со́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Агульная назва натрыевых солей вугальнай кіслаты, якія шырока выкарыстоўваюцца ў тэхніцы, медыцыне, быце. Крышталічная сода.

•••

Кальцыніраваная сода — бязводны вуглякіслы натрый.

Каўстычная сода — тэхнічная назва едкага натру.

Пітная сода — ачышчаны двухвуглякіслы натрый, белы парашок, які ўжываецца ў медыцыне і кулінарыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бяльмо́. Рус. бельмо́, укр. більмо́, польск. bielmo, чэш. bělmo і г. д. Прасл. *bělьmo, утварэнне суфіксам ‑ьmo ад *běl‑белы’. Слаўскі, 1, 33. Сюды як метафара бе́льма ’вочы’ (Сцяц., Сцяшк. МГ), таксама бе́льмы (Нас., Сцяшк. МГ, Бяльк., Шат.), бельмачы́ (Сцяц.), більмакі́ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бяля́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Не зусім белы, белаваты. Бялявае месячнае святло лягло на зямлю. Чорны. Іду, а над крыніцаю Туман бялявы сцелецца, І дыхае аселіца Пахучай медуніцаю. Гілевіч.

2. З светла-русымі валасамі; светлагаловы. У Захаркі было шэсць дачок. І ўсе розныя: бялявыя, чарнявыя, рыжыя. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каменяло́мня, ‑і; Р мн. ‑мень, Д ‑мням; ж.

Месца распрацоўкі выкапнёвага будаўнічага каменю і інш. горных парод; кар’ер. Мы цягнікі вадзілі, Палотны на фабрыках ткалі, Лес магутны валілі І ўмелі плавіць метал, У цёмных каменяломнях Белы вапняк ламалі, Гліну і торф здабывалі, — Гарачы ў нас запал! Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мелавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да мелу. Мелавыя распрацоўкі.

2. У састаў якога ўваходзіць мел; зроблены з мелу. Мелавыя горы.

3. Які колерам сваім нагадвае мел; белы. Мелавы твар.

4. Які мае адносіны да трэцяга геалагічнага перыяду мезазойскай эры. Мелавая фармацыя.

•••

Мелавы перыяд гл. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяро́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

Верхні белы слой бярозавай кары. [Бародка] стаяў на каленях і шчапаў з тоўстага сасновага палена лучыну, клаў яе ў пліту, пасля з бярозавага кругляка абдзёр бяросту, падпаліў. Шамякін. Дзед Ігнат аплёў пасудзіну бяростай, прызнаў да яе драўлянае вечка, засмаліў па краях жывіцай. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канве́рт, ‑а, М ‑рце, м.

1. Пакет з паперы для перасылкі пісьма па пошце. У руках маіх — белы, панадны канверт. Цвёрды, відаць, з фотаздымкам. Брыль. Нахлябіч сеў і пачаў .. пісаць. Пасля як мае быць заклеіў лісток у канверт. Чорны.

2. Род коўдры для грудных дзяцей, пашытай у форме пакета.

[Ад фр. convert.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пітво́, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. піць.

2. Тое, што п’юць, напітак. Перад .. [людзьмі] стаялі розныя стравы і пітво. Маўр. Потым усе замітусіліся. Вынеслі на двор пад распукнутую яблыню стол, разаслалі на ім белы ў складках абрус і, увіхаючыся адна перад адной, пачалі расстаўляць пітво і закуску. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да сплысці.

2. Спадаць, спускацца, звісаць (пра тканіну, валасы і пад.). З плеч сплываюць яе косы, Як бы сонца косы, І іскрацца, як на сонцы Брыльянцісты росы. Купала. Ішлі пары за парамі. Белы шоўк сплываў нявінна па іх гібкіх станах. Цётка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лілей ’лілея, Lilium L.’ (Ян.), гродз. лілея, гом. лялея (Кіс., Ъяльк., Яруш., ТСБМ), лілія (ТСБМ, Сцяшк., Сіг.; драг., Сл. паўн.-зах.), лылія ’тс’ (Бес.), в.-дзвін., лудз., астрав. лілея, лілія, лялея ’гарлачык белы і жоўты’ (Сл. паўн.-зах.), брэсц., гродз. лілея вадзяная ’гарлачык белы, Nymphaea alba L.’ (Кіс.), ст.-бел. лилея, лелея, лилия (XVI ст.) запазычаны са ст.-поль£к. lilii̯a, lelija ’лілея’, якія паходзяць з с.-в.-ням. lilje, W/а < лац. lilia (мы. лік ад Шійт) ’тс’ (Булыка, БЛ, 9, 30; Слаўскі, 4, 256). Магчыма, што форма лілей прыйшла з ц.-слав., параўн. ст.-рус. лилий, лилиюмъ ’лілея’ (з XVI ст.). Сюды ж ліліёвы ’светла-жоўты’ (іўеў., Сцяшк., Сл.), лілейка ’пылюшнік вадазборалісты, Thalictrum equilegifolium L.’ (гродз., Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)