабіў на рамонце аўтамашыны тое і пусціў на радыёлу. Б. Стральцоў.

7. што. Разм. Разнесці (чутку, пагалоску), зрабіць вядомым што‑н. Парашыў .. [пан] прадаць лес. Пусціў пагалоску, і пачалі прыязджаць купцы аглядаць лес. Якімовіч. Нехта пусціў сярод дзетдомаўцаў чутку, быццам у дупле дуба жывуць змеі. Пальчэўскі. // Сказаць (звычайна што‑н. вострае). Пусціць жарт. □ Вострачы мянташкай касу, Ганнін Васіль пусціў услед грабельнікам: — Сюды, бабкі, падналяжам разам. Васілевіч.

8. што. Даць парасткі, карані (пра расліны). Над страхою звісаў сук-рагач ад вярбы. Другі, адломаны, валяўся ў гародчыку. Даўно, бо пусціў атожылле, прырос. Пташнікаў.

9. Разм. Не вытрымаўшы напружання, цяжару, перастаць утрымліваць што‑н. — А ў мяшку ці шво пусціла, ці дзірка ў пару не агледжана. Прыехаў, а тут і малоць няма чаго. Арочка.

10. Разм. Адтаяць. Немцы загналі.. [Зіну] ў балота, якое месцамі пусціла ўжо, і чалавек правальваўся аж з галавой. Карпюк. // безас. Пра адлігу. Снегам было пацеру[шы]ла трохі зверху. А гэта зноў пусціла, зноў цёпла стала і мокра. Чорны.

•••

Не пусціць на парог (на вочы) — не прыняць у сябе дома, не дазволіць прыйсці ў свой дом.

Пусціць (з) агнём (дымам) — спаліць.

Пусціць з торбаю (па свеце) — давесці да жабрацтва.

Пусціць казла ў агарод — дапусціць каго‑н. туды, дзе ён можа нашкодзіць; дапусціць каго‑н. да таго, з чаго ён хоча мець выгаду.

Пусціць карэнне (карані) — а) трывала, надоўга абаснавацца дзе‑н., абзавесціся гаспадаркай. Разросся грынюкоўскі род, нібы тыя сосны ў барку над ракой, глыбока пусціў карэнне ў зямлю дзядоў і прадзедаў. «Работніца і сялянка»; б) набыць сілу, стаць пастаянным; укараніцца. Партызанскі рух пусціў глыбокія кар[ан]і ў народзе акупіраваных зямель. Колас.

Пусціць (паслаць) кулю ў малако — не папасці ў цэль пры стральбе.

Пусціць на вецер — растраціць дарэмна.

Пусціць на свет — нарадзіць, даць жыццё.

Пусціць па белым свеце — нарадзіць і, не давёўшы да самастойнасць выправіць у людзі.

Пусціць пад адхон — выклікаць крушэнне (цягніка).

Пусціць пыл (дым, туман) у вочы — стварыць ілжывае ўражанне, выстаўляючы сябе, сваё становішча ў лепшым выглядзе, чым ёсць на самай справе.

Пусціць (сабе) кулю ў лоб — застрэліцца.

Пусціць слязу — заплакаць.

Пусціць у дзела — прымяніць, выкарыстаць.

Пусціць у зіму (на зіму) каго — пакінуць на племя (пра свойскую жывёлу).

Пусціць у паветра — узарваць.

Пусціць у работу — даць прымяненне чаму‑н.

Пусціць у расход каго — расстраляць, знішчыць.

Пусціць у ход — а) прымяніць што‑н. (пра інструмент, зброю і пад.). Хлопцы ішлі і насцярожана азіраліся, гатовыя ў любы момант пусціць у ход зброю. Новікаў; б) выкарыстаць які‑н. сродак, прыём і г. д. Я слухаю дзядзьку: «Глядзі, якім стаў ён! Яго пачынае падтрымліваць сход. Хварэе, бач, ён за грамадскія справы І нават пусціў самакрытыку ў ход». Прыходзька.

Пусціць (чырвонага) пеўня — зламысна падпаліць (чыю‑н. хату, маёмасць і пад.).

Пусціць юшкуударыць, збіць да крыві.

Хоць з ветрам пусці — такі лёгкі, што можа паляцець з ветрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галава́

1. ж., в разн. знач. голова́;

павярну́ць ~ву́ — поверну́ть го́лову;

сто гало́ў рага́тай жывёлы — сто голо́в рога́того скота́;

г. кало́ны — голова́ коло́нны;

г. сы́ру — голова́ сы́ру;

2. м. (главное лицо) глава́;

г. сям’і́ — глава́ семьи́;

г. ўра́да — глава́ прави́тельства;

3. м., уст. голова́;

гарадскі́ г. — городско́й голова́;

мёртвая г.зоол. мёртвая голова́;

у ~вах — в голова́х, в изголо́вье;

злама́ць (скруці́ць) сабе́у́ — слома́ть (сверну́ть) себе́ ше́ю;

на сваю́у́ — на свою́ го́лову;

аве́чая г. — бара́нья башка́;

г. яло́вая — голова́ ело́вая;

бе́дная г. — бе́дная голова́;

гара́чая г. — горя́чая голова́;

дзіра́вая г. — дыря́вая голова́;

дубо́вая г. — дубо́вая голова́;

залата́я г. — золота́я голова́;

све́тлая г. — све́тлая голова́;

г. — два ву́хі — садо́вая голова́;

вы́біць дур з ~вы́ — вы́бить дурь из головы́;

г. ідзе́ кру́гам — голова́ идёт кру́гом;

як снег на ~ву́ — как снег на го́лову;

ве́цер у ~ве́ — ве́тер в голове́;

з ~во́й — с голово́й; башкови́тый;

хоць кол на ~ве́ чашы́ — хоть кол на голове́ теши́;

як на маю́ дурну́ю ~ву́ (мой дурны́ ро́зум) — по мое́му сла́бому разуме́нию;

ле́зці ў ~ву́ — лезть в го́лову;

не знасі́ць ~вы́ — (каму) не сноси́ть головы́ (кому);

падня́ць (узня́ць) ~ву́ — подня́ть го́лову;

вы́йсці (вы́лецець, вы́скачыць) з ~вы́ — вы́йти (вы́лететь, вы́скочить) из головы́;

у вір ~во́ю — в о́мут голово́й;

стая́ць над ~во́ю — стоя́ть над голово́й;

вы́даць (сябе́) з ~во́й — вы́дать (себя́) с голово́й;

зве́сіць (апусці́ць) ~ву́ — пове́сить (опусти́ть) го́лову;

трыма́ць ~ву́ высо́ка — держа́ть го́лову высоко́;

се́сці на ~ву́ — сесть на го́лову;

даць ~ву́ на адсячэ́нне — дать го́лову на отсече́ние;

г. кру́жыцца (кру́ціцца) — голова́ кру́жи́ться;

у ~ве́ закружы́лася (закруці́лася) — в голове́ закружи́лось;

закруці́ць ~ву́ — вскружи́ть го́лову;

валі́ць з хво́рай ~вы́ на здаро́вую — вали́ть с больно́й головы́ на здоро́вую;

хадзі́ць на ~ве́ — ходи́ть на голове́;

рызыку́ючы ~во́й — риску́я жи́знью;

варушы́ць ~во́ю — шевели́ть мозга́ми;

няма́ дзе ~ву́ прытулі́ць — не́где (не́куда) го́лову приклони́ть;

во́лас з ~вы́ не ўпадзе́ — во́лос с головы́ не упадёт;

з ~вы́ да ног — с головы́ до ног;

з ног да ~вы́ — с ног до головы́;

удзяўбці́ (убі́ць) у ~ву́ — вдолби́ть (вбить, втемя́шить) в го́лову;

куры́ная г. — кури́ная голова́;

руча́цца ~во́й — руча́ться голово́й;

а яму́ (ёй, ім) не ў ~ве́ — а ему́ (ей, им) и го́ря ма́ло;

не гэ́та (у каго) у ~ве́ — не э́то (у кого) на уме́;

а мне гэ́та не ў ~ве́ — а я э́то из ви́да упусти́л; а мне невдомёк;

не мець клёку ў ~ве́ — без царя́ в голове́;

тлумі́ць (маро́чыць) ~ву́ — моро́чить го́лову;

дайсці́ сваёй ~во́ю — дойти́ свои́м умо́м;

клёпкі ў ~ве́ не хапа́е — клёпки в голове́ не хвата́ет;

няха́й твая́ (яго́) г. не балі́цьэ́то не твоя́ (не его́) забо́та;

набра́ць (сабе́) у ~ву́ — вбить (себе́) в го́лову;

мякі́на ў ~ве́ — мяки́на в голове́, пуста́я башка́; голова́ трухо́й наби́та;

не з тваёй (ва́шай і г.д.) ~во́й — не с твои́м (ва́шим и т.д.) умо́м; не твоего́а́шего и т.д.) ума́ де́ло;

злажы́ць ~ву́ — сложи́ть го́лову;

прыйсці́ ў ~ву́ — прийти́ в го́лову;

у ~ву́ не ле́зе — в го́лову не ле́зет;

схапі́цца за ~ву́ — схвати́ться за го́лову;

не то́ўпіцца ў ~ве́ — не вмеща́ется в голове́;

не схіля́ць ~вы́ — не склоня́ть головы́;

пастая́ць ~во́й — постоя́ть голово́й;

падста́віць ~ву́ — подста́вить го́лову;

акуну́цца з ~во́й — окуну́ться с голово́й;

бі́цца ~во́й аб сцяну́ — би́ться голово́й об сте́ну;

вы́кінуць ду́расць з ~вы́ — вы́бросить дурь из головы́;

адда́ць ~ву́ пад закла́д — отда́ть го́лову в закла́д;

адка́зваць ~во́й — отвеча́ть голово́й;

міністэ́рская г. — министе́рская голова́;

г. з плеч — голова́ с плеч;

о́й налажы́ць — пропа́сть; поги́бнуть;

сту́кнула ў ~ву́ — сту́кнуло в го́лову;

зняць ~ву́ — снять го́лову;

засе́сці ў ~ву́ — засе́сть в го́лову;

адуры́ць (задуры́ць) ~ву́ — (каму) заморо́чить го́лову (кому);

згубі́ць ~ву́ — потеря́ть го́лову;

намы́ліць ~ву́ — (каму) намы́лить го́лову (кому);

на све́жую ~ву́ — на све́жую го́лову;

з ~вы́ не выхо́дзіць — из головы́ не выхо́дит;

на сваю́у́ — на свою́ го́лову;

мець ~ву́ на пляча́х — име́ть го́лову на плеча́х;

адкруці́ць ~ву́ — (каму) сверну́ть го́лову (кому);

забі́ць ~ву́ — (чым) заби́ть го́лову (чем);

уда́рыць у ~ву́ — уда́рить в го́лову;

це́раз ~ву́ — (чыю) че́рез го́лову (чью);

кроў кі́нулася ў ~ву́ — кровь бро́силась (уда́рила) в го́лову;

вы́кінуць з ~вы́ — вы́бросить из головы́;

за ба́цькавай ~во́й (жыць) — за роди́тельской спино́й (жить);

як абухо́м па ~ве́ — как о́бухо́м по голове́;

г. як рэ́шата — дыря́вая голова́;

г. (не) ва́рыць — голова́ (не) ва́рит;

паста́віць з ~вы́ на но́гі — поста́вить с головы́ на́ ноги;

схілі́ць ~ву́ — (перад кім, чым) склони́ть го́лову (перед кем, чем);

сам сабе́ г. — сам себе́ голова́;

каро́на з ~вы́ не зва́ліцца (не спадзе́) — коро́на с головы́ не упадёт;

кру́кам ~вы́ не даста́ць — не подступи́ться;

на скрут (злом) ~вы́ — сломя́ го́лову; очертя́ го́лову;

лама́ць ~ву́ — (над чым) лома́ть го́лову (над чем);

заплаці́ць ~во́й — заплати́ть голово́й;

адна́ г. до́бра, а дзве лепшпосл. ум хорошо́, а два лу́чше;

і да булавы́ трэ́ба г.посл. голова́ во вся́ком де́ле нужна́;

што г., то ро́зумпосл. ско́лько голо́в, сто́лько умо́в;

за дурно́й ~во́й нага́м неспако́йпосл. дурна́я голова́ нога́м поко́я не даёт;

ад чужо́га ша́лу г. кру́ціццапосл. в чужо́м пиру́ похме́лье;

пакая́ннай галавы́ меч не сячэ́посл. пови́нную го́лову меч не сечёт;

што ў цвяро́зага ў ~ве́, то́е ў п’я́нага на языку́посл. что у тре́звого на уме́, то у пья́ного на языке́;

г. з пакло́нам, язы́к з прыгаво́ркайпогов. голова́ с покло́ном, язы́к с пригово́ром (прибау́ткой)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

з 1, нескл., н.

1. Дзевятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «зэ». Вялікае З. Друкаванае з.

2. Звонкі, свісцячы, пярэднеязычны, шчылінны зычны гук.

з 2 і са, прыназ. з Р, В і Т.

Спалучэнне з прыназоўнікам «з» выражае:

Прасторавыя адносіны

1. з Р. Ужываецца пры абазначэнні месца, прасторы, адкуль пачынаецца рух, дзеянне. Выйсці з хаты. □ Прыходзілі сяляне з навакольных вёсак са сваімі неадкладнымі справамі. Лынькоў. З таго боку Прыпяці шыбуе човен. Колас. / З геаграфічнымі назвамі. Прыслаць тэлеграму з Каўказа. Вярнуцца з Гомеля. / З назоўнікамі, якія абазначаюць месца, сферу дзейнасці. Прыехаць з камандзіроўкі. Вярнуцца з экспедыцыі. Прыйсці з лекцый. // У спалучэнні з прыназоўнікамі «на», «у» (з — на; з — у) ужываецца пры абазначэнні шматразовага дзеяння. Пераносіць з месца на месца. Пераязджаць з горада ў горад. Пераскокваць з купіны на купіну. / У некаторых устойлівых выразах. Пераліваць з пустога ў парожняе. □ Ля дзвярэй пераміналіся з нагі на нагу чырвонаармейцы. Лынькоў. // У спалучэнні з прыназоўнікам «да» (з — да) ужываецца пры абазначэнні пачатковага і канцавога пунктаў распаўсюджвання дзеяння, стану, якасці або ўласцівасці. Прачытаць кнігу з пачатку да канца. □ Стары салдат сурова акінуў поглядам Лабановіча, змераў з ног да галавы. Колас. // Ужываецца пры абазначэнні месца, дзе знаходзіцца дзеючая асоба або прадмет. Гаварыць з трыбуны. Выглядаць з акна. □ — Зайдзі ў хату! — крыкнуў з ложка Патапавіч. Кулакоўскі. // Ужываецца пры абазначэнні месца або напрамку (адносна каго‑, чаго‑н.), дзе хто‑, што‑н. знаходзіцца або дзейнічае. Ля.. [Міколы], з правай рукі, як і заўсёды, уселася Зося. Гартны. З боку вёскі цягнулася вузкая паласа нізкарослых, каржакаватых хвой. Шамякін. // Ужываецца пры абазначэнні боку або напрамку, з якога дзеянне накіроўваецца на прадмет. Удар з тылу. □ Бруй зайшоў з другога боку печы. Колас. // (са словамі «бок», «пазіцыя», «пункт погляду» і пад.). Ужываецца пры абазначэнні накіраванасці чыіх‑н. поглядаў, адносін да каго‑, чаго‑н. З майго пункту погляду. З пазіцый марксізма. □ Свой прысуд над існуючым грамадскія, ладам і падтрымку светлых пачаткаў жыцця пісьменнік ажыццяўляў з пазіцыі народнасці. Каваленка. // Ужываецца пры абазначэнні прадмета або месца, з паверхні якога або ад якога што‑н. аддзяляецца, знімаецца. Зняць шапку з галавы. Устаць з ложка. Сарваць яблык з дрэва. Звярнуць з дарогі. □ Сарока з куста, а дзесяць на куст. Прыказка. / З назоўнікамі, якія абазначаюць сферу дзейнасці, заняткаў. Звольніць з пасады. Зняць з уліку. / У некаторых устойлівых выразах. Збіцца з ног. Зваліцца з неба. Спусціць з вока. Сарвацца з прывязі. Збіць з толку. Збіцца з тону. Сысці з рук.

2. з Р. Ужываецца пры абазначэнні месца праяўлення якой‑н. прыметы, якасці. З твару .. [Ліда Міхайлаўна] была даволі прыгожая жанчына. Колас. Ганна і з натуры, і з усяго аблічча была вельмі непадобная да сваёй маладзейшай сястры. Чорны.

3. з Т. Ужываецца пры абазначэнні сумежнасці, блізкасці чаго‑н. з чым‑н. у прасторы (звычайна са словамі «поруч», «побач», «поплеч»). Сесці поплеч з бацькам. □ Параўнялася Палікарпаўна з дваром сваёй напарніцы Маланні і не ўтрымалася, заглянула ў акно. Кулакоўскі. Клім пайшоў поруч з возам. Галавач.

Часавыя адносіны

4. з Р. Ужываецца пры абазначэнні часу, які з’яўляецца пачатковым момантам у развіцці якога‑н. дзеяння, стану або ва ўзнікненні якой‑н. якасці, уласцівасці. З дзевятага класа Віктар усё ж такі сеў на трактар. Кулакоўскі. Свежае з начы паветра напаўнялася цеплынёй. Самуйлёнак. / У некаторых устойлівых спалучэннях: «з таго часу», «з той пары». // У спалучэнні з прыназоўнікамі «да» і «па» (з — да; з — па) ужываецца пры абазначэнні адрэзка часу, у межах якога працякае дзеянне або стан. Працаваць з цямна да цямна. Прыём з 9 да 11 гадзін. □ Ой, гуляй жа, Бандароўна, З вечара да ранку! Купала. І з таго часу па сягоння Мне сонцам свеціць Наднямонне. Колас. // У спалучэнні з прыназоўнікам «на» (з — на) ужываецца пры абазначэнні адрэзка часу паміж двума днямі, датамі, у межах якога працякае дзеянне або што‑н. адбываецца. З суботы на нядзелю выпаў снег. Ноччу з пятага на шостае прыехаў брат. // У спалучэнні з прыназоўнікам «на» (з — на) у складзе некаторых устойлівых выразаў ужываецца пры абазначэнні нявызначанага, але блізкага часу здзяйснення чаго‑н. Чакаць з дня на дзень. □ Мы ляжым у лазняках і чакаем з хвіліны на хвіліну, калі скажуць нам: — Па два ў рад, на пантоны. Лынькоў. // Разам з прыназоўнікам «у» (з — у) у некаторых устойлівых выразах ужываецца пры абазначэнні бесперапыннасці або перыядычнасці дзеяння. З веку ў век. □ З году ў год у доўгія зімовыя вечары збіраюцца ў .. [Ладыніных] суседзі. Шамякін.

5. з Т. Ужываецца пры абазначэнні часу або падзеі, з надыходам якіх адбываецца якое‑н. дзеянне, узнікае які‑н. стан. З надыходам вясны прырода ажывае. □ Да працы ўстаць з зарою. Танк. // Ужываецца пры азначэнні рада паслядоўных момантаў, па меры надыходу якіх разгортваецца якое‑н. дзеянне. Замілаванасць [Марціна] да дзяцей з гадамі яшчэ больш вырастала. Чорны. Рэчка мялела з кожным годам, на вачах у людзей. Шамякін. / У некаторых устойлівых спалучэннях: «з часам», «з цягам часу» і пад.

Прычынныя адносіны

6. з Р. Ужываецца пры абазначэнні прычыны якога‑н. дзеяння або стану. Запець з радасці. Заплакаць з гора. □ З крыку .. [Сымон] зусім ахрып. Колас. Машкара, што збожжа ела, З маразоў падохла. Крапіва. / У некаторых устойлівых спалучэннях: «ні з таго ні з сяго» і пад.

7. з Р і Т. Ужываецца пры абазначэнні падставы для якога‑н. дзеяння або стану. З дазволу бацькі. З пашанай да заслуг. □ Каля крамы Максіма спынілі мужчыны, што стаялі там, павіншавалі з прыездам. Шамякін.

Акалічнасныя адносіны

8. з Р. Ужываецца пры характарыстыцы спосабу дзеяння. Пісаць з вялікай літары. Страляць з калена. □ [Васіль і Санька] пераскочылі цераз зялёную канаву і з ходу палеглі на траву. Брыль. / У некаторых устойлівых выразах. Ударыць з усёй сілы. Кінуцца з усіх ног. // З колькасным словам пры кіруемым назоўніку ужываецца пры абазначэнні абставін, неабходных або дастатковых для ажыццяўлення чаго‑н. Папасці ў мішэнь з першага стрэлу. Пазнаць чалавека з першага погляду.

9. з Т. Ужываецца пры абазначэнні дзеяння або стану, якія адбываюцца адначасова з асноўным дзеяннем і характарызуюць яго. Чакаць з нецярпеннем. Слухаць з усмешкай. □ Угары над хвойнікам зялёным Снуюцца пчолкі з ціхім звонам. Колас. Хлапчук выскачыў праз акно ў двор і пабег з крыта на вуліцу. Галавач. Маці стаяла пасярод хаты і з замілаваннем глядзела на сына. Шамякін. // Ужываецца пры характарыстыцы спосабу дзеяння. Працаваць з натхненнем. Званіць з перапынкамі. □ Стары з натугі разагнуў паясніцу і падышоў да печы. Кулакоўскі. Вайсковыя часці адыходзілі па дарогах з боем. Лынькоў.

10. з Т. Ужываецца пры абазначэнні сродку, з дапамогай якога ажыццяўляецца дзеянне. Адправіць пакет з пасыльным. Змагацца са зброяй у руках. □ — Уставай, мама, самавар стаў, бацька едзе з пасажырскім. Лынькоў.

11. з Т. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, які з’яўляецца паказчыкам паўнаты ахопу дзеяннем каго‑, чаго‑н. Вырваць з коранем. □ Укрыўшыся з галавою ад камароў, .. [Васіль] толькі прыкідваўся, што спіць. Мележ.

Мэтавыя адносіны

12. з Т. Ужываецца пры абазначэнні мэты дзеяння. Звярнуцца з просьбай. Адправіць з даручэннем. □ Дарвідошка пайшоў у бок стайні з рапартам. Колас.

Азначальныя адносіны

13. з Р. Ужываецца пры характарыстыкі каго‑, чаго‑н. з боку паходжання, узнікнення і пад. Дакладчык з горада. Рыбакі з Нарачы. / У некаторых устойлівых выразах. З чужога пляча. Бандыт з вялікай дарогі. // Ужываецца пры абазначэнні цэлага, састаўной часткай якога з’яўляецца прадмет, названы кіруючым назоўнікам. Колас з машыны. Шнурок з чаравіка.

14. з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета або асобы, якіх нагадвае па велічыні другі прадмет або асоба. Воз з гару. □ Сама зямля без гною тлуста, І надта родзіцца капуста. З вядро галоўкі вырастаюць. Колас.

15. з Т. Ужываецца пры характарыстыкі пастаяннай ці часовай знешняй прыметы або ўнутранай якасці каго‑, чаго‑н. Хата з чарапічным дахам. Дзяўчына з кнігай у руках. Чалавек з розумам. Дзіця з музыкальнымі здольнасцямі. □ Гэта была натура з нахілам да задумёнай разважлівасці. Чорны. Паміж фурманак блукаюць, спяшаючыся, людзі з кошыкамі. Галавач.

16. з Т. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, які знаходзіцца ў другім прадмеце і гэтым характарызуе яго. Кошык з ягадамі. Вядро з вадой. Мяшок з мукой.

17. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, які знаходзіцца ў якім‑н. становішчы або стане. Аварыя з самалётам. Гісторыя з пісьмом. □ Пажар з цыстэрнамі нарабіў багата клопатаў Вейсу. Лынькоў.

Колькасныя адносіны

18. з Р. Ужываецца пры абазначэнні колькасці асоб або прадметаў, якія складаюць якую‑н. сукупнасць, аб’яднанне і пад. Сям’я і трох чалавек. Група з пяці студэнтаў. □ У ясны веснавы дзянёк Анцыпік і Лабановіч ехалі ў сялянскай каламажцы на хутар з трох ці чатырох двароў. Колас. Зайграў самадзейны аркестр з гармоніка, трох балалаек, мандаліны, дзвюх гітар. Дуброўскі.

19. з В. Ужываецца для абазначэння прыблізнай меры часу, прасторы, вагі і пад. Пабыць з тыдзень. Прайсці з кіламетр. Адпачыць з паўгадзіны. Рыбіна важыла з кілаграм.

20. з Р (са словамі «досыць», «хопіць», «мала» і пад.). Ужываецца пры абазначэнні асобы, якая з’яўляецца крытэрыем меры, дастатковасці чаго‑н. З мяне даволі. З яго ўсё мала. □ Няхай выгрызе рагуля ўсю траву, што тут ёсць, хопіць з яе. Кулакоўскі.

21. з Т. Ужываецца пры абазначэнні дадатковай колькасці чаго‑н. Двое сутак з палавінай. Аддаць доўг з працэнтамі. / У некаторых устойлівых выразах. З гакам. □ Было .. [Талашу] тады гадоў семдзесят з хвосцікам. Колас.

Аб’ектныя адносіны

22. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, на якія накіравана дзеянне. Справіцца з цяжкасцямі. Скончыць з вайной. Сабрацца з сіламі. □ Чалавек чуў запытанне і мару дзіў з адказам. Лынькоў.

23. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, да якіх устанаўліваюцца якія‑н. адносіны іншай асобы або прадмета (падабенства, адрозненне, далучэнне, аддаленне і пад.). Зверыць копію з арыгіналам. Пазнаёміць з прыяцелем. Спыніць перапіску з кім‑н. Разлучыцца з блізкімі. // Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, якія ўзаемадзейнічаюць з іншай асобай або прадметам. Бачыцца з бацькамі. Сустракацца з людзьмі. □ Тут верх асіны круглалісты Сплятаўся з хвоямі, з дубамі. Колас.

24. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, якія маюцца ў каго‑н. у момант дзеяння. Ісці з партфелем. Сядзець з дзіцем на руках. □ Стары пакут усіх не знёс, Уцёк у лес з сякерай вострай. Чарот. Усе праз гадзіну-другую выходзілі з поўнымі кошыкамі чырвоных рыжыкаў. Шамякін. / У некаторых устойлівых спалучэннях: «разам з тым», «ні з чым». // Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, наяўнасць, прысутнасць якіх з’яўляецца прычынай якога‑н. стану, з’явы. З такім таварышам не прападзеш. □ Я ж быў рад новаму чалавеку, бо мне іншы раз было сумнавата з Нямком. Кулакоўскі.

25. з Р. Ужываецца пры абазначэнні матэрыялу, з якога зроблена што‑н. Хата з бярвення. Вянок з жывых кветак. Нож са сталі. □ Няма на свеце лепшых падушак, як з гусінага пуху і пер’я. Чорны.

26. з Р. Ужываецца пры абазначэнні якога‑н. прадмета, месца, сховішча, з якога бярэцца, выпадае, выдаляецца што‑н. Нож выпаў з рук. Узяць яблык з кошыка. □ Закіпела ў печы і бяжыць з чыгуна на гарачую чарэнь вада. Галавач. Панасу памог выбрацца з няволі польскі салдат, што стаяў там на варце. Колас.

27. з Р. Ужываецца пры абазначэнні крыніцы, адкуль што‑н. бярэцца, паходзіць. Цытата з кнігі. Арыя з оперы.

28. з Р. Ужываецца пры абазначэнні асяроддзя, групы, адкуль хто‑н. паходзіць. Ён з рабочай сям’і. □ Васіль быў не з бедных. Якімовіч. Выйшлі ўсе мы з народа, Дзеці заводаў і сёл. Куляшоў. // Ужываецца пры ўказанні на прыналежнасць асобы або прадмета да якой‑н. групы, катэгорыі па ўласцівасці або прымеце. Задача была не з лёгкіх.

29. з Р. Ужываецца пры абазначэнні якой‑н. сукупнасці, адкуль бярэцца, вылучаецца якая‑н. частка. Адзін з многіх. □ — Нехта з блізкіх сяброў, — падумаў Лабановіч, — але хто? Колас. Адна з жанчын разгарнула невялікі пакунак, паказвае другім. Галавач.

30. з Р. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, якія змяняюцца, робяцца якасна іншымі. З іскры разгарыцца полымя. □ І ноч тады — з цёмнай карэльскай ночы — робіцца казачнай ноччу. Лынькоў.

31. з Р. Ужываецца пры абазначэнні стану, які парушаецца, перапыняецца (звычайна пры дзеясловах «выводзіць», «выходзіць», «выбіваць» і пад.). Выбіцца з сіл. Выходзіць з сябе. □ Кожная новая змена ў абставінах, ці яна добрая, ці благая, выводзіць чалавека з.. раўнавагі. Колас.

32. з Р. Ужываецца пры абазначэнні асобы, з’явы, прадмета або часткі прадмета, з якіх пачынае развівацца дзеянне, стан (звычайна пры дзеясловах «пачынаць», «пачынацца», «пачаць», «пачацца»). Пачну з цябе. Дзень пачаўся з абходу палат.

33. з Р. Ужываецца пры абазначэнні асобы, з якой што‑н. спаганяецца, утрымліваецца і пад. З яго ўзялі тры рублі. □ Ладымер Стальмаховіч, стоячы ў дзвярах, зняў як бы сяброўскі допыт з Сымона Мікуця. Чорны. // Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, якія служаць адзінкай разліку пры атрыманні, зборы чаго‑н. Класці ў касу ўзаемадапамогі па пяць рублёў з кожнай зарплаты. Сабраць па трыццаць цэнтнераў пшаніцы з гектара.

34. з Р. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, якія служаць узорам для пераймання, капіравання і пад. Зняць копію з дыплома. Зрабіць рэпрадукцыю з карціны. Рысаваць з натуры. Перакласці з рускай мовы. Браць прыклад са старэйшых.

35. з Р (пры дзеясловах «смяяцца», «жартаваць», «кпіць», «здзекавацца», «дзівіцца» і пад.). Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, у адносінах да якіх праяўляецца якое‑н. пачуццё. З каго кпіла, смяялася, таму сама дасталася. З нар. Пасмяяўся чыгун з катла, а абодва чорныя. Прыказка. Хто не бачыў вялікага, той з малога дзівіцца. Прыказка.

Абмежавальныя адносіны

36. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, у адносінах да якіх выяўляецца падабенства або агульнасць у чым‑н. Старшыня сельсавета адных год з Полазам, але нізкі ростам і рухавы. Шамякін.

Адносіны сумеснасці

37. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, якія сумесна з другой асобай або прадметам удзельнічаюць у якім‑н. дзеянні або суправаджаюць іншую асобу, прадмет. Сцяжынкаю хлопец з дзяўчынай ідзе. Танк. Ганна заспявала разам з усімі, заспявала звыкла. Мележ. // Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, якія разам з іншымі асобамі або прадметамі ўваходзяць у склад чаго‑н. Нас з вамі дзесяць чалавек.

Адносіны ўласцівасці

38. з Т (з дзеясловамі «быць», «адбывацца», «здарацца» і пад.). Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, якія знаходзяцца ў пэўным стане, з якімі што‑н. адбываецца. Такое не з кожным здараецца. □ Нешта муліла бок, няёмка было з рукой. Лынькоў. Ганна па .. насцярожанасці [Васіля], па голасе здагадалася, што было з ім. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рука́ в разн. знач. рука́;

р. балі́ць — рука́ боли́т;

паці́снуць руку́ каму́е́будзь — пожа́ть ру́ку кому́-л.;

уме́лыя ру́кі — уме́лые ру́ки;

падрабі́ць чыю́е́будзь руку́ — подде́лать чью́-л. ру́ку;

адда́ць каго́-, што-не́будзь у чужы́я ру́кі — отда́ть кого́-, что́-л. в чужи́е ру́ки;

узя́ць ула́ду ў свае́ ру́кі — взять власть в свои́ ру́ки;

вы́даць гро́шы на ру́кі — вы́дать де́ньги на́ руки;

ру́кі па швах!воен. ру́ки по швам!;

ру́кі ў бо́кіспорт. ру́ки на бёдра;

сярэ́дняй рукі́ — сре́дней руки́;

пра́вая р. — пра́вая рука́;

до́ўгія ру́кі — (у каго) дли́нные ру́ки (у кого);

пэ́цкаць ру́кі — мара́ть (па́чкать) ру́ки;

ру́кі каро́ткія — ру́ки ко́ротки;

ру́кі свярбя́ць — ру́ки че́шутся;

ру́кі прыкла́сці — ру́ки приложи́ть;

умы́ць ру́кі — умыть ру́ки;

злажы́ць ру́кі — сложи́ть ру́ки;

ру́кі апуска́юцца — (у каго) ру́ки опуска́ются (у кого);

махну́ць руко́й — (на каго, што) махну́ть руко́й (на кого, что);

разво́дзіць рука́мі — разводи́ть рука́ми;

ісці́ руко́ю — идти́ успе́шно; везти́;

на руку́ — на́ руку;

пад руку́ — (говорить и т.п.) по́д руку;

прасі́ць рукі́ — проси́ть руки́;

руко́й пада́ць — руко́й пода́ть;

ру́кі прэч! — ру́ки прочь!;

лёгкая р. — лёгкая рука́;

ця́жкая р. — тяжёлая рука́;

браць у ру́кі — брать в ру́ки;

біць па рука́х — бить по рука́м;

вы́пусціць з рук — вы́пустить из рук;

вы́рваць з рук — вы́рвать из рук;

на рука́х насі́ць — на рука́х носи́ть;

трыма́ць руку́ — (чыю) держа́ть ру́ку (чью);

тра́піцца пад руку́ — попа́сться по́д руку;

трыма́ць у рука́х — (каго) держа́ть в рука́х (кого);

браць го́лымі рука́мі — брать го́лыми рука́ми;

адбі́цца ад рук — отби́ться от рук;

сысці́ з рук — сойти́ с рук;

прыбра́ць да рук — прибра́ть к рука́м;

даць во́лю рука́м — дать во́лю рука́м;

р. не падыма́ецца — рука́ не поднима́ется;

з пусты́мі рука́мі — с пусты́ми рука́ми;

на ско́рую руку́ — на ско́рую ру́ку;

з рука́мі адарва́ць — с рука́ми оторва́ть;

ісці́ мі́ма рук — плыть ми́мо рук;

як руко́й зняло́ — как руко́й сня́ло;

на рука́х паме́рці — на рука́х умере́ть;

абе́дзвюма рука́мі падпіса́цца — обе́ими рука́ми подписа́ться;

абе́дзвюма рука́мі ўхапі́цца — обе́ими рука́ми ухвати́ться;

трыма́цца рука́мі і зуба́мі — держа́ться зуба́ми;

мець на рука́х — (каго) име́ть на рука́х (кого);

узя́ць сябе́ ў ру́кі — взять себя́ в ру́ки;

ма́йстар на ўсе ру́кі — ма́стер на все ру́ки;

не з тваі́мі рука́мі — не с твои́ми рука́ми;

па кане́ц рук — лишь бы с рук;

набі́ць руку́ — (на чым) наби́ть ру́ку (на чём);

падня́ць руку́ — (на каго) подня́ть ру́ку (на кого);

нячы́сты на руку́ — нечи́стый на́ руку;

па рука́х хадзі́ць — по рука́м ходи́ть;

як без рук — как без рук;

абы́ з рук — лишь бы с рук;

не з рукі́ — не с руки́;

з рук у ру́кі — из рук в ру́ки;

налажы́ць руку́ — (на што) наложи́ть ру́ку (на что);

налажы́ць на сябе́ ру́кі — наложи́ть на себя́ ру́ки;

сядзе́ць злажы́ўшы (скла́ўшы) ру́кі — сиде́ть сложа́ ру́ки;

сустрака́ць з распасцёртымі рука́мі — встреча́ть с распростёртыми объя́тиями;

р. не задрыжы́ць — рука́ не дро́гнет;

не апуска́ючы (не склада́ючы) рук — не поклада́я рук;

ру́кі не дахо́дзяць — (да чаго) ру́ки не дохо́дят (до чего);

як не сваі́мі рука́мі — как не свои́ми рука́ми;

рук не падло́жыш — (пад каго) не спасёшь от сме́рти;

ліза́ць ру́кі — (каму) лиза́ть ру́ки (кому);

лама́ць ру́кі — лома́ть ру́ки;

запля́міць ру́кі крывёй — обагри́ть ру́ки кро́вью (в крови́);

апусці́ць ру́кі — опусти́ть ру́ки;

прапанава́ць руку́ (і сэ́рца) — (каму) предложи́ть ру́ку (и се́рдце) (кому);

прылажы́ць руку́ — (да чаго) приложи́ть ру́ку (к чему);

звяза́ць па рука́х і нага́х — связа́ть по рука́м и нога́м;

плыць у ру́кі — плыть в ру́ки;

запусці́ць руку́ — (у што) запусти́ть ру́ку (во что);

тра́піць у ру́кі — попа́сть в ру́ки;

шчо́драй руко́й — не скупя́сь;

па рука́х! — по рука́м!;

з рука́мі і нага́мі — с рука́ми и нога́ми;

узя́ць ле́йцы ў ру́кі — взять во́жжи в ру́ки;

во́ля рук — свобо́да рук;

ско́ры на руку́ — ско́рый на́ руку;

з рук дало́ў — с рук доло́й;

вы́пусціць ле́йцы з рук — вы́пустить во́жжи из рук;

аста́цца без рук — оста́ться без рук;

адбі́цца ад рук — отби́ться от рук;

адбіра́ць ру́кі (но́гі) — парализова́ть;

адбіва́цца рука́мі і нага́мі — отбива́ться рука́ми и нога́ми;

браць но́гі ў ру́кі — дава́ть стрекача́я́гу);

быць за́баўкай у чыі́х рука́х — быть игру́шкой в чьих рука́х;

выкру́чванне рук — выкру́чивание рук;

з фа́ктамі ў рука́х — с фа́ктами в рука́х;

з лёгкай рукі́ — с лёгкой руки́;

глядзе́ць з чыі́х рук — смотре́ть с чьих рук;

даць руку́ на шча́сце — дать ру́ку на сча́стье;

збыць з рук — сбыть с рук;

звяза́ць сабе́ ру́кі — связа́ть себе́ ру́ки;

ігра́ць на руку́ — игра́ть на́ руку;

(і) ка́рты ў ру́кі — (и) ка́рты в ру́ки;

няма́ за што рук заця́ць — не́ к чему ру́ки приложи́ть;

не ве́даць, куды́ ру́кі дзець — не знать, куда́ ру́ки деть;

свая́ р. — своя́ рука́;

руплі́вая р. — забо́тливая рука́;

сваёй (ула́снай) руко́й — свое́й (со́бственной) руко́й;

уда́рыць па рука́х — уда́рить по рука́м;

у адны́ ру́кі — в одни́ ру́ки;

усе́ ко́зыры ў рука́х — все ко́зыри в рука́х;

спры́тнасць рук — ло́вкость рук;

ру́кі не адва́ляцца — ру́ки не отва́лятся;

развяза́ць ру́кі — (каму) развяза́ть ру́ки (кому);

пада́ць руку́ дапамо́гі — протяну́ть (пода́ть) ру́ку по́мощи;

пад гара́чую руку́ — под горя́чую ру́ку;

пад п’я́ную руку́ — под пья́ную ру́ку;

нагрэ́ць (пагрэ́ць) ру́кі — нагре́ть (погре́ть) ру́ки;

не́льга ў ру́кі ўзяць — нельзя́ в ру́ки взять;

папа́сціся пад руку́ — попа́сться (подверну́ться) по́д руку;

мо́цная р. — си́льная рука́;

лаві́ць рука́мі паве́тра — лови́ть рука́ми во́здух;

рабо́та з рук ва́ліцца — рабо́та из рук ва́лится;

рабо́та гары́ць у рука́х — рабо́та гори́т в рука́х;

гэ́та не міне́ яго́, яе́ і г.д. рукэ́то не пройдёт ми́мо его́, её и т.д. рук;

дзіра́выя ру́кі — дыря́вые ру́ки;

ру́кі атрэ́сці — отказа́ться от чего́-л.; устрани́ться;

мець руку́ — име́ть ру́ку;

палажы́ўшы руку́ на сэ́рца — положа́ ру́ку на́ сердце;

з пе́ршых рук — из пе́рвых рук;

р. руку́ мы́епогов. рука́ ру́ку мо́ет;

свая́ р. ўлады́капогов. своя́ рука́ влады́ка;

чужы́мі рука́мі жар заграба́цьпогов. чужи́ми рука́ми жар загреба́ть;

кармі́ муко́ю, дык по́йдзе руко́юпосл. не гони́ кнуто́м, а гони́ овсо́м;

у чужы́х рука́х піро́г вялі́кіпосл. в чужи́х рука́х пиро́г вели́к;

лепш сіні́ца ў рука́х, чым жураве́ль у не́бепосл. лу́чше сини́ца в рука́х, чем жура́вль в не́бе;

языко́м мялі́, а рука́м во́лі не дава́йпогов. языко́м мели́, а рука́м во́ли не дава́й;

ры́бка ў рацэ́, ды не ў руцэ́погов. ви́дит о́ко, да зуб неймёт;

плы́сці з рук — плыть из рук; плыть сквозь па́льцы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поI предлог;

1. с дат. (на поверхности, вдоль поверхности — переводится конструкциями с предл.) па (кім, чым);

плыть по́ морю плыць па мо́ры;

идти́ по доро́ге ісці́ па даро́зе;

ла́зить по гора́м ла́зіць па гара́х;

кни́ги разло́жены по всему́ столу́ кні́гі раскла́дзены па ўсім стале́;

по гла́дкому дну па гла́дкім дне;

по го́лому те́лу па го́лым це́ле;

уда́рить по спине́ уда́рыць па спі́не; наряду с этим иногда переводится также иными предлогами или конструкциями без предлогов, в частности: а) (в знач.: вдоль, около чего-л.) уздо́ўж (чаго), каля́ (чаго);

идти́ по са́мому бе́регу ісці́ ўздо́ўж (каля́) са́мага бе́рага; б) (для обозначения направления действия, пути следования — часто без предлога);

идти́ по у́лице ісці́ ву́ліцай (па ву́ліцы);

доро́га пролега́ла по боло́ту даро́га ішла́ бало́там (па бало́це);

2. с дат. (в пределах чего-л., в чём-л. — переводится конструкциями с предл.) па (чым);

по Се́верному Кавка́зу па Паўно́чным Каўка́зе;

ходи́ть по ко́мнате хадзі́ць па пако́і;

лета́ть по во́здуху лята́ць па паве́тры;

прика́з по второ́му полку́ зага́д па другі́м палку́;

тепло́ расхо́дится по всему́ органи́зму цяпло́ разыхо́дзіцца па ўсім аргані́зме;

рассади́ть всех по места́м рассадзі́ць усі́х па ме́сцах;

3. с дат. (в направлении, следуя направлению чего-л. — переводится конструкциями с предл.) па (чым) идти́ по сле́ду зве́ря ісці́ па сле́дзе зве́ра;

плыть по тече́нию плыць па цячэ́нні;

идти́ по со́лнцу ісці́ па со́нцы;

по следа́м проти́вника па сляда́х праці́ўніка; кроме того, иногда переводится также предлогами: з (чым), у, ва (чым);

кора́бль шёл по ве́тру карабе́ль ішо́ў з ве́трам;

по направле́нию к го́роду у кі́рунку (напра́мку) да го́рада;

по всем направле́ниям ва ўсіх кіру́нках (напра́мках);

4. с дат. (в области чего-л., в сфере какой-л. деятельности — переводится конструкциями с предл.) па (чым);

рабо́тать по профсою́зной ли́нии працава́ць па прафсаю́знай лі́ніі;

деба́ты по законопрое́кту дэба́ты па законапрае́кце;

коми́ссия по составле́нию резолю́ции камі́сія па склада́нні рэзалю́цыі;

он врач по профе́ссии ён до́ктар па прафе́сіі;

соревнова́ния по футбо́лу, по лы́жам, по ша́хматам спабо́рніцтвы па футбо́ле, па лы́жах, па ша́хматах;

5. с дат. (согласно, следуя чему-л., в соответствии, соразмерно — переводится конструкциями с предл.) па (чым);

по расписа́нию па раскла́дзе;

по прика́зу команди́ра па зага́дзе камандзі́ра;

рабо́тать по пла́ну працава́ць па пла́не;

начина́ть рабо́ту по гудку́ пачына́ць пра́цу па гудку́;

э́то нам принадлежи́т по пра́ву гэ́та нам нале́жыць па пра́ве;

по вы́бору па вы́бары;

по жела́нию па жада́нні;

узна́ть по го́лосу, по глаза́м пазна́ць па го́ласе, па вача́х;

вызыва́ть по фами́лии выкліка́ць па про́звішчы;

по пра́вилам игры́ па пра́вілах гульні́; кроме того, иногда переводится также иными предлогами и конструкциями без предлогов, в частности: а) (в знач. согласно с чьим-л. мнением, взглядами, какими-л. положениями) паво́дле (каго, чаго); на ду́мку, па ду́мцы (каго);

по сообще́ниям газе́т паво́дле паведамле́нняў газе́т;

по моему́ мне́нию на маю ду́мку, на мой по́гляд; б) (при словах, означающих «взять», «вызывать», «зов» и т. п.) па (чым), на (што);

по его́ зо́ву все яви́лись па яго́ за́кліку (на яго́ за́клік) усе́ з’яві́ліся;

6. с дат. (посредством чего-л.) па (чым); а также переводится конструкциями без предлога;

е́хать парохо́дом и по желе́зной доро́ге е́хаць парахо́дам і па чыгу́нцы (і чыгу́нкай);

посла́ть по по́чте пасла́ць па по́шце (по́штай);

сообщи́ть по телегра́фу паве́даміць па тэлегра́фе (тэлегра́фам);

говори́ть по телефо́ну гавары́ць па тэлефо́не;

7. с дат. (вследствие чего-л. — переводится конструкциями с предл.) па (чым), з прычы́ны (чаго);

сде́лать что́-л. по оши́бке зрабі́ць што-не́будзь па памы́лцы;

по знако́мству па знаёмстве;

не яви́ться на рабо́ту по боле́зни не з’яві́цца на пра́цу па хваро́бе (з прычы́ны хваро́бы);

по ра́зным причи́нам па ро́зных прычы́нах;

8. с дат. (на основании каких-л. признаков — переводится конструкциями с предл.) па (чым; переводится также конструкциями без предлогов);

ста́рший по во́зрасту старэ́йшы па ўзро́сце;

ра́нний по вре́мени ра́нні па ча́се;

до́брый по хара́ктеру до́бры па хара́ктары (хара́ктарам);

узна́ть по глаза́м пазна́ць па вача́х;

9. с дат. (при указании близости, родства — переводится конструкциями с предл.) па (кім, чым);

това́рищ по университе́ту тава́рыш па ўніверсітэ́це;

брат по отцу́ брат па ба́цьку;

ро́дственники по жёнам сваякі́ па жо́нках;

10. с дат. (для обозначения времени) па (чаму, чым, т.е. в ед. с дат., а во мн. с предл.);

занима́ться по ча́су в день займа́цца па гадзі́не на дзень;

по го́ду не писа́л пи́сем па го́ду не піса́ў лісто́ў; с дат. мн., а также в знач.: в такую-то пору, в такое-то время, возрастом в столько-то лет — чаще переводится предлогами у, ва (што) или конструкциями без предлогов;

по выходны́м дням у выхадны́я (выхо́дныя) дні (выхадны́мі, выхо́днымі дня́мі);

по пра́здникам у свя́ты (свя́тамі);

по утра́м ра́ніцамі;

я не ви́дел его́ по це́лым неде́лям я не ба́чыў яго́ цэ́лымі ты́днямі;

собира́ться по четверга́м збіра́цца па чацвярга́х (чацвярга́мі);

по весне́ вясно́й, уве́сну;

по о́сени уво́сень, во́сенню;

11. с дат. (в разделительном значении) па (кім, чым);

по рублю́ шту́ка па рублі́ шту́ка;

дать де́тям по я́блоку даць дзе́цям па я́блыку;

по ра́зу па ра́зе;

12. с дат. (для обозначения действия, направленного на какой-л. объект) (по кому, чему) па (кім, чым); (в кого, что) у (каго, што); (на кого, что) на (каго, што);

стреля́ть по проти́внику страля́ць па праці́ўніку (у праці́ўніка);

стреля́ть по око́пу, по блиндажа́м страля́ць па ако́пе, па бліндажа́х;

стуча́ть по столу́ сту́каць па стале́;

13. с дат. (со словами «скучать», «тосковать», «тоска» и т. п. — в ед. переводится конструкциями с дат., а во мн. с предл.) па (кім, чым), аб (кім, чым);

пла́кать по му́жу пла́каць па му́жу;

скуча́ть по де́тям сумава́ць па дзе́цях (аб дзе́цях).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)