скібачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш.-ласк. да скіба. Тамара, каб не пакрыўдзіць гаспадыні, узяла тоненькую скібачку. Яна пераламалася ў руках, пасыпаліся крошкі на белы абрус. Гурскі. Гарбач кроіць на скібачкі сухі чорны акраец і налівае ў шклянкі малака. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)