Магільнік 1 ’агатка, Antennaria dioica Gaertn.’ (маг. Кіс., Дэмб. 1). Да магі́ла (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑нік. Матывацыя: расліна любіць высокія, сухія мясціны, якой і з’яўляецца могільнік. Іншыя назвы гэтай расліны таксама звязаны з паняццем ’сухата’: сухотнік палявы, сухапут.
Магільнік 2 ’братаўка лясная, Melampyrum silvaticum L.’ (маг., Кіс.). Да магі́ла (гл.). Матывацыя: росшы ў жыце, гэта расліна, якая мае цёмнае насенне, рабіла хлеб цямнейшым, а змяшчаючы ў сабе ядавітыя гліказіды, была шкоднай і небяспечнай для здароўя, што магло прыводзіць да смерці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клевяшчы́на ’расліна сямейства парасонавых’ (Кіс., ТСБМ). Словаўтваральна да клев‑ішч‑іна (Сцяцко, Афікс. наз., 87, 107). Тады да кляваць (гл.), якое можа мець значэнне ’джаліць, кусаць’. Параўн. рус. назву жгун‑корень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малака́н ’малачай-сонцагляд, Euphorbia helioscopia L.’ (гом., Кіс., б.-каш., Мат. Гом.). Рус. перм., гом. молока́н ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да малако (гл.). Аб суфіксе ‑ан гл. Сцяцко (Афікс. наз., 147).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыва́ўнік 1 ’лекавая расліна сямейства складанакветных, Achilea L.’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Кіс., Жыв. сл., Касп., Мат. Гом.). Гл. кроў.
Крыва́ўнік 2. Гл. крывавец 2 (Нар. лекс.) і крываўнік 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лазініца лясная ’лясная незабудка, Myosotis silvatica Hoffm.’ (маг., Кіс.). Утворана ад лазін‑ы (< Įlozen ) і суф. ‑іц‑а. Да лаза (гл.). Матывацыя: падабенства сцяблоў кветкі (20–40 см) да галін лазы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухапу́т 1 ’худы, нязграбны, гультаяваты чалавек’ (Ян.). Вытворнае ад сухі (гл.) пад уплывам страхапуд, гл.
Сухапу́т 2 ’агаткі, Antennaria Yaertn.’ (гродз., Кіс.). Няясна; відаць, нейкім чынам звязана з наступным словам, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцярдзю́шка ’павіліца, Galium boreale L.’ (Кіс.). Няясна; магчыма, дэфармаванае пад уплывам табу *сярдзюшка (ад серца, гл.), параўн. назву аднаго з відаў Galium укр. сердешна трава (Макавецкі, Sł. botan.), параўн. сцвералом, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сы́тнік ’расходнік, Sedum L.’ (Кіс.). Семантычна непразрыстае слова (Кісялеўскі, Аб нек. асабл., 28), параўн. іншыя назвы адцытнік, сыць; магчыма, да сыты, параўн. накосіла сытніку кобану (ПСл), або да сытны ’тлусты’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трымбу́лька, трамбу́лька, трынбу́лька ‘цыбуля, якую сеюць насеннем’ (Жд. 1; гродз., Кіс.). Сюды ж, відаць, трымбуль ‘шпянёк у жорнах’ у загадцы: Купа на купе, трымбуль на пупе (гродз., БНТ, Загадкі). Гл. трыбулька.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лопуцень ’лопух павуціністы, Arctium (L.) tomentosum Mill.’ (брэсц., Кіс.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ень ад ⁺лопут‑, якое, магчыма, генетычна суадносіцца з літ. lapúotas ’ліставы’, ’пакрыты лістамі’ — менавіта так выглядаюць учэпістыя калючкі лопуху.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)