лямантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

1. Моцна і працягла крычаць. — Ура, Таня! Ура! — лямантавалі дзяўчынкі, бегаючы па беразе. Скрыпка. — Лаві, лаві яго [зайца]! — лямантавалі хлопчыкі. Рылько. /Пра жывёл, птушак. Раз’юшаны сабака лямантаваў на падворку. Арочка.

2. Галасіць па кім‑н., над кім‑н.; моцна плакаць. Уся ў слязах, маці білася галавою аб падушку і лямантавала, як па нябожчыку. Карпаў. Бацька мой — у слёзы, крычаць гвалту, выбег на вуліцу, лямантуе. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустабрэ́х, ‑а, м.

Разм.

1. Сабака, які брэша без патрэбы. Цяпер і.. [Слава] будзе ведаць, як выхоўваць свайго Тумана, каб не рос пустабрэхам. Шыловіч.

2. перан. Пра балбатлівага чалавека. А Света... З языка ўвесь дзень не спусціць. Света — пустабрэх. Пустабрэх і сакатуха. Пташнікаў. А хто і скажа, Маючы на ўвазе, Што ты — фігляр, махляр, Штукар ці блазен, ці пустабрэх, Якога свет не ведаў, — Як часта думаем мы: «Гэта пра суседа!». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разню́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Распазнаць нюхам (пра жывёл). А .. [каля павароткі] ужо сляды або прапалі, або выветрыліся, і сабака больш нічога не мог разнюхаць. Чорны.

2. перан. Даведацца пра што‑н. тайком; разведаць. Цікаўныя суседкі памкнуліся было разнюхаць, каго гэта падчапіла Марыся. Новікаў. — Не бойся за мяне! — злосна адказаў Павел. — Мяне голымі рукамі не возьмеш. Сядзі і чакай. Я на адной назе... Разнюхаю і назад. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пёс ’сабака’ (Бес., Нас.), астрав. пес ’тс’ (Сл. ПЗБ), пёссі ’сабачы’ (чач., Нар. Гом.; Чарадз. казкі), укр. пес, рус. пёс, польск. pies, н.-луж. pjas, в.-луж. pos, чэш., славац. pes, славен. pȅs ’сабака’, серб.-харв. па̏с, макед. пес, балг. пес, пе́сът, старое pъs, ст.-слав. пьсъ. Прасл. pьsъ, якое фанетычна стаіць найбліжэй да ст.-інд. piçáŋgas ’рыжаваты, карычневы’, параўн. Рыжык ’імя сабакі’ і прасл. *pьstrъ ’стракаты’ (першапачаткова ’плямісты’ — параўн. авест. paēsa ’пракажоны’, ст.-грэч. ποικίλος ’стракаты’ і інш.) (Фасмер, 3, 248). Найімаверней выходзіць з і.-е. *pĭk‑ ’злы’, хаця ў балт. мовах — *pik‑/*pei̯k‑/*poi̯k (літ. pìktas ’тс’, peĩkti ’ганіць’, ’абгаворваць, зняслаўліваць’, paĩkas ’прыдуркаваты’) (Сной–Бязлай, 3, 27). Іншыя версіі: збліжэнне з лац. pecus ’скаціна’, ст.-грэч. πεκος ’шкура’, ст.-інд. paçús, авест. pasu‑ ’тс’, гоц. faíhu ’грошы’ з набліжэннем семантыкі да ’касматы, калматы’ (Ільінскі, РФВ, 69, 13; 73, 286; AfslPh, 34, 11) ці да ’вартаўнік скаціны’ (Остгаф, Parerga 1, 214, 256–265 і наст.; Брукнер, 411, Барталоме, 881), што, як і збліжэнне з лац. specio ’гляджу’ (Мее, Études, 238) і інш., з’яўляюцца менш імавернымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бурча́ць несов.

1. рыча́ть, ворча́ть, урча́ть;

саба́ка ~чы́ць — соба́ка рычи́т (ворчи́т, урчи́т);

2. разг., неодобр. (сердито бормотать) ворча́ть, бурча́ть, брюзжа́ть;

3. безл. бурча́ть, урча́ть;

у жываце́ — ~чы́ць в животе́ бурчи́т (урчи́т)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяць сов.

1. уда́рить; хлестну́ть;

2. укуси́ть, хвати́ть;

саба́ка мо́цна цяў за нагу́ — соба́ка си́льно укуси́ла (хвати́ла) за́ ногу;

3. (чем-л. острым) резану́ть, рубану́ть; хвати́ть;

ц. сяке́рай — рубану́ть (хвати́ть) топоро́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Свіна́рка 1 ‘сівец, Nardus L.’ (Сл. ПЗБ, Шатал.). Відавочна, ад свін‑ (гл. свіны); назва магла быць дадзена за малаўжывальнасць травы; параўн. яе назвы ў іншых славянскіх мовах: укр. псянка, польск. psiarka, славац. psica < *pьsъ ‘сабака’ (Махэк, Jména, 293) або, што болей верагодна, з-за падабенства да свіной шчаціны, параўн. укр. свинниця, рус. щети́нница ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 191).

Свіна́рка 2 ‘грыб капытнік, Paxillus involutus Fr., Paxillus atrotomentosus Fr.’ (Сярж.–Яшк., Пятк. 1), свінарэ́йка ‘тс’ (ПСл). Гл. свінуха 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пёстрый

1. страка́ты, пярэ́сты; (рябой) рабы́; (разноцветный) рознакаляро́вы;

пёстрая ло́шадь рабы́ (пярэ́сты) конь;

пёстрый пёс рабы́ саба́ка;

2. перен. (неоднородный) неаднаста́йны, ро́зны; (цветистый) квяці́сты;

пёстрый соста́в населе́ния неаднаста́йны (ро́зны) склад насе́льніцтва;

пёстрый стиль квяці́сты стыль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́пса ’пагардлівая назва састарэлага’ (Нас., Гарэц.); ’сабачая морда’ (Бяльк.). Рус. смал. вы́пса ’лаянка’. Традыцыйна лічыцца літуанізмам; яшчэ Карскі (Белорусы, 128) параўноўваў з літ. vypsau, vypsóti ’стаяць або сядзець з насмешлівым выразам твару’. Урбуціс (Baltistica, 5 (1), 53) указвае і на зафіксаванае ў картатэцы (адзін раз) LKŽ vypsá ’мянушка чалавека’. У семантычных адносінах вельмі прывабліва звязаць гэта слова з выпсець (гл.); параўн., напр., думку аб сувязі рус. хрыч са ст.-рус. гричь ’сабака’ (Трубачоў, Происх., 27), але словаўтварэнне тлумачыць у гэтым выпадку цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даві́цца ​1, даўецца; зак.

Кончыць віцца, звіцца.

даві́цца ​2, даўлюся, давішся, давіцца; незак.

1. Задыхацца ад чаго‑н., што засела ў горле. Сабака дабіўся кветкай. □ Антось вылупіў вочы і моўчкі давіўся гарачай заціркай. Бядуля. // Задыхацца ад прыступу кашлю, смеху і пад. А навокал хлопцы давяцца ад смеху. Бачыла. // перан. Харчавацца чым‑н., што прыелася, абрыдла. — Ледзьве не чатыры гады давіўся .. [пашай] у акопах, каб яна спрахла. «ЛіМ».

2. Зал. да давіць ​2 (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)