Гібе́ць ’гібець, прападаць’ (БРС, Шат., Сл. паўн.-зах.). Укр. ги́біти, рус. дыял. гибе́ть ’старанна займацца чым-н.’, ст.-чэш. hyběti ’гінуць’, серб.-харв. (XV ст.) gibjeti ’гінуць’, дыял. ги́бети ’моцна жадаць’. Прасл. *gyběti ’тс’ (роднаснае з *gybnǫti, *gybati). Трубачоў, Эт. сл., 7, 217–218.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Налажы́цца ’прывучыцца, прыстасавацца’ (Нас.), ’прызвычаіцца, прывыкнуць’: Ты хлопец цэпкі, скора наложышся рабіць як трэба (Кудравец), параўн. польск. nałożyć się ’тс’, параўн. рус. наложи́ть ’шчыра працаваць, займацца чым-небудзь’. Ад налажы́ць ’схіліць, прывучыць’, параўн. з іншым вакалізмам наляга́ць, нале́гчы ’рабіць намаганне; насядаць’. Гл. налог, налога.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сталя́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Выконваць сталярныя работы; займацца рамяством сталяра. Матросы ўжо марылі, як яны дэмабілізуюцца, хто пачне сталярнічаць, хто настаўнічаць, многія збіраліся працягваць вучобу. Б. Стральцоў. Бацька сталярнічаў пад павеццю. Адтуль далятаў .. свіст фуганка. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цясля́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Выконваць цяслярскія работы, займацца рамяством цесляра. Бацька цяслярыў у пана, і там яго прыбіла каля зруба. Брыль. Мала каму верылася, што толькі год таму, як .. [Кандрат] яшчэ на поўную сваю сілу цяслярыў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паво́лі нареч.
1. ме́дленно, потихо́ньку;
ісці́ п. — идти́ ме́дленно (потихо́ньку);
2. осторо́жно;
п. ступа́ць — осторо́жно ступа́ть;
3. и́сподволь;
п. займа́цца чым-не́будзь — и́сподволь занима́ться че́м-л.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
палява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак.
1. на каго, каго, за кім і без дап. Займацца паляваннем.
П. на ваўкоў.
Ён паляваў мядзведзя.
П. за перапёлкамі.
П. за варожым разведчыкам (перан.).
2. перан., за кім-чым або на што. Старацца раздабыць, атрымаць, украсці што-н. (разм.).
П. за рэдкай кнігай.
3. Знаходзіцца ў стане цечкі (пра жывёлу; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пуцёўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -цёвак, ж.
1. Афіцыйны дакумент, які выдаецца асобе пры накіраванні куды-н.
П. ў санаторый.
Турысцкая п.
2. Лісток у вадзіцеляў транспарту з указаннем маршруту і задання (спец.).
◊
Пуцёўка ў жыццё — пра які-н. паваротны момант у жыцці, які дае магчымасць займацца карыснай працоўнай дзейнасцю.
|| прым. пуцёвачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
земляро́бства, ‑а, н.
1. Апрацоўка зямлі (у 3 знач.) для вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Займацца земляробствам. □ [Людзі] адваёўвалі ад суцэльнай першабытнай пушчы ўсё новыя і новыя ўчасткі для земляробства. В. Вольскі.
2. Навука аб вырошчванні сельскагаспадарчых культур. Курс агульнага земляробства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
днець, днее; безас. незак.
Займацца на дзень; світаць, развіднівацца. Яшчэ не было ружовай паласы на ўсходзе, і нішто не паказвала, што хутка пачне днець. Шахавец. Па дварэ днела; шэрае святло прабівалася ў .. пакой праз шчыльную суравую фіранку. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Займацца рыбнай лоўляй; быць рыбаком. Каторы год я рыбачу на гэтым месцы, і кожнае лета тут пасяляюцца ластаўкі. Ігнаценка. У Мікіткі на рацэ ёсць сваё любімае месца, дзе ён заўсёды рыбачыць. П. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)