расхвалява́ць сов., в разн. знач. разволнова́ть; взволнова́ть; (огорчить — ещё) расстро́ить;

ве́цер ~ва́ў мо́ра — ве́тер разволнова́л мо́ре;

гэ́та пісьмо́а́ла яго́э́то письмо́ разволнова́ло (взволнова́ло) его́;

маўча́нне сы́на ~ва́ла бацько́ў — молча́ние сы́на расстро́ило роди́телей

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хвалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., каго-што.

1. Выклікаць вагальны рух, ад якога ўтвараюцца хвалі. Вецер хваляваў паверхню вады. // перан. Выклікаць рух, падобны на хваляванне паверхні вады. А вецер хвалюе ў бязмежным прасторы Духмянага жыта шумлівае мора. Хведаровіч. // Хвалявацца (у 1 знач.). Шуміць вада, хвалюе мора, Мой човен шпарка ўдаль ляціць. Гурло. Вось шырокім залацістым возерам паміж лесу ледзь-ледзь хвалюе жыта. Мурашка.

2. Прыводзіць у трывожны, узбуджаны стан; непакоіць. Адначасовы ўзлёт мноства самалётаў заўсёды хваляваў Смірына. Алешка. [Оля:] — Бацька здаўна хварэе на сэрца, ён да вайны цераз гэта зусім не працаваў. Яго стараюцца аберагаць, не хваляваць нічым. А тут такая бяда! Мележ.

3. Падбухторваць, схіляць да хваляванняў (у 3 знач.); выклікаць хваляванні (у 3 знач.). Хваляваць народ. □ Народная па духу і форме, [паэзія] хвалявала шырокія масы, натхняла на барацьбу за лепшае будучае. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маля́ўка, ‑і, ДМ ‑ляўцы; Р мн. ‑лявак; ж.

1. Маленькая рыбка, якая толькі што выйшла з ікры; малёк. У мора была запушчана вялікая колькасць малявак розных парод рыб. «Звязда». Чародка малявак нешта вышуквае ў імху, якім абраслі заставы. Корбан.

2. перан. Разм. іран. Пра дзіця або чалавека маленькага росту. Васіль Іванавіч памкнуўся быў пярэчыць .. [Майцы], хацеў нават сурова перапыніць гэтую маляўку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Тое, што і надумаць (у 1 знач.). Надвор’е якраз стаяла цудоўнае, і мы з жонкаю надумаліся паехаць на Мінскае мора. Васілёнак. Мацэвіч не вытрымаў і выйшаў з кватэры — надумаўся адведаць суседа, свайго даўняга дружбака. Капыловіч.

2. Разм. Многа, уволю падумаць. Іншы раз [Волька] гэтак надумаецца, патрывожыць душу, што ноччу, не дачакаўшыся дня, ідзе на ўчастак. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

небыва́лы, ‑ая, ‑ае.

Якога раней не было; нябачаны, незвычайны. Ты ідзеш шляхамі небывалымі, І ўжо блізка той жаданы год. Панчанка. Гірня хуценька сабраў ключы, адвёрткі і з небывалай для яго жвавасцю ўскочыў у кабіну... Кулакоўскі. Экспедыцыя правяла ўсебаковыя і небывалыя па маштабах даследаванні мора. «Звязда». / у знач. наз. небыва́лае, ‑ага, н. Кожны крок наш быў незвычайным крокам у невядомае і небывалае. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нізі́на, ‑ы, ж.

1. Нізкае месца. Цяпер пайшла ўжо нізіна; пад нагамі чвякала і пырскала вада. Маўр. Я бачу, як адным сваім краем сяло ўдаецца ў жыты. Другі канец яго ападае ў нізіну. Скрыган.

2. Раўніна, якая знаходзіцца не вышэй 200 м над узроўнем мора. Дождж грымеў над неабсяжнымі прасторамі дрыгвяной калхідскай нізіны. Самуйлёнак. Палеская нізіна — рэзервуар вільгаці для ўсёй Беларусі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Стан атмасферы ў данай мясцовасці. Сухая пагода. Марозная пагода. □ Лета было добрае, пагода спрыяла ўраджаю і рабоце. Колас. // Добрае надвор’е. Як мінае бура, настае пагода. Вось таму мне мілы росквіт веснавы. Гурло. Дым слупамі — на пагоду — Падымаецца ўгару. Калачынскі. Хто дажджом косіць, той пагодаю сушыць. З нар.

•••

Рабіць пагоду гл. рабіць.

Чакаць з мора пагоды гл. чакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таласа́ ’дробныя хвалі на вадзе, зыб’ (слаўг., Яшкін, Слоўнік), ’дробныя зморшчыш, хвалі на вадзе’ (Ласт.), тало́сіцца ’злёгку хвалявацца, зыбацца (пра ваду)’, таласі́ць ’мігацець, мітусіцца (у вачах)’ (Ласт.). Нягледзечы на наяўнасць у гаворках некаторых міжземнаморскіх тэрмінаў (параўн. трымуктан, гл.), наўрад ці звязана з балканскім тэрмінам, параўн. макед. талас ’хваля, вал’, серб.-харв. та̏лас ’вал’, што ўзыходзіць да грэч. θάλασσαмора’ праз тур. talaz/talas/tales ’хваля, вал’, параўн. таксама харв. talàsati ’пералівацца (пра ваду, збожжа на полі)’, гл. Скок, 3, 438; Зайкоўскі, Слов. етим., 183; спец. пра грэчаскае слова гл. Ньюман, Arctos (Helsinki), 14, 51–78. Хутчэй звязана з наступным словам, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разгуля́цца сов.

1. в разн. знач. разыгра́ться; разгуля́ться;

дзе́ці ~ля́ліся — де́ти разыгра́лись (разгуля́лись);

мо́рая́лася — мо́ре разгуля́лось (разыгра́лось);

2. спорт. разыгра́ться;

3. (начать кутить, пьянствовать) разгуля́ться;

4. (о лошади) понести́;

конь ~ля́ўся — ло́шадь понесла́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дно (род. дна, мн. дны и до́нья, род. дноў) ср., в разн. знач. дно; (у бочки — ещё) дни́ще;

д. мо́ра — дно мо́ря;

д. бутэ́лькі — дно буты́лки;

на дне — на дне;

да дна — до дна;

ісці́ (пуска́ць) на д. — идти́ (пуска́ть) ко дну;

залато́е д. — золото́е дно;

са дна мо́ра даста́ць — со дна мо́ря доста́ть;

апусці́цца на д. — опусти́ться на дно;

перавярну́цца ўве́рх дном — переверну́ться кве́рху дном;

перавярну́ць усё ўверх дном — переверну́ть всё вверх дном

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)