иску́сственный

1. шту́чны; ненатура́льны;

иску́сственные воло́кна шту́чныя вало́кны;

иску́сственные бриллиа́нты шту́чныя (фальшы́выя) брылья́нты;

иску́сственные цветы́ шту́чныя (ненатура́льныя) кве́ткі;

иску́сственный спу́тник шту́чны спадаро́жнік;

2. (притворный) прытво́рны; ро́блены; фальшы́вы; ненатура́льны;

иску́сственный смех прытво́рны (ро́блены) смех;

3. / иску́сственное дыха́ние шту́чнае дыха́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распусти́ться сов., в разн. знач. распусці́цца, мног. параспуска́цца; (ослабеть, развязаться — ещё) развяза́цца;

цветы́ распусти́лись кве́ткі распусці́ліся (параспуска́ліся);

по́яс распусти́лся по́яс распусці́ўся (развяза́ўся);

ко́сы распусти́лись ко́сы распусці́ліся;

са́хар в воде́ распусти́лся цу́кар у вадзе́ распусці́ўся;

учени́к распусти́лся ву́чань распусці́ўся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ветрабой (паэт.) ’сухое галлё, ламачча, збітае з дрэў ветрам’; ’вецер, які збівае галлё з дрэў’ (КТС). Укр. вітробі́й, рус. ветробо́й ’буралом (дрэвы); апады (плады)’, паўн.-рус. ’палеглая ад ветру збажына’, амур. ’месца, на якім адміраюць цеплалюбівыя расліны пад уплывам моцных, халодных паўночна-заходніх вятроў’. Да ве́цер і бой (гл.) < біць ’праяўляцца з вялізнай сілай, бушаваць, лютаваць (пра вецер, мароз)’; параўн. рус. бить ’тс’, укр. бити ’веяць, несці (аб ветры, мяцеліцы’, бел. драг. побэ́тэ (пра мароз) ’абмарозіць расліны, квітнеючы сад такім чынам, што лісце, кветкі і плады ападаюць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахо́р (травы і г. д.), бахо́р ’кветка васілёк сіні’, бахрі͡екветкі’ (Бесар.). Цёмнае слова. Ці няма сувязі з ба́хур (гл.), параўн. асабліва польскую форму bachor ’бахур’ (яна ўжываецца і ў назвах прадметаў, напр., ’дручок з жалезным кручком’). Прынамсі для спалучэння бахо́р травы ’ахапка травы’ метафарычнае ўжыванне слова *бахор ’бахур’ зразумелае. З іншага боку, можа, ёсць сувязь з такімі словамі, як чэш., славац. bachor, серб.-харв. ба̏хор ’бруха’ і пад. (’бруха’ → ’штосьці выпуклае’ → ’ахапка’). Аб слав. групе слоў bachorъ, bachorъ, bachurъ гл. Ляскоўскі, RS, 26, 51–56.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́стра ’садова-дэкаратыўная расліна Aster L.’ (БРС). Рус., балг. астра, укр. айстра, гайстра, польск. aster, чэш., славац., славен. astra. З рускай (Крукоўскі, Уплыў, 88), дзе з канца XVIII ст. (Шанскі, 1, А, 166). Рускае слова лічаць запазычаным з ням. Aster ці франц. aster (Фасмер, 1, 94), што, аднак, не тлумачыць рускія формы. Хутчэй трэба лічыць непасрэдным запазычаннем з лацінскай, дзе astrum, aster мае ў множным ліку форму astra, якая і была запазычана. Лацінскае з грэч. ἀστήρ ’зорка’; назва кветкі паводле яе формы ўжо ў грэчаскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саба́чкі1 ’расліна ваўчкі паніклыя, Bidens cernuus L.’ (Гарэц., Кіс.), ’ваўчкі трохраздельныя, Bidens tripartia L.’ (Бяльк., Дэмб. 1), ’ваўчкі паніклыя і трохраздзельныя’ (Касп., Дэмб., 1), ’ваўчкі’ (Сл. ПЗБ). Рус. соба́чки ’асот, лопух, дзед’. Да сабачка1; расліна названая па вострых учэпістых пладах. Параўн. Мяркулава, Очерки, 98.

Саба́чкі2 ’кветка львіны зеў’ (Бяльк.), ’кветкі-фіялкі’ (Сцяшк. Сл.), ’зарніца звычайная’ (мазыр., Жыв. сл.). Да сабачка1, відаць па знешняму падабенству кветак да морды сабакі.

Саба́чкі3, сабачукі́ ’невялікія сані’ (Сл. ПЗБ). Да сабачка1. Падрабязна гл. пад сучкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стамбу́лка ‘турэцкая люлька з доўгім цыбуком’ (Нас.), ‘палка (для апоры пры хадзьбе); указка’ (Нас., Шпіл.). Параўн. польск. stambułka ‘турэцкая люлька’, ‘пукатая бутэлечка’, рус. стамбу́лка ‘турэцкая люлька’. Вытворнае ад Стамбул; назва горада паходзіць з новагрэч. Στημπόλι ад выразу εἰς τήν Πόλιν ‘у горад’, г. зн. Канстанцінопаль. Гл. Фасмер, 3, 744 з літ-рай. На падставе прызнака ‘доўгі’ ўтвораны стамбо́ль ‘мужчына высокага росту’ (слонім., Сл. рэг. лекс.), стамбулі́кікветкі на высокай сцябліне’ (Арх. Федар.), што не выключае ўплыву літ. stámbas ‘кветканоснае сцябло’, параўн. стамбы́ ‘кветаносныя сцяблы’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дары́ць 1, дару, дорыш, дорыць; незак.

1. што. Даваць у якасці падарунка, аддаваць бязвыплатна. Дарыць кветкі. □ Падарункі, вядома, могуць быць розныя. Гэта ўжо ў залежнасці ад матэрыяльных магчымасцей таго, хто дорыць. Лынькоў. Дзяўчаты з усмешкай Дарылі [салдатам] букеты. Танк.

2. каго. Даваць каму‑н. падарунак, падарункі; абдорваць. Дарыць маладых. // чым. Даваць каму‑н. міласціну. [Марыля:] Чым больш на жабраку торбаў, тым лепш такога дораць. Купала.

дары́ць 2, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рые; зак., што.

Скончыць рыць; вырыць да канца ці да якога‑н. месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсы́пацца, ‑плюся, ‑плешся, ‑плецца; зак.

1. Абваліцца, сыплючыся. [Корзун] напэўна не спяшаўся — сляды былі акуратныя, нават у апошняй ямцы сценкі абсыпаліся не больш, чым у астатніх. Шыцік.

2. Пакрыцца, усеяцца мноствам чаго‑н. Зорамі абсыпалася начное неба. Чарнышэвіч. // перан. Разм. Займець многа дзяцей. А як падрос [Барыс] — дык і зусім у ярмо ўпрогся, дзецьмі абсыпаўся, галотай... Нікановіч.

3. Апасці (пра лісце, кветкі і пад.). Лісце даўно абсыпалася з дрэў. Бядуля.

абсыпа́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Незак. да абсы́пацца.

2. Зал. да абсыпа́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчыто́к, ‑тка, м.

1. Памянш.-ласк. да шчыт; невялікі шчыт (у 2, 3 і 4 знач.). Насунуўшы на вочы шчыток, працуе электразваршчык. Дадзіёмаў. І што ні двор — пад паветкай і пад сценамі пад самы шчыток — вялікія запасы сухіх дроў. Машара. Галя падскочыла да шчытка, паціснула кнопку. Грахоўскі.

2. У спорце — прыстасаванне, якое ахоўвае асобныя ўчасткі цела іграка ад удараў.

3. У заалогіі — цвёрдая пласцінка ля асновы крыл жука.

4. У батаніцы — суквецце, у якім усе кветкі, размешчаны на адной плоскасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)