ро́ды, ‑аў; адз. няма.

Фізіялагічны працэс выхаду плода з цела маці. Прымаць роды. □ У калгасніцы з суседняй вёскі былі цяжкія роды, і Вера ўсю ноч змагалася за жыццё маці і дзіця. Корбан. Першы раз пасля родаў Маша выйшла ў поле. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяжа́рнасць, ‑і, ж.

1. Стан жанчыны ў перыяд развіцця плода ў яе арганізме. Водпуск па цяжарнасці.

2. Працэс, у выніку якога з аплодненай яйцаклеткі ў арганізме жывародных развіваецца плод.

•••

Пазаматачная цяжарнасць — аб цяжарнасці, якая праходзіць не ў матцы, па-за маткай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пажа́р ’агонь, які ахоплівае і знішчае ўсё, што можа гарэць, а таксама сам працэс гарэння’. Рус., укр. пожа́р, царк.-слав. пожаръ, польск. pożar, н.-луж. póžar, чэш. požár, серб.-харв. по̏жа̑р, славен. pożȃr, балг. пожа́р. Праслав. požarъ. Ад po‑ і žarъ (гл. жар) (Фасмер, 3, 302; Махэк, 722).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзейны, энергічны; проціл. пасіўны. Актыўны член прафсаюза. □ Мэта савецкіх літаратараў адна — быць актыўнымі прапагандыстамі ідэй камуністычнай партыі. «Звязда».

2. Які хутка развіваецца. Актыўны працэс у лёгкіх.

•••

Актыўнае выбарчае права гл. права.

Актыўны рахунак гл. рахунак.

Актыўны баланс гл. баланс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расці́на ’расліна’ (Ласт.), параўн. укр. рости́на ’тс’, славен. rastína ’тс’. Ад рост (< *orstъ) ’працэс росту’ з суфіксам ‑іна, што надае слову прадметнае значэнне. Паводле Німчука (Давньорус., 234), у аснове слова аддзеяслоўныя ўтварэнні з фіналямі ‑т, ‑ть, у тым ліку рость ’расліннасць’ (гл. росць2), з суфіксам адзінкавасці, параўн. ст.-слав. растити ’вырошчваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́рмазны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тормаза (у 1 знач.). Тормазны рычаг. Тормазны кран. // З тормазам. Тормазнае кола. // Такі, дзе знаходзіцца тормаз або тормазнае прыстасаванне. Тормазная пляцоўка. Тормазныя тамбуры вагонаў.

2. Спец. Які мае адносіны да тармажэння (у 2 знач.). Тормазны працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэмента́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Спосаб умацавання грунтаў, бетонных кладак і пад. увядзеннем у іх пад ціскам вадкага цэментнага раствору. Цэментацыя шчылін у грунце.

2. Насычэнне паверхневых слаёў сталі вугляродам для павелічэння іх цвёрдасці.

3. Працэс здабывання металаў з раствораў хімічным аднаўленнем больш электраадмоўнымі металамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзі́нкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які сустракаецца не групай, не ў мностве, а ў выглядзе паасобных адзінак. Адзінкавы выпадак.

2. у знач. наз. адзі́нкавае, ‑ага, н. Філасофская катэгорыя; працэс, з’ява або прадмет з яго ўласцівасцямі і асноўнымі адзнакамі, якія адрозніваюць яго ад іншых працэсаў, з’яў або прадметаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахатрава́ць ’патынкаваць’ (карм., Мат. Гом.). Відаць, генетычна звязана з рус. смал. ха́трасьтя ’лахманы’, чэш. chátrati ’рабіцца непрыдатным, старэць’, chatrný ’слабы, нягеглы’, славац. ’хваравіты, кволы’. Трубачоў (Эт. сл., 8, 22) выводзіць праформу xatra, якая са *skatra, роднаснага з літ. skė́trioti, skėtrióti ’растапырваць рукі’. Семантычна, аднак, карм. пахатрава́ць абазначае процілеглы працэс (’абнаўляць, рабіць лепшым’), як зах.-слав. chátrati, chatrný ’старэць, слабець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расти́тельный

1. раслі́нны;

расти́тельный мир раслі́нны свет, перен. раслі́ннае жыццё;

расти́тельный орна́мент раслі́нны арна́мент;

расти́тельное ма́сло але́й;

2. (относящийся к росту) ро́ставы, вегетацы́йны;

расти́тельный проце́сс ро́ставы (вегетацы́йны) працэ́с.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)