Трайні́к ’прадмет, які складаецца з трох частак’ (ТСБМ), ’вілы з трыма зубамі’ (Абабур.), ’рыбалоўны кручок з трох кручкоў’ (Мат. Гом.), ’вялікі кручок на тры зубы ў выглядзе якара’ (мёрск., Жыв. НС), ’трохпудовая гіра’ (Касп., Мат. Гом.), ’рыбалоўная крыга з двумя гегнямі (у выглядзе палазоў)’ (паст., шарк., ЛА, 1; брасл., ігн., лудз., паст., Сл. ПЗБ; ЖНС), ’камізэлька’ (Мат. Гом.), ’бёрда на 13 пасмаў’ (ТС). Утворана з трайны́ (< прасл. *trojьnъ‑jь < *troje) ’які складаецца з трох аднародных ці падобных частак’, ’які паўтараецца тры разы, у трох відах або павялічаны ў тры разы’ (ТСБМ), параўн. тройны́е вілкі́ ’трохзубыя вілы’ (ТС). Сюды ж: трайча́к ’рыбалоўная крыга’ (круп., шчуч., ЛА, 1), трайня́к ’моцны пітны мёд’ (Нас., Байк. і Некр.), якое, аднак, можа быць паланізмам, параўн. польск. trójniakсорт напітку з мёду’. Меркаванні Лаўмане (Лекс. балтызмы, 18) пра калькаванне лексемай трайні́к ’рыбалоўная прылада, крыга’ літ. tribradis, лат. trīnis, trijbridis ’тс’ не пераконвае, хутчэй гэта міжмоўнае арэальнае ўтварэнне з нявызначаным цэнтрам інавацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

после́дний в разн. знач. апо́шні;

после́дняя инста́нция апо́шняя інста́нцыя;

за после́днее вре́мя за апо́шні час;

после́дний сорт апо́шні сорт (гату́нак);

игра́ть не после́днюю роль ады́грываць не апо́шнюю ро́лю;

э́то после́днее де́ло гэ́та апо́шняя спра́ва;

са́мый после́дний челове́к са́мы апо́шні чалаве́к;

после́дние времена́ (наста́ли) апо́шні час (наста́ў);

после́дний крик мо́ды апо́шні крык мо́ды;

после́днее прости́ сказа́ть апо́шняе дару́й сказа́ць;

после́дний путь апо́шні шлях;

после́дняя спи́ца в колесни́це апо́шняя спі́ца ў калясні́цы;

до после́днего да апо́шняга;

до после́дней возмо́жности да апо́шняй магчы́масці;

до после́днего дыха́ния да апо́шняга дыха́ння;

до после́дней ка́пли кро́ви да апо́шняй кро́плі крыві́;

до после́дней ни́тки да апо́шняй ні́ткі;

испусти́ть после́дний вздох скана́ць;

спать (засну́ть, усну́ть) после́дним сном спаць (засну́ць) апо́шнім сном.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́блык, ‑а; Р мн. ‑аў; м.

Сакавіты плод яблыні, звычайна акруглай формы. Летні сорт яблыкаў. Кісла-салодкі яблык. Абіраць яблыкі. □ У кош паклалі яшчэ і яблыкаў, наогул рознай садавіны. І ў выніку — атрымаўся вялізны, прыгожы тэатральны нацюрморт. Сабалеўскі. [Сусед] узяў антонаўку, зноў пакруціў яе ў руках, удыхнуў пяшчотны пах і зноў паклаў яблык на столік. Васілевіч. Па кветках яблыкаў не лічаць. Прыказка. Яблык ад яблыні далёка не падае. Прыказка.

•••

Адамаў яблык — цвёрды выступ на горле мужчыны; кадык.

Вочны яблык — шарападобнае цела вока.

Збіць (зрэзаць) на горкі яблык гл. збіць.

У яблыкі — з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней). Пярэдні ехаў Іван Боганчык на сівым у яблыкі жарабку. Пташнікаў.

Яблык разладу (кніжн.) — прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу (паводле старажытнага грэчаскага міфа аб спрэчцы багінь Геры, Афіны і Афрадзіты з-за таго, каму з іх павінен належаць яблык з надпісам «найпрыгажэйшай»).

Яблыку няма дзе ўпасці гл. упасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сыч1 ’птушка з сямейства сапраўдных соў’ (ТСБМ, Байк. і Некр. Федар. 4, ТС, Сл. ПЗБ), ’птушка Athene noctua Scop.’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.); ’птушка Strix nyctea’ (Меер Крыч.), сы́чык памянці, (стол., Лексика Пол., Ласт.). Укр. сич, си́чик, рус. сыч, сы́чык, польск. syczek ’соўка-сплюшка’, чэш. sýc, sýczek ’віды соў’, славац. sýč ’сыч’. Праславянскі дыялектны дэрыват ад *sykati ’сыкаць’, параўн. іншую назву сіпе́ль (ад сіпець, гл.), але Фасмер (3, 821) старажытнасць слова лічыць сумніўнай, таму малаверагодная, на яго думку, роднасць з літ. šáukti ’крычаць’, лат. sàukt ’зваць’, а таксама з сава, як меркавалі Мюленбах-Эндзелін (3, 771–772), Петарсан (KZ, 47, 241). Атрэмбскі (Зб. памяці Раманскага, 72) параўноўвае з літ. suõkt, suõkia, suõke ’крычаць’. Праформу *sytjь узнаўляе Будзішэўска (Słown.), *sytʼь Марэш (Slavia, 1967, 366–369), аналагічна ЕСУМ (5, 248); *sy(k)ťь Лома (Огледна св., 68), у якім бачыць табуізаваную сувязь са ст.-інд. sūkta‑ < *su‑ukta ’добра спамянуты’. Гл. яшчэ Махэк₂, 598. Гл. таксама ціць.

Сыч2 ’калок у вуллі, на якім трымаліся пляйстры з мёдам’ (ТС), ’клін, звужаная палоска’: сыч картопяль (Сцяц. Сл.), сычы́сорт бульбы, скараспелка’ (Ян.). Укр. сич ’сук ад абламанай галінкі на ствале’. Паводле ЕСУМ (5, 248), магчыма, звязана чаргаваннем галосных з сук (гл.), аднак, відаць, не можа разглядацца асобна ад сычык, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мясцо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з пэўнай мясцовасцю, уласцівы гэтай мясцовасці. Мясцовыя ўмовы. Мясцовая гаворка. // Які вырабляецца, робіцца ў пэўнай мясцовасці, не прывазны. Мясцовыя вырабы. Мясцовы сорт бульбы. □ Вельмі добра зрабіла праўленне, што ўвяло дадатковую аплату за нарыхтоўку і вывазку мясцовых угнаенняў. «Звязда». // Які жыве ў пэўнай мясцовасці, не прыезджы; які дзейнічае, працуе ў дадзенай мясцовасці. Мясцовы настаўнік. Мясцовы паштальён. □ Супрацоўніцтва з мясцовыя насельніцтвам наладжана на глебе суседскага абмену. Брыль. // Які знаходзіцца, размешчаны ў дадзенай мясцовасці, на дадзенай тэрыторыі. Мясцовы калгас.

2. Які дзейнічае, мае значэнне толькі ў межах пэўнай тэрыторыі; не агульнадзяржаўны. Мясцовая ўлада. Мясцовыя Саветы. Мясцовая газета. □ Арганізацыйная структура кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам павінна базіравацца на спалучэнні цэнтралізаванага дзяржаўнага кіраўніцтва з павышэннем ролі мясцовых арганізацый у кіраванні гаспадаркай. «Звязда».

3. Які пашырае сваё дзеянне толькі на частку чаго‑н. цэлага; не агульны. Мясцовае запаленне лёгкіх.

•••

Мясцовая прамысловасць гл. прамысловасць.

Мясцовы камітэт гл. камітэт (у 1 знач.).

Мясцовы час гл. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ні́зкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае невялікую працягласць знізу ўверх; малы па вышыні; проціл. высокі. Нізкі рост. □ Цёмныя, нізкія хаты пад саламянымі стрэхамі яшчэ ніжэй туліліся да зямлі. Колас. Злева, за светла-сіняй стужкай Ціхай Лані, узвышаліся парослыя нізкім хмызняком узгоркі. Шашкоў. // Які знаходзіцца на невялікай адлегласці ад зямлі, якога‑н. узроўню. У ветраны дзень часцей бываюць нізкія воблакі. Грамовіч. У доме некалькі пакояў з нізкаю стол[л]ю. Чорны. // Які знаходзіцца ніжэй акаляючай мясцовасці. Хатка стаяла на самым канцы мястэчка на нізкім месцы. Бядуля.

2. Які не дасягнуў звычайнай сярэдняй нормы, пэўнага ўзроўню. Нізкая тэмпература. Нізкая цана. // Які не дасягнуў значная ступені развіцця. Нізкая кваліфікацыя. Нізкая культура. // Разм. Які займае нязначнае службовае становішча. Нізкая пасада.

3. Дрэнны па якасці або наогул дрэнны. Нізкі сорт паперы.

4. перан. Подлы, ганебны. Нізкі ўчынак. □ [Гушчын:] — Падхалім — гэта самы нізкі і самы страшны чалавек. Гурскі.

5. У класавым грамадстве — які не належыць да правячых колаў. Нізкае паходжанне.

6. Уст. Вельмі просты, не ўрачысты, не прыняты ў літаратуры (пра стыль мовы).

7. Невялікай вышыні (пра гукі, голас і пад.). Нізкі голас Васілісы гучыць мяккім пералівам. Васілевіч. Каля клуба, відаць, на ганку, нехта прайшоўся па нізкіх ладах баяна. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́рвый в разн. знач. пе́ршы;

полови́на пе́рвого палова першай (на першую);

пе́рвый среди́ ра́вных пе́ршы сяро́д ро́ўных;

пе́рвым де́лом, пе́рвым до́лгом пе́ршым чы́нам (перш за ўсё, перш-на́перш);

пе́рвое вре́мя спача́тку, пе́ршыя часы́, на пе́ршым ча́се;

Пе́рвая мирова́я война́ 1914—1918 ист. Пе́ршая сусве́тная вайна́ 1914—1918;

с пе́рвого взгля́да з пе́ршага по́зірку;

пе́рвый встре́чный пе́ршы сустрэ́чны;

по пе́рвое число́ як ма́е быць;

не пе́рвой мо́лодости ирон. не пе́ршай маладо́сці;

пе́рвая ла́сточка пе́ршая ла́стаўка;

пе́рвая по́мощь пе́ршая дапамо́га;

в пе́рвую го́лову, в пе́рвую о́чередь у пе́ршую чаргу́;

пе́рвый попа́вшийся пе́ршы-ле́пшы, пе́ршы, хто тра́піцца;

пе́рвый блин ко́мом пе́ршы блін саба́ку;

при пе́рвой возмо́жности пры пе́ршай магчы́масці;

пе́рвый сорт пе́ршы гату́нак (сорт);

пе́рвые шаги́ пе́ршыя кро́кі;

пе́рвой ма́рки пе́ршай ма́ркі;

из пе́рвых рук з пе́ршых рук;

на пе́рвый взгляд на пе́ршы по́гляд;

в пе́рвую мину́ту у пе́ршую хвілі́ну;

в пе́рвых ряда́х у пе́ршых шэ́рагах;

не пе́рвой све́жести не пе́ршай све́жасці;

игра́ть пе́рвую скри́пку ігра́ць пе́ршую скры́пку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

род

1. (в первобытном обществе) род, род. ро́ду м.;

2. (поколение) род, род. ро́ду м.;

из ро́да в род з ро́ду ў род;

3. (в научных классификациях) род, род. ро́ду м.;

4. (сорт, тип) род, род. ро́ду м.; сорт, род. со́рту м., гату́нак, -нку м.;

вся́кого ро́да това́ры уся́кага ро́ду тава́ры;

род ору́жия воен. род збро́і;

род войск воен. род войск;

5. (направление деятельности) род, род. ро́ду м., хара́ктар, -ру м.;

род заня́тий род (хара́ктар) заня́ткаў;

6. грам. род, род. ро́ду м.;

мужско́й род мужчы́нскі род;

же́нский род жано́чы род;

сре́дний род нія́кі род;

без ро́ду и пле́мени без ро́ду і пле́мені;

ни ро́ду, ни пле́мени ні ро́ду, ні пле́мені;

на роду́ напи́сано уст. на раду́ напі́сана;

род людско́й (челове́ческий) род людскі́ (чалаве́чы);

о́т роду з ро́ду;

де́ло тако́го ро́да така́я спра́ва;

в э́том (тако́м) ро́де прыблі́зна тако́е, не́шта падо́бнае;

в не́котором ро́де да у пэ́ўным сэ́нсе так;

своего́ ро́да своеасаблі́вы;

в своём ро́де своеасаблі́вы, па-сво́йму.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэ́ці, ‑яя, ‑яе.

1. Ліч. парадк. да тры. Трэці год. Трэці па парадку. Трэці дом з краю. Трэцяя дзея п’есы. □ Прайсціся трэці раз Сцёпка не адважыўся: лёгка магло стацца так, што хто-небудзь з суседзяў мог бы звярнуць на яго ўвагу. Колас.

2. Асабіста не зацікаўлены ў чым‑н., што датычыцца дзвюх другіх асоб; пабочны. Усю гэтую гутарку чула трэцяя асоба. Чарнышэвіч.

3. у знач. займ. Хто‑, што‑н. з ліку некалькіх асоб або прадметаў пры іх пералічэнні. [Несцяровіч:] — Мільён людзей, скажам, працуе. Адзін муруе, другі цэглу робіць, трэці дрэва чэша, чацвёрты зямлю арэ. Кожны робіць сваё, а разам — гэта адна справа. Чорны.

4. перан. Не галоўны па значэнню, трэцярадны. На трэціх ролях. // Які выконвае дапаможную партыю. Трэці голас. // Ніжэйшы, горшы па якасці за другі. Трэці сорт. Чай трэцяга сорту.

5. у знач. наз. трэ́цяе, ‑яга, н. Страва, якая падаецца пасля другой; салодкая страва. На другі дзень з харчаваннем справа наладзілася, з’явіліся нават і трэція. Дубоўка.

6. у знач. наз. трэ́цяя, ‑яй, ж. Трэцяя частка, трэць. Адна трэцяя.

7. у знач. пабочн. трэ́цяе. Па-трэцяе.

•••

Трэцяе пакаленне — унукі.

Трэцяе саслоўе гл. саслоўе.

Трэцяя асоба гл. асоба.

Да трэціх пеўняў — да світання.

З трэціх рук; праз трэція рукі гл. рука.

Чуць з трэціх вуснаў гл. чуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́весці сов.

1. в разн. знач. вы́вести; (соорудить, построить — ещё) возвести́;

в. каня́ з каню́шні — вы́вести ло́шадь из коню́шни;

в. но́вы сорт пшані́цы — вы́вести но́вый сорт пшени́цы;

в. з бяды́ — вы́вести из беды́;

в. брыга́ду ў перадавы́я — вы́вести брига́ду в передовы́е;

в. на арбі́ту — вы́вести на орби́ту;

в. фо́рмулу — вы́вести фо́рмулу;

в. бал (адзна́ку) — вы́вести балл (отме́тку);

в. кураня́т — вы́вести цыпля́т;

в. сцяну́ — вы́вести (возвести́) сте́ну;

в. лі́тару — вы́вести бу́кву;

в. мяч з гульні́ — вы́вести мяч из игры́;

2. (похитить) увести́;

3. перен. вы́вести, удали́ть, исключи́ть;

в. са скла́ду прэзі́дыума — вы́вести (удали́ть, исключи́ть) из соста́ва прези́диума;

4. (уничтожить) вы́вести, вы́травить, извести́, свести́, перевести́, истреби́ть;

в. пля́мы — вы́вести (вы́травить) пя́тна;

в. клапо́ў — вы́вести (свести́, перевести́, истреби́ть) клопо́в;

5. (сделать умозаключение) вы́вести, заключи́ть, умозаключи́ть;

6. (в художественном произведении) вы́вести, изобрази́ть, показа́ть, предста́вить;

7. разг. (звук, ноту) вы́вести, вы́тянуть;

в. з сябе́ — вы́вести из себя́;

в. на даро́гу — вы́вести на доро́гу;

в. на чы́стую ваду́ — вы́вести на чи́стую во́ду;

в. са стро́ю — вы́вести из стро́я;

в. ў лю́дзі — вы́вести в лю́ди;

в. ў расхо́д — вы́вести (пусти́ть) в расхо́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)