адзінкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які сустракаецца не групай, не ў мностве, а ў выглядзе паасобных адзінак. Адзінкавы выпадак.

2. у знач. наз. адзінкавае, ‑ага, н. Філасофская катэгорыя; працэс, з’ява або прадмет з яго ўласцівасцямі і асноўнымі адзнакамі, якія адрозніваюць яго ад іншых працэсаў, з’яў або прадметаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)