Ліне́йка1 ’прамая лінія на паперы’, ’планка для вычэрчвання прамых ліній’ (ТСБМ). Запазычана, відавочна, з рус. линейка, якое існавала паралельна з першапачатковай формай линийка, запазычанай з польск. linijka, што з’яўляецца памяншальнай формай лексемы linia ’лінія’ (аналагічна рукаручка).

Ліне́йка2 ’прадаўгаваты воз у выглядзе лінейкі на шырокіх колах’ (Жд. 2), ’выязны воз’ (брасл., в.-дзвін., даўг., прасл., лудз., Сл. паўн.-зах.). Запазычана з рус. линейка ’шырокі, доўгі воз з падоўжанай перагародкай’. Да лінія (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

квадра́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае форму квадрата. Квадраты стол. Квадратны лісток паперы. □ Дол .. быў укладзены квадратнымі жалезнымі плітамі, і навокал было больш парадку, чым звычайна. Карпаў.

2. Які мае адносіны да квадрата (у 2 знач.). Квадратны корань.

•••

Квадратныя дужкі гл. дужка.

Квадратныя меры гл. мера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́чаны, ‑ая, ‑ае.

Які мае на сабе нейкую метку, знак (для адрознення ад іншых такіх жа прадметаў). Добрае паўночы праходзіў хлапец па лузе і нідзе не знайшоў свае мечанае кабылы. Кулакоўскі. Цяпер разблытаў я крыху Старога добрыя намеры, Чаму клаў бацька пад страху Кавалкі мечанай паперы. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрасава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад спрасаваць.

2. у знач. прым. Які шчыльна злучаны, сціснуты пры дапамозе прасавання. З расчыненых дзвярэй пацягнула насустрач знаёмымі пахамі друкарскай фарбы і спрасаванай паперы. Хадкевіч. // Які зляжаўся, ушчыльніўся. На .. [партызан] з-пад конскіх капытоў падалі кавалкі спрасаванага снегу. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удвая́, прысл.

У два разы, удвайне (пры параўнанні). Падлікі здзівілі .. [Канькова і Веру]. Даход ад малака ўдвая перавышаў даходы ад зерня. Асіпенка. [Зыбін:] — Што ж, дарагім гасцям пашана, а земляку — удвая!.. Мележ. // Папалам. Не чакаючы майго запытання,.. [Вейс] дастае з патайной кішэні ўдвая складзены ліст паперы і схіляецца, падаючы яго мне. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флажо́к, ‑жка, м.

Памянш. да флаг (у 1 знач.); невялікі флаг. Пафарбаваны ў вішнёвы колер, з гірляндамі кветак на кабіне, на кузаве, з флажком на радыятары.. [самазвал] зіхацеў і іскрыўся. Карпаў. // Кавалачак паперы ў выглядзе флага, прымацаваны да шпількі, доўгай ніткі і пад. Флажкі на карце. Ёлачныя флажкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэдзь1 ’столка’ (ТСБМ, Жд. 3, Мат. Гом., Ян., Янк. Мат., Сл. ПЗБ), ’раз; чарга; адзінка вымярэння; столка’ (Байк. і Некр., Касп., Нас.), рэ́дка, рэ́дачка ’тс’ (Юрч. СНЛ), радзь ’столка’ (докш., Сл. ПЗБ). З пераасэнсаваннем кораня пад уплывам народнай этымалогіі з польск. ryza, reza ’стос (паперы)’ < ням. Ries ’тс’.

Рэдзь2, рэць, ’рыбалоўная сетка з рэдкага палатна’ (віц., калін., ЛА, 1; ашм., Сл. ПЗБ; ТС), ’знешнія сценкі рыбалоўнай сеткі’ (Жыв. НС, З нар. сл.). Бязафікснае ўтварэнне ад рэдкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; надзяры́; -дра́ны; зак.

1. чаго. Аддзіраючы, нарыхтаваць нейкую колькасць.

Н. вязку лыка.

Н. кары.

2. чаго. Навырываць чаго-н.

Н. моху.

3. чаго. Разрываючы на часткі, нарваць у нейкай колькасці.

Н. паперы.

4. чаго. Зняць абалонку з зярнят, ператвараючы іх у крупы.

Н. круп.

5. чаго. Нацерці на тарцы чаго-н.

Н. бульбы.

6. што. Начасаць, расчасаць скуру чым-н. цвёрдым (разм.).

Н. спіну.

|| незак. надзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оста́ться сов. заста́цца; астацца; см. остава́ться;

оста́ться на боба́х заста́цца ні з чым;

оста́ться с но́сом заста́цца з но́сам;

оста́ться на бума́ге заста́цца на папе́ры;

оста́ться в дурака́х заста́цца ў ду́рнях.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расплы́ться сов., в разн. знач. расплы́сціся, расплы́цца;

черни́ла расплыли́сь по бума́ге чарні́ла расплыло́ся па папе́ры;

лицо́ расплыло́сь в улы́бке твар расплы́ўся ўсме́шкай;

расплы́ться в ра́зные сто́роны расплы́сціся (расплы́цца) у ро́зныя бакі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)