Моўся ’нібыта’ (Гарэц., Нас.). Да моў (гл.) і прасл. дзеяслоўнае ўтварэнне > -ся, якое з займенніка сʼ = сь (гл. Карскі 2–3, 90 і 97; ESSJ SG, 1, 325).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мураве́йнік ’парода мядзведзяў (Ursus formicarius, якія любяць раскопваць мурашнікі’ (Анік., Нас., Касп.). Разам з рус. пск., цвяр., перм. муравейник складае адзіны паўн.-бел.-рус. арэал. Да рус. мураве́й ’мурашка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мітэрка ’драўляны блок, колца, якія прыводзяць у рух катушку ў калаўроце’ (Касп.; міёр., Шатал.), ’драўлянае колца для замацавання шпулькі’ (прасл., Сл. ПЗБ), ’гайка на вінце’ (Нас.). Да му́тра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адвака́т (БРС, Шат., Нас.). Новае запазычанне з рускай мовы, дзе з ням. Advokat (XVII ст.). Ням. Advokat паходзіць ад лац. advocatus (< advocare ’клікаць на дапамогу’), Шанскі, 1, А, 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драч ’птушка дзяркач’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк.). Іншыя яе назвы: дзярка́ч, дзярга́ч (параўн. рус. дерга́ч, дерка́ч, укр. дерка́ч). Назва, магчыма, асноўваецца на гукаперайманні. Параўн. Фасмер, 1, 501.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыспано́ўка ’распараджэнне’ (Нас.). Кюнэ (Poln., 52) звязвае гэта слова з польск. dysponować, dysponowanie (< лац.). Параўн. яшчэ ст.-бел. диспоновати ’распараджацца, прычашчаць’ (з XVII ст., Булыка, Запазыч., 97) < лац. disponere.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Печатарнік ’сакратар, які прыкладвае пячаткі’ (Нас.). У выніку кантамінацыі польск. pieczątarz і ўсх.-слав. печатник, параўн. стараж.-рус. печатникъ ’службовая асоба, якая захоўвае пячаць і прыкладвае яе’ (1284 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляндрава́ць ’нішчыць, вытоптваць’ (Др.-Падб., Нас., Гарэц.), ’псаваць, рабіць шкоду’ (слонім., Сцяшк. Сл.). З польск. plądrować ’рабаваць, знішчаць’, што з ням. plündern ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі. 67). Гл. плюндра, плюндравиць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыды́гнуць ’прысесці з паклонам (аб дзяўчынцы)’ (Нас.), ’прысесці’ (Байк. і Некр.). Да ды́гаць (гл. ды́ґаць) < прасл. *dygati (ЭССЯ, 5, 198–199; аб бел. слове — “калі апошняе не з польск.”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпаміна́ць ’напамінаць’ (Яруш.), прыпа́мятаць ’прыпомніць’ (ТС), пріпамі́н ’успамін, згадка’, прыпамі́нка ’ўспамін, памятка’ (Бяльк.), прыпа́мятка ’знак на памяць’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Яруш.). Дэрываты ад па́мятаць (гл. памяць), по́мніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)