штрэйкбрэ́хер, ‑а, м.
У капіталістычных краінах — той, хто працуе ў час забастоўкі і гэтым самым перашкаджае яе правядзенню. Штрэйкбрэхеры з гарачкі кінуліся з каламі на забастоўшчыкаў, але тут атрымалі такі адпор, што, паўгінаўшы галовы, сталі ўцякаць, хто куды. Пестрак. // перан. Пра здрадніка інтарэсам рабочага класа. Штрэйкбрэхеры рэвалюцыі.
[Ням. Streikbrecher ад Streik — забастоўка, стачка і brechen — ламаць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эско́рт, ‑у, М ‑рце, м.
Канвой, ахова, якая суправаджае каго‑, што‑н. Паказаўся ганаровы эскорт і картэж чорных бліскучых «Чаек». Карпаў. Камедыя з паліцэйскім эскортам была разыграна ўладай наўмысна, каб выдаць за сапраўднасць версію аб тым, што на канферэнцыю напаў натоўп людзей і разграміў яе. Машара.
[Фр. escorte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ядна́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. яднаць і яднацца.
2. Адзінства, згуртаванасць. Нас дружба народаў навекі злучыла; У нашым яднанні мы — грозная сіла, — Няма для яе перашкод! Колас. Блок камуністаў і беспартыйных.. увасабляе непарушнае яднанне Камуністычнай партыі, Савецкага ўрада і шырокіх народных мае. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Га́йнік 1 ’расліна Epipactis Sw.’ (БРС, Кіс.). Калі меркаваць, што спачатку гайнік азначаў расліну Epipactis palustris Grantz, якая расце ў сырых мясцінах, на багнах, то ёсць магчымасць звязаць яе назву з гайно́ ’бярлога, логава’ (гл. гайно́), г. зн. што спачатку гайнік — расліна, якая сустракаецца на гайне́, на брудных, балоцістых месцах. Параўн. Нейштадт, Определитель, 174.
Га́йнік 2 ’чорны бусел’ (Шатал.). Ці не таго ж самага паходжання, што і гайнік 1? Чорны бусел сустракаецца на багнах і сырых месцах. Іншая магчымасць тлумачэння: гайнік ад гайно ’гняздо чорнага бусла, вельмі масіўнае і грубае’? Да рэалій параўн. Флінт, Птицы, 64–65.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гла́зіць ’глядзець; зяваць; сурочваць’ (Нас.). Рус. гла́зить ’тс’ (гл. СРНГ, 6, 187–188). Паколькі гэты дзеяслоў даволі шырока распаўсюджаны ў рус. мове, а ў бел., акрамя Насовіча, здаецца, больш нідзе не зафіксаваны і паколькі зыходная лексема глаз ’вока’ не характэрна для бел. мовы (глаз як запазычанне з рус. сустракаецца ў некаторых гаворках; параўн. Сл. паўн.-зах.), то можна меркаваць, што гэта запазычанне з рус. гла́зить. Адносна лексемы глазу́н ’разява, разявака’, зафіксаванай таксама толькі ў Насовіча, можна сказаць, што і яна ўзята з рус. глазу́н ’тс’ (гл. Даль), хоць і не выключаецца магчымасць самастойнага яе ўтварэння ў бел. мове на базе запазычанага гла́зіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гло́тка ’глотка’ (БРС., Касп., Бяльк.). Рус. гло́тка, укр. гло́тка ’тс’. Параўн. балг. глъ́тка ’глотка; глыток’, макед. голтка ’тс’. Фасмер (1, 415) адносіў да глото́к і параўноўваў з лац. glūtus ’глыток’, улічваючы магчымасць гукапераймання. Трубачоў (Эт. сл., 6, 159) лічыць вытворным ад асновы дзеяслова glъtati ’глытаць’. З пункту гледжання лінгвістычнай геаграфіі цікавым з’яўляецца той факт, што гэта лексема вядома толькі на абмежаванай тэрыторыі (няма ў зах.-слав. мовах) і яе можна аднесці да ліку праславянскіх дыялектызмаў. Гэта тым больш цікава, што дзеяслоў, ад якога ўтворана данае слова, вядомы на больш шырокай тэрыторыі (уключаючы і зах.-слав. мовы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ачуме́ць (БРС, Шат., Бяльк., КСТ), очумане́ць, ачумі́ць, ’ачмуціць’ (Юрч. Фраз. 2), рус. очуметь ’здурнець, згубіць прытомнасць; разгубіцца’. Няясна. Звязваюць з славен. čum, čuma дрымота’, čuméti ’драмаць; сядзець на кукішках’, серб.-харв. čùmijati, čùmijȃm ’звянуць’, чэш. čuměti ’выступаць, выдавацца’ і ’доўга чакаць’, што ўзыходзяць да асновы čum‑, адносна якой выказваецца меркаванне пра яе роднасць з асновай (s)kum‑, гл. Куркіна, Этимология 1971, 62; пра сербскахарвацкае слова гл. Скок, 1, 341 (да čuma ’чума’); чэш. čuměti ’глядзець з цікавасцю, глядзець дурнем; нерухома, чакаючы нечага, сядзець’. Махэк₂ (108) адносіць да гукапераймальных утварэнняў. Параўн. таксама балг. чуме́я, чаме́я вянуць, сохнуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Аўрач, овра́ч ’кій, якім заганяюць рыбу ў сетку’, рэч. (Браім, Весці АН БССР, 1973, 1). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ач, характэрным для назваў прылад дзеяння паводле значэння дзеяслова; магчыма, ад незафіксаванага *овраць, вытворнага з коранем ‑ver‑, для асноў з якім у славянскіх мовах характэрна значэнне ’піхаць, соўгаць’ (гл. Фасмер, 1, 293), а таксама ’кій, рычаг, з дапамогай якога што-небудзь паварочваюць, прыводзяць у рух’, параўн. укр. вирло ’асноўны шост рыбалоўнай прылады, пры дапамозе якога яе падымаюць і апускаюць’, ’дышаль манежа’, ’доўгі рычаг, якім паварочваюць ветраны млын’ (гл. Куркіна, Этимология, 1970, 101). Параўн. аўраць. З семантычнага боку магчымы ўплыў літ. varýti, vãro ’гнаць, выганяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мена ’абмен’ (ТСБМ), укр. мі́на, рус. ме́на, ст.-польск. miana, польск. zmiana, в.-луж. měna, чэш. měna, славац. mena, славен. męna, серб.-харв. мијѐна, макед. мена, балг. мя́на, мена́, ст.-слав. мѣна. Прасл. měna. Роднаснымі да яе з’яўляюцца літ. maĩnas, ãtmainas ’тс’, atmaina ’перамена’, лат. maîna, maĩņa ’тс’, гоц. ge‑mains, лац. commūnis ’агульны’, ірл. móin, máin ’каштоўнасць’, ст.-інд. máyatē ’мяняе’, — і.-е. *moi‑nā (Бернекер, 2, 48; Фасмер, 2, 598; Махэк₂, 359; Скок, 2, 421; Аткупшчыкоў, Из истории, 148; Мартынаў, Лекс. взаим., 164). Сюды ж мяня́ць (гл.). Бязлай (2, 177) мяркуе, што прасл. mena ўзнікла з дзеяслова měniti ’мяняць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міну́шкі 1 ’мінушкі звычайныя, Chrysosplenum alternifolium L.’ брэсц. лянушкі, мінушкі, віц. мянушкі, гродз. мянюшкі ’тс’ (Кіс.). Да міну́ць (гл.). Матывацыя: хвароба (жаўтуха, кашаль, мочаспусканне) мінала, праходзіла пасля лячэння яе гэтай раслінай. Параўн. бел. грыжавая трава, пухлінавая трава, залацянка. Аб іншых назвах гэтай расліны гл. Лучыц-Федарэц, БЛ, 14, 68–69. Сюды ж пін. мяну́шка ’селязёнка’ (Сл. Брэс.).
Міну́шкі 2 ’свінакроп звычайны, Spergula vulgaris Boen.’ (мін., Кіс., Інстр. II). Няясна. Відаць, у выніку пераносу з міну́шкі 1. Матывацыя (?).
Міну́шкі 3 ’раллявая канюшына, Trifolium arvense L.’ (глыб., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі міну́шкі 1 і каманіца 1 (каманічнік, польск. komonicznik ’канюшына з жоўтымі кветкамі’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)