каленко́р, ‑у, м.

Баваўняная, моцна праклееная тканіна аднаколернай афарбоўкі. Пераплёт з каленкору.

•••

Іншы каленкорзусім другая справа, іншая размова. — Давай, Андрушка, наладзім хор! — казаў раз пісар Лабановічу. — Я табе памагу! Разумееш ты, зусім іншы каленкор, калі ў царкве спявае добры хор. Колас.

[Ад фр. calencar — род баваўнянай пафарбаванай тканіны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недалёчка, прысл.

Разм.

1. Зусім блізка; побач. Ужо цямнела, як прыселі.. [дзед і Міколка] адпачыць у лесе, недалёчка ад чыгункі. Лынькоў.

2. у знач. вык. Аб нязначнай адлегласці да каго‑, чаго‑н. А ігруша — вось яна, недалёчка зусім, толькі прабегчы трохі па сцежцы да гумна. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разленава́цца, ‑лянуюся, ‑лянуешся, ‑лянуецца; зак.

Стаць зусім лянівым, страціць ахвоту працаваць. Я сабе рос у.. [бацькі] за плячыма, на вечарынкі, як дарослы, хадзіў і разленаваўся да кніжкі. Грамовіч. «Як добра тут, як спакойна... — лена падумала .. [Рога]. — Але ж трэба ўставаць, так жа зусім разлянуешся». Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віднава́ты, ‑ая, ‑ае.

Не зусім цёмны, крыху светлы. Калі віднаватая ноч, то працуюць і ноччу. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забляя́ць, ‑яе; зак.

Пачаць бляяць. // Прабляяць. Недзе зусім блізка забляяла авечка, потым закрычалі гусі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іншаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае зусім іншыя ўласцівасці; пабочны, чужы. Іншародныя з’явы.

•••

Іншароднае цела гл. цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўрасчы́нены, ‑ая, ‑ае.

Не зусім расчынены, напалову расчынены. Праз налаўрасчыненыя дзверы зямлянкі даходзілі.. жаночыя галасы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадтава́ць, ‑тае; зак.

Адтаць — пра ўсё, многае. Дзень быў якраз адліжны, шыбы акон зусім паадтавалі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсагну́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі, не зусім сагнуты. Рукі ў .. [цёткі] былі агрубелыя, з паўсагнутымі калянымі пальцамі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схварэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Страціць здароўе ад шматлікіх хвароб. Дзядок зусім схварэў за восень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)