Каштоўныя паперы 1/26, 140, 221; 4/348; 5/530; 10/583; 11/257
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТО́ЎНЫЯ ПАПЕ́РЫ,
дакументы, якія даюць іх уладальніку маёмасныя правы і права на атрыманне пэўных грашовых сум, даходаў. У залежнасці ад зафіксаваных у іх правоў адрозніваюць К.п. грашовыя (аблігацыі, вэксалі, чэкі і інш.), таварныя (канасаменты, складскія пасведчанні і інш.) і тыя, што замацоўваюць права ўдзельніцтва ў якой-н. кампаніі (акцыі, сертыфікаты на акцыі і інш.). У залежнасці ад спосабу вызначэння правамоцнасці асобы вылучаюць К.п. на прад’яўніка (уласнікам К.п. прызнаецца асоба, якая валодае дакументам), імянныя (у тэксце дакумента пазначана імя ўласніка), ордэрныя (прадугледжваюць магчымасць быць перададзенымі інш. асобе праз перадатачны надпіс на абаротным боку дакумента — індасамент). К.п. могуць быць аб’ектам куплі-продажу. Афармленне і рэквізіты К.п. павінны адпавядаць вызначаным патрабаванням. Гл. таксама Дзяржаўныя каштоўныя паперы.
т. 8, с. 201
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫЯ КАШТОЎНЫЯ ПАПЕ́РЫ,
дзяржаўныя абавязацельствы, якія афармляюцца ў выглядзе пазыковых каштоўных папер. Выпускаюцца цэнтр. і дзярж. ўстановамі і мясц. органамі ўлады з мэтай мабілізацыі грашовых сродкаў для фінансавання дзярж. доўгу. бюджэтнага дэфіцыту, мэтавых агульнанац. і рэгіянальных праграм, забеспячэння камерц. банкаў ліквіднымі актывамі, падтрымкі ўстаноў і арг-цый сац. накіраванасці, рэгулявання грашовай масы ў абарачэнні. Першаснае размяшчэнне Дз.к.п. ажыццяўляецца Нац. (Цэнтр.) банкам праз сетку дылераў (камерцыйныя банкі, фін. кампаніі і г.д.) шляхам правядзення аўкцыёнаў, адкрытага продажу або на падставе індывід. перагавораў. Існуюць рыначныя і нярыначныя Дз.к.п. Рыначныя — казначэйскія вэксалі, ноты, аблігацыі, якія свабодна прадаюцца і купляюцца на другасным рынку кашт. папер, значная частка іх абароту прыпадае на пазабіржавы рынак; асн. трымальнікі — крэдытна-фін. ўстановы, інстытуцыянальныя інвестары (пенсіённыя, страхавыя. інвестыцыйныя фонды і г.д.), прыватныя асобы. Нярыначныя — ашчадныя аблігацыі і сертыфікаты, некаторыя віды пенсіённых аблігацый, якія размяшчаюцца мясц. органамі ўлады або рэалізуюцца за мяжой; прызначаюцца гал. чынам для размяшчэння сярод насельніцтва і не могуць свабодна пераходзіць ад аднаго трымальніка да другога. Парадак і памер выплат даходаў па Дз.к.п. вызначаюцца працэнтнымі стаўкамі, дысконтам, правядзеннем выйгрышных пазык. На Беларусі ў абароце знаходзяцца дзярж. кароткатэрміновыя аблігацыі, казначэйскія вэксалі, кароткатэрміновыя абавязацельствы Нац. банка, трымальнікамі якіх з’яўляюцца выключна юрыд. асобы; імянныя прыватызацыйныя чэкі.
Г.А.Маслыка.
т. 6, с. 159
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
папе́ра
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
папе́ра |
папе́ры |
| Р. |
папе́ры |
папе́р |
| Д. |
папе́ры |
папе́рам |
| В. |
папе́ру |
папе́ры |
| Т. |
папе́рай папе́раю |
папе́рамі |
| М. |
папе́ры |
папе́рах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
задакументо́ўваць
‘запісваць што-небудзь у афіцыйнай паперы’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
задакументо́ўваю |
задакументо́ўваем |
| 2-я ас. |
задакументо́ўваеш |
задакументо́ўваеце |
| 3-я ас. |
задакументо́ўвае |
задакументо́ўваюць |
| Прошлы час |
| м. |
задакументо́ўваў |
задакументо́ўвалі |
| ж. |
задакументо́ўвала |
| н. |
задакументо́ўвала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
задакументо́ўвай |
задакументо́ўвайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
задакументо́ўваючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
разліне́іць, -е́ю, -е́іш, -е́іць; -е́ены; зак., што.
Правесці на паперы лініі для пісання па іх або паміж імі.
Р. ліст паперы.
|| незак. разліне́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. разліне́йванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
святлако́пія, -і, мн. -і, -пій, ж.
Копія чарцяжа, зробленая на святлоадчувальнай паперы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гафрава́ць
‘рабіць на якім-небудзь гладкім матэрыяле (метале, тканіне, паперы і пад.) рады паралельных хвалепадобных складак’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
гафру́ю |
гафру́ем |
| 2-я ас. |
гафру́еш |
гафру́еце |
| 3-я ас. |
гафру́е |
гафру́юць |
| Прошлы час |
| м. |
гафрава́ў |
гафрава́лі |
| ж. |
гафрава́ла |
| н. |
гафрава́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
гафру́й |
гафру́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
гафру́ючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дзіркако́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).
Канцылярская прылада для прабівання круглых дзірак у паперы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
scroll1 [skrəʊl] n. скру́так папе́ры
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)