Падо́бны ’які мае падабенства з кім-, чым-н., нагадвае каго-, што-н.’ (ТСБМ), ’прыгожы, здатны, добры да чаго-н.’ (Федар. VII). Агульнаславянскае: рус. подо́бный, укр. подо́бний, поді́бний, ст.-слав. подобьнъ, чэш., славац. podobný і г. д. Праслав. podobьnъ, якое ад podobiti < doba (гл. даба), з першапачатковым значэннем ’падыходзячы’ (гл. Фасмер, 3, 298; Брукнер, 91).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
зла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм.
1. Патрапіць рабіць што‑н. узгоднена, стройна. Зладзіцца пець. Зладзіцца танцаваць.
2. Атрымацца, уладзіцца. — Ніна — дзяўчына добрая, .. — пахваліла Ганна. — І табе, Зоська, чалавек добры надарыўся, лепшага і я табе пажадаць не магла. Дык няхай бы ўсё яно зладзілася, як трэба. Дуброўскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
упэ́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.
Прымусіць паверыць у што‑н., пераканаць у чым‑н. [Чарноў] бачыў і разумеў, што Міхалу яго выбар не падабаецца, і стараўся як мага растлумачыць, упэўніць яго, што «Урал» добры конь. Васілевіч. Два наступныя допыты толькі ўпэўнілі капітана ў віноўнасці абодвух затрыманых. Асіпенка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Балазе́ (Нас., Шат., Касп., Сцяшк. МГ, БРС), балазе́й, блазе́. Рус. бо́лозе ’добра’, бо́лого ’блага; добра’, укр. бо́лого; польск. błogi, чэш. blahý, ст.-слав. благъ, балг. благо́, серб.-харв. бла̑г і г. д. Прасл. bolgъ ’добры і да т. п.’ bolzě ’добра’. І.‑е. сувязі не вельмі ясныя. Параўн. Бернекер, 69; Фасмер, 1, 188 (там і падрабязна агляд версій).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Нязго́ршы ’някепскі’ (Сцяц., Касп.), ’належны, добры’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж нязго́рш (нізгорш) ’нядрэнна’ (Сцяшк. Сл.; мін., Жыв. сл., Сл. ЦРБ). Да горш(ы), пачатковы комплекс няз‑ < не + з са спалучэння не з горшых ’не самы дрэнны’, параўн. тлумачэнне Каспяровіча ’не из худших’ (там жа). Магчыма, таксама непасрэднае ўтварэнне ад зго́ршыць ’разбэсціць, сапсаваць маральна’, зго́ршаны ’разбэшчаны’ (Нас.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пія́вы ’працавіты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Параўноўваюць літ. pyti ’размакаць (пра зямлю), станавіцца мяккім (пра характар)’; papijęs ’добры, мяккі, які ўвесь аддаецца працы, дабрыні і г. д.’ (Грынавяцкене, тамсама, 3, 527), што не пераконвае; хутчэй, з пілявы ’рухавы’ (гл.), да піліць 2, параўн. польск. pilać ’дбаць’, варыянт pilić ’старацца, дбаць’, што звязана з pilny ’старанны’ (Банькоўскі, 2, 579), гл. пільны.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
причём союз, в разн. знач. прычы́м;
при шко́ле хоро́ший сад, причём большинство́ дере́вьев шко́льники посади́ли са́ми пры шко́ле до́бры сад, прычы́м бо́льшасць дрэў шко́льнікі пасадзі́лі са́мі.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
бясхма́р’е, ‑я, н.
Адсутнасць хмар; чыстае неба. Добры жаўранак бясхмар’е Прывітаў Лірычнай гамай І пазваў на неба сонца З-за лясоў, З-за небакраю... Карызна. // перан. Нічым не засмучанае жыццё. Жартавалі іншыя замнога, Што ў бясхмар’і човен наш плыве, Што, нібы за пазухай у бога, Пакаленне юнае жыве. Калачынскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
нахадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.
Пахадзіць многа, доўга, уволю. Дзень прамінуў для Міхася неўзаметку, хоць і нахадзіўся ён і напрацаваўся за добры іншы тыдзень. Якімовіч. [У вёсцы] я цудоўна адпачыў, пазнаёміўся з многімі цікавымі людзьмі, нахадзіўся ўдосталь па лесе і сенажацях. Ляўданскі. // Стаміцца, змарыцца ад хады. Нахадзіўся, што ног не чуе.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
неўладкава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан неўладкаванага; адсутнасць сістэмы ў чым‑н. Неўладкаванасць спраў. □ Хлопчык пасек лазы, навысякаў колля і змайстраваў гэтакі добры будан, і калі б не вайна, калі б не раненыя ды не гора і боль навокал, можна было б забыцца на неўладкаванасць ляснога быту. Сабаленка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)