дарыць 1, дару, дорыш, дорыць; незак.

1. што. Даваць у якасці падарунка, аддаваць бязвыплатна. Дарыць кветкі. ▪ Падарункі, вядома, могуць быць розныя. Гэта ўжо ў залежнасці ад матэрыяльных магчымасцей таго, хто дорыць. Лынькоў. Дзяўчаты з усмешкай Дарылі [салдатам] букеты. Танк.

2. каго. Даваць каму‑н. падарунак, падарункі; абдорваць. Дарыць маладых. // чым. Даваць каму‑н. міласціну. [Марыля:] Чым больш на жабраку торбаў, тым лепш такога дораць. Купала.

дарыць 2, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рые; зак., што.

Скончыць рыць; вырыць да канца ці да якога‑н. месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)