Перавалачы́ ’сцебануць, ударыць’ (слонім., Нар. словатв.). Відаць, з польск. przewlec ’перацягнуць’ пры ад’ідэацыі бел. перацягну́ць ’сцебануць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́зырка ’вышка, маяк’ (З нар. сл., брэсц.). Ад вы́зырыць ’выглядзець’ пры дапамозе суф. ‑ка. Параўн. зырыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віскун ’той, хто вішчыць’ (КТС, М. Ракітны). Да віск (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ун (< unъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламоця ’ламачча, лам’ё’ (навагр., Сл. паўн.-зах.). Утворана пры дапамозе зборнага суф. ‑otьje ад ламота (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абдыма́ць, абдым пры рус. обнимать і ўкр. обіймати узніклі на аснове паралелізму форм тыпу ўзнімаць/уздымаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страка́ць ‘сустракаць, спатыкаць’ (Бяльк., Ян.), страка́ны ‘насланы пры сустрэчы (пра хваробу)’ (Нар. Гом.). Гл. стрэць, сустракаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

другі́, -а́я, -о́е.

1. гл. два.

2. Не такі, інакшы, непадобны да гэтага або ранейшага.

Зусім д. голас.

3. Паўторны.

Д. прыезд.

4. Ужыв. пры супрацьстаўленні.

Аднаму чалавеку весела, а другому сумна.

Адзін большы, д. меншы.

5. Не галоўны па значэнні, другарадны.

На другіх ролях.

6. Які замяняе першага, сапраўднага.

У яго цяпер д. бацька.

7. Не гэты, іншы.

Другім разам прыходзьце.

8. займ. неазнач. Які-н. іншы.

Д. дзякаваў бы, а ты не задаволены.

9. Які атрымліваецца пры дзяленні на два.

Другая частка.

10. у знач. наз. друга́я, -о́й, ж. Другая частка чаго-н.; палавіна.

Адна другая.

11. у знач. наз. друго́е, -о́га, н. Страва, якая падаецца пасля першай.

На другое падалі мачанку.

12. у знач. наз. другі́, -о́га, м., мн. -і́я, -і́х. Хтосьці іншы, не сам.

Сам не гам і другому не дам (прымаўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіпе́ць, -плю́, -пі́ш, -піць; -пім, -піце́, -пя́ць; -пі́; незак.

1. Даходзіць да стану кіпення; закіпаць.

Вада кіпіць пры 100° па Цэльсію.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Булькаць, клекатаць ад пары, якая ўтвараецца пры награванні (пра вадкасці).

Малако кіпіць.

Чайнік кіпіць.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., ад чаго і без дап. Віраваць, клекатаць (пра вадкасці ў халодным стане).

Возера кіпела ад рыбы.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Развівацца, праяўляцца з сілай, бурна.

Работа кіпіць.

Нянавісць кіпела ў сэрцы.

5. перан., чым і без дап. Быць узрушаным, ахопленым якім-н. пачуццём.

Так і кіпіць чалавек злосцю.

Кіпела (безас.) у той час у душы.

|| зак. закіпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́ (да 1, 2 і 4 знач.) і ускіпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́, (да 4 знач.).

|| наз. кіпе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́вязь, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Адносіны ўзаемнай залежнасці, абумоўленасці, агульнасці паміж чым-н.

С. навукі з вытворчасцю.

Прычынная с.

2. Цесныя зносіны паміж кім-, чым-н.

Гістарычныя сувязі народаў.

Не траціць сувязей са школай.

3. Любоўныя сувязі, сужыццё.

Быць у сувязі з кім-н.

4. мн. Блізкае знаёмства з кім-н., якое дае магчымасць мець падтрымку, выгаду ў чым-н.

Мець сувязі ў медыцыне.

Надзейныя сувязі.

5. Зносіны з кім-, чым-н., магчымасці такіх зносін, а таксама сродкі, пры дапамозе якіх ажыццяўляецца прыём і перадача інфармацыі.

С. з Мінскам.

Тэлеграфная с.

С. пры дапамозе спадарожніка Зямлі.

6. Сукупнасць устаноў, тэхнічных сродкаў і праграм, якія забяспечваюць зносіны на адлегласць (тэлефон, электронная пошта, тэлеграф і інш.).

Паштовае аддзяленне сувязі.

Работнікі сувязі.

Мабільная с.

У сувязі з чым — з прычыны чаго-н.

Спазнілася ў сувязі з дрэнным надвор’ем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жар, -у, м.

1. Гарачае вуголле без полымя.

Падгарнуць жару.

2. Моцна нагрэтае паветра; спёка.

Летні ж.

3. Павышаная тэмпература цела пры хваробе (разм.).

У дзіцяці моцны ж.

Бегчы, як жару ўхапіўшы (разм.) — вельмі хутка імчацца.

Даць (задаць) жару (разм.) — моцна насварыцца, расправіцца з кім-н.; хутка зрабіць што-н.

Чужымі рукамі жар заграбаць (разм., неадабр.) — не працуючы самому, карыстацца тым, што зрабілі іншыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)