лата́к, ‑а, м.
1. Адкрыты жолаб для сцёку, ссыпання чаго‑н. Тут [у бярэзніку] вясной уся вёска спускае сок з бяроз.. І сцякае ён у гладышы і дзежачкі па тонкіх латаках. Васілевіч. Сёмка і Жэнька ў момант .. адсунулі ўбок дашчаны латак, па якім толькі што бульба прагрукатала ў кармакухню. Паслядовіч.
2. Карыта з невялікім жолабам у млыне для ссыпання збожжа ў жорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Спарня́ ‘кавалак хлеба, які закопваюць у зямлю ў час дажынак, каб на будучы год быў добры ўраджай’ (паст., астрав., Сл. ПЗБ), ‘барада (абрад у час жніва)’ (вілен., ЛА, 3), ‘спор’ (брасл., Сл. ПЗБ), ‘прыбытак’ (Касп.). Да спары́ць ‘добра расці (пра збожжа)’ (Жд. 2), спор, споры (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцяго́лка, сцягоўка ’бочкі розных памераў для засолу агуркоў, капусты, а таксама для ссыпкі збожжа’ (малар., З нар. сл.). Няясна. Магчыма, да стуга (гл.) ’бочка’, але таксама ’вузкая палоска’, параўн. укр. стяго́ль ’стужань’, стяге́ль ’перакладзіна’, апошняе Махэк₂ (590) узводзіць да *vъs‑tęga ад *tęgnǫti, гл. сцягваць, сцягнуць < цягнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
магазі́н, ‑а, м.
1. Прадпрыемства рознічнага гандлю; крама. Прадуктовы магазін. Прамтаварны магазін. □ — А гэта вось дом стаіць, — кажа.. [Люся]. — Вялікі-вялікі! І магазін, дзе прадаецца хлеб. Брыль.
2. Спец. Прыстасаванне ў апараце або прыборы ў выглядзе каробкі або трубкі, куды закладваецца некалькі аднародных прадметаў (напрыклад, патронаў у аўтамат). Як толькі пачало цямнець, я засунуў пісталеты ў кішэню, паклаў туды ж запасныя магазіны з патронамі і пайшоў на ўмоўленыя кватэры. Карпюк. // Запасное месца ў вуллі для мёду на выпадак багатага медазбору. // Дапаможная прылада для электратэхнічных вымярэнняў.
3. Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу. Моўчкі наліла [Галіна] ў магазін газы, падраўняла нажнічкамі кнот, запаліла яго і павесіла лямпу ў куце над сталом. Галавач.
4. Уст. Будынак, у якім захоўвалася грамадскае збожжа. Праходзячы міма вёсачкі, сябры ціхенька падкраліся да магазіна, дзе хавалася збожжа, і прыбілі на сценах некалькі лістовак і брашур. Колас.
[Фр. magazin, іт. magazzino ад араб. mahāzin — склады.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лісці́на тонкія жэрдачкі, якімі засцілалі под пад стогам збожжа’ (ТС); лісці́ны латы’ (стол., Нар. сл.). Зборны назоўнік лісціна́ ’лістота’ (як, напрыклад, драг. бырызына́ ’бярэзнік’, хвойіна́ ’сасоннік’). Першапачаткова азначаў ’тонкія галіны з лісцем’, якімі высцілалася стажар’е, а таксама з якіх (у старажытныя часы) рабілася страха. Да ліст 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Падо́к ’падсцілка пад стог’ (Сцяшк.), ’насціл з бярвення на чатырох слупах пад стог’ (Выг.), падок ’падпечны зруб’ (Дразд.), ’памост пад стажок намалочанага збожжа; воз’ (ТС). Памяншальнае да под (гл.). Параўн. яшчэ рус. под з дакладнымі семантычнымі карэспандэнцыямі: ’падсцілка пад стог, некалі з памостам, насцілам’, ’падапечны зруб’ і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гумно́, ‑а́; мн. гу́мны (з ліч. 2, 3, 4 гумны́), ‑мен і ‑наў; н.
1. Вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту збожжа. Бясконцым патокам у гумны Снапы залатыя плылі. Панчанка. У новым калгасным гумне гула і пастуквала арфа: перапускалі насенне. Чорны.
2. Пляцоўка перад гэтай будынінай. Брыгада Івана Іванавіча канчала звозіць снапы на калгаснае гумно. Кавалёў. Люба выйсці, прайсці па лагу, па гумне. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.
1. каго-што. Вызначаць вагу; узважваць. Там.. [Толя] моўчкі важыў мяхі, браў мерку, высыпаў збожжа ў скрыню, рабіў запісы ў кнізе. Брыль.
2. Мець пэўную вагу. Важыў.. [зубр] больш за тысячу кілаграмаў, але быў, нягледзячы на сваю масіўнасць, вельмі шпаркі і спрытны ў руху. В. Вольскі.
3. Абл. Наважвацца, намервацца. Глядзіць — прывезлі тры цыстэрны, Шэсць грузавых, відаць, снарады. Што важыць вораг крыважэрны? Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загатава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.
Разм.
1. Стварыць запас чаго‑н.; нарыхтаваць. Загатаваць дроў на зіму. □ Вось, каб не галадаваць, Трэ’ табе загатаваць за ўраджай запасы збожжа. Крапіва.
2. Зрабіць, падрыхтаваць. — Я прыйшоў сюды, дык не ўмеў нават як след раствор загатаваць. Кулакоўскі.
загатава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.
Давесці да кіпення; закіпяціць. Загатаваць ваду. Загатаваць чаю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аві́н ’будынак для сушкі снапоў’ (ДАБМ, Касп.), авин, аввинь (Лысенка, СПГ) ’тс’, овин ’будоўля для захоўвання і малацьбы снапоў’ (Мат. Смал.), ovinʼ ’будынак для сушэння збожжа (паўд.-бел.)’ (Смул.). Рус. овин, укр. овин, ст.-рус. овинъ. Нельга гаварыць пра генетычныя суадносіны з літ. jáuja ’амбар’, лат. jauja ’гумно’, ст.-іран. yəvīn ’збожжавае поле’, бо літ. jáuja суадносіцца з javai ’збожжа’, ст.-іран. yəvīn з yava‑ ’тс’. Генетычна тоеснай назвы збожжа славянскія мовы не ведаюць: гл. Брукнер, KZ, 45, 307. Арэал слова авін абмежаваны (толькі частка ўсходнеславянскіх дыялектаў). Даводзіцца меркаваць аб запазычанні: авін < ст.-іран. yəvīn. Геаграфія гэтага слова гаворыць таксама ў карысць іранскай крыніцы. Слова пашырылася з тэрыторыі на ўсход ад сярэдняга цячэння Дняпра, дзе, як вядома, існаваў іранскі субстрат. У карысць генетычнай сувязі авін з пералічанымі балтыйскімі і іранскімі словамі выказваюцца Бернекер, 455; Траўтман, 107; Мюленбах-Эндзелін, 2, 97; Фрэнкель, 192; Майргофер, 3, 10. Думка Ільінскага, РФВ, 74, 136; Slavia, 262, пра непасрэдную генетычную сувязь авін з і.-е. au̯ (au̯es? — параўн. Покарны, 86) ’грэць’ неверагодная, ён, аднак, справядліва аспрэчвае думку Карскага, Белорусы, 133, аб цюркскім паходжанні слова і лічыць, што цюркскае слова (тат. avyn) мае рускае паходжанне. Таксама Фасмер, 3, 114.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)