Бу́нька ’бочачка’ (Яруш.), ’збанок’ (ДАБМ, 822), ’гліняная пасудзіна без вушка’ (Інстр. I), гл. яшчэ Клім. Укр. бу́нька ’гліняны посуд, збан з вузкім горлам’, польск. bunia, buńka. Слова няяснага паходжання. Варш. сл. (1, 234) лічыць, што гэта трансфармацыя слоў bania, bańka. Рудніцкі, 257 (толькі ўкр. матэрыял), таксама думае пра дэфармацыю слова ба́нка. Няясныя і адносіны (у сэнсе магчымасці запазычання) паміж мовамі, дзе зафіксавана бу́нька. Параўн. яшчэ чэш. buňka ’ячэйка пчаліных сотаў’, якое таксама не мае этымалогіі (аб гэтым Махэк₂, 77), а таксама назвы пасудзін: чэш. obuň, obuňka, славац. oboňa, obôn(k)a, obonija і да т. п., якія Махэк₂ (408) лічыць няяснымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́тацца ’шумець, пеніцца’ (іўеў.). Лаўчутэ (Балтизмы, 49), са спасылкай на Вяржбоўскага, выводзіць з літ. putóti ’пеніцца’. Гл. таксама пу́ты ’пена’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пча́йка, варыянты пінетка, шайка, чайка ’страказа’ (брагін., Нар. словатв.; ЛА, 1). Няясна; параўн. пшчшіка ’пчала’ (воран., Шатал.). Гл. таксама псайка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́йтаннік ’конюх, канавод’ (Гарб.), ст.-бел. ройтиникъ, ройтыникъ ’конюх’ (1526 г.) < літ. raĩtininkas (Булыка, Лекс. запазыч., 91). Гл. таксама райціннікі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляйту́х ’збітыя валасы, каўтун’, ’пыж у патроне’ (ашм., Сцяшк. Сл.; шчуч., З нар. сл.). Гл. племтух. Параўн. таксама плентух (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мудру́шкі ’від ягад’ (Рам. 8). Да му́дры 1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 125. Параўн. таксама мудра́нка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́кальства ’недахоп вольнага часу; мітусня’ (Нас., Гарэц., Ян., Юрч.). Ад некалі ’няма калі’, параўн. таксама дзеяслоў нёкаліцца ’затрымлівацца, марудзіць’ (Яўс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нор ’птушка, што нырае’ (Касп.), таксама нур («вадзяная птушка нур», Дразд.). Гл. нырэц ’тс’, параўн. нориць ’ныраць, даваць нырца’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Льня́нка ’зарніца звычайная, Linaria vulgaris Mill.’ (Бейл.), пск. льня́нка ’тс’. Утворана ад льняны́. Да лён (гл.). Параўн. таксама льні́ца ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Люз ’невялікі прамежак паміж чым-небудзь’ (брасл., драг., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. luz ’зазор, шчыліна’. Гл. таксама наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)