Навата́жыць (наватижытсь) ’нагрузіць, загрузіць’ (Шпіл.). Відаць, нельга разглядаць асобна ад укр. навантажити ’наўючыць, нагрузіць’, якое звязваюць з вантаж ’цяжар, груз’, што ў сваю чаргу з франц. avantager ’садзейнічаць; павялічваць долю’ або з ватига ’атрад, натоўп; чарада’. Беларускае слова, магчыма, сведчыць на карысць другой версіі. Гл. ЕСУМ, 1, 329. Параўн. вантижыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашы́шкацца ’налезці, набіцца’ (Сл. ПЗБ, карэл., Нар. словатв.). Відаць, экспрэсіўны варыянт да нашыцца ’налезці, набіцца’ (ТС), ад шыцца ’лезці, тачыцца’ (гл.), утвораны шляхам рэдуплікацыі каранёвай часткі слова і /с‑суфіксацыі, параўн. чэш. šiškati і šišati ’стрыгчы’ (Махэк₂, 610), рус. нашишкаться і натикаться ’нагаварыцца, нашаптацца’, славен. našeš‑ kati ’пабіць, адлупцаваць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Неадме́нны ’абавязковы; пастаянны’ (ТСБМ). Меркаванні Баханькова (Весці АН БССР, 1981, 1, 120) аб калькаванні ў беларускай літаратурнай мове рус. непременный ’тс’ могуць адносіцца толькі да ужывання слова ў адміністрацыйнай сферы (неадменны сакратар = непременный секретарь, пасада ў дарэвалюцыйнай Расіі), паколькі неадменны ’абавязковы, які нельга адмяніць’ фіксуецца яшчэ Насовічам: неодменное даю слово (333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́відась ’навіна; незвычайная, апетытная смачная яда з новага ўраджаю; незвычайнае дзіва, цуд’ (пух., З нар. сл.). Ад невідины ’нябачны’: Невиданое и нечуваное дзиво! (Нас.), да відаць ’бачыць’; заканчэнне слова пад уплывам назоўнікаў на ‑сць тыпу нёвесь (< *не‑весць), параўн. невідаль ’дзіва, навіна’, невідиліца ’дзіўная рэч’ ад невідилы ’дзіўны; нябачаны’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недастойны ’які не заслужыў спрыяльнасці, ласкі, спагады, паблажлівасці’ (валож., Жыв. сл.), рус. недосто́йный ’няварты, нягодны’, польск. niedostojny ’тс’, чэш. nedůstojny ’несур’ёзны, няварты’, балг. недосто́ен ’тс’ і пад. Цяжка вызначыць народны характар слова, параўн., аднак, яшчэ ў Насовіча недастоіць, недастоіла (недосто́иць, недосто́ило) ’не павінна, непрыстойна’, дастоіла (досто́ило) ’павінна быць, варта’. Гл. дастойны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памяра́нец ’субтрапічнае вечназялёнае цытрусавае дрэва з аранжава-чырвонымі пладамі; плод гэтага дрэва’ (ТСБМ). З рус. помера́нец ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 89), якое ў рус. мове запазычана з ням. Pomeranze ’горкі сорт апельсінаў’ ад італ. pomo ’яблыкі’ і arancia ’апельсін’. Апошняе слова з перс. (Мацэнаўэр, 280; Клюге-Гётце, 452; Фасмер, 3, 322).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парка́ль ’лёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк., Мат. АС Гродзеншчыны; ДАБМ, 943), пэрка́ль, парка́ль, пярка́ль ’тс’ (Сл. ПЗБ). Відавочна, праз рус. перка́ль ’грубая баваўняная тканіна’ з франц. percale, ісп. percal. Крыніца словапярс. pärgāl (Фасмер, 3, 242). Сюды ж паркалёўка ’хустка з тонкага матэрыялу’ (ДАБМ, 943).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парплі́ца ’металічная пласцінка ў жорнах’ (Мядзв., Мат. Гом., Сцяшк.), паркліца, парліца, (Сл. ПЗБ), паркліца ’тс’ (Нар. сл.). Рус.-царк.-слав. порплица, ц.-слав. прьприца, польск. paprzyca, чэш. раргісе, серб.-харв. раргіса. Паводле Махэка₂ (433), магчыма, да per‑ (гл. пярэць), але структура слова застаецца няяснай. Параўн. яшчэ Брукнер, 394. Гл. таксама папрыца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паста́мант ’тая частка малатарні, дзе малоціцца збожжа’ (КЭС, лаг.), пасту́мант, пасту́мэнт ’каркас плуга, калаўрота’ (шальч., шчуч., Сл. ПЗБ; смарг., Шатал.), ’аснова печы’ (шальч., ваўк., Сл. ПЗБ). З польск. postument ’пастамент’ (Мацкевіч, там жа. З, 436), якое з с.-лац. postumentum ’фундамент (помніка, статуі)’; ‑та‑ замест ‑ту‑ пад уплывам слова стаяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паэт ’аўтар вершаваных твораў’ (ТСБМ). З рус. мовы (магчыма, у XX ст.), у якой слова поэт праз франц. poète ці ням. Poet паходзіць з лац. poēta < ст.-грэч. ποιητής ’вытворца, стваральнік, складальнік (вершаў)’. Аднак ст.-бел. поета, поэта ’паэт’ (1540) — праз ст.-польск. poeta з лац. poēta (Булыка, Лекс. запазыч., 159).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)