Вэ́соч ’вышыня’ (Клім.). Дыялектная форма (замест высоч) да слав. vysočь (: vysokъ ’высокі’). Але хутчэй вэсоч (*высоч) — гэта скарачэнне слова тыпу ўкр. височінь ’вышыня’, таму што вэсоч, здаецца, больш нідзе не сустракаецца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нахі́льнік ’расліна Atropa belladonna L., красаўка’ (палес., Бейл.). Ад нахіліцца ’схіліцца, пахіліцца’, хіліць ’нахіляць, схіляць, звешваць’, відаць, названа так таму, што на ноч ці на дождж схіляецца ўніз, параўн. ахілкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбро́нак ’вяроўка, за якую зачэплены плуг’ (астрав., Сцяшк.). Значэнне, відаць, няпэўнае ці змененае, таму што корань яўна да *бро́на ’барана’, запазычанага з польск. brona. Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне на беларускай дыялектнай глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прад’яві́ць, ‑яўлю, ‑явіш, ‑явіць; зак., што.

1. Паказаць (які‑н. дакумент, білет) у пацверджанне чаго‑н. [Камандзір коннікаў] здзівіўся з’яўленню ў іх часці пяхотных камандзіраў і таму загадаў прад’явіць дакументы. Машара.

2. Заявіць аб якіх‑н. прэтэнзіях, патрабаваннях у адносінах да каго‑, чаго‑н. [Вярбіцкі:] — Вы.. не мелі права арыштоўваць нас, не прад’явіўшы абвінавачання. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брахня́, ‑і, ж.

Разм. пагард. Няпраўда, хлусня, мана; паклёп, нагавор, абгавор. [Ціхан:] — Гітлераўцы тут брэшуць без дай меры штодня! А народ не верыць, не хоча верыць іхняй брахні, іхнім лістоўкам, іхнім газетам. Лынькоў. Я не хацеў, каб мой матэрыял назвалі брахнёй, і таму паставіў перад сабой задачу дакапацца да самай глыбіннай праўды. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кні́жнік, ‑а, м.

1. Знавец і любіцель кніг. Абодва яны — Іван і Нупрэй — вялікія кніжнікі. Таму і цягнецца да іх Міця, пагарджаючы дружбай тых хлопцаў, якія вучацца разам з ім. Навуменка. // Іран. Пра адарванага ад жыцця чалавека, які кіруецца ў сваёй дзейнасці ведамі, набытымі з кніг.

2. Уст. Перапісчык або друкар; выдавец кніг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імаве́рнасць, ‑і, ж.

Аб’ектыўная магчымасць ажыццяўлення чаго‑н., ступень ажыццявімасці. Імавернасць падзей. // Ступень абгрунтаванасці, упэўненасці ў праўдападобнасці або ажыццявімасці чаго‑н.; верагоднасць, дапушчальнасць. Такое дапушчэнне набывае тым большую імавернасць, што дыплом доктара медыцыны Скарына атрымаў у Італіі і мог быць таму прынят у Празе пазней за італьянскага батаніка. Алексютовіч.

•••

Тэорыя імавернасцей гл. тэорыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Падумаць; усебакова абдумаць. Раздумаў, разважыў Мікітка — Развагам навучыць бяда. Колас.

2. Падумаўшы, памеркаваўшы, адмовіцца ад задуманага, змяніць сваё рашэнне, намер. [Галя] паднялася, хацела нешта адказаць Івану, але раздумала і, развітаўшыся з Арцёмам, пайшла за дзверы... Ваданосаў. Спачатку думалі даць ход справе, але Растоўцаў быў мёртвы .. Таму раздумалі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разду́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раздурыць.

2. у знач. прым. Распешчаны; капрызны, свавольны. Даволі вострыя сутычкі Паўлінкі з бацькам выглядаюць толькі як свавольства адзінай і таму крыху раздуранай дачкі. Лужанін.

3. у знач. прым. Разбэшчаны, распусны. [Загорскі] пагарджаў суседзямі. Раздураныя бабы! Халуі! Пагарджаў іхнім цярпеннем, рабалепствам і поўзаннем перад моцнымі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ствара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стварэння, звязаны з ім. І таму мы пяём сёння песню, у якой Славім хлеб і святло нашых сёл і заводаў, Славім дружбу і сонца над вольнай зямлёй І стваральную, мірную працу народа. Танк. Саюз ССР стаў магутнай крыніцай стваральнай энергіі народаў, гіганцкім паскаральнікам грамадскага працэсу. Машэраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)