Мыта́ра ’рубель (на возе сена)’ (мсц., ісл., ДАБМ, к. 289). Няясна. Магчыма ад ст.-рус. мытарница ’таможня’, дзе знаходзіўся шлагбаум — адна са знешніх прыкмет мытніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мінніца ’манетны двор’ (Гарб.). З польск. minnica, mennica ’тс’ і ’грош’, якое са ст.-в.-ням. muniza (> ням. Münze) < лац. monēta (Брукнер, 328). Гл. мане́та.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляку́шка ’клякса’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клякса, кляксіна. У запазычаным клякса ‑са ўспрымаецца як суфікс (параўн. крыкса) (Сцяцко, Афікс. наз., 64–65). Таму не *кляксушка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клір ’служыцелі культу хрысціянскай царквы’ (ТСБМ). Укр. клир, рус. клир, ст.-рус. клиръ ’тс’. Праз ст.-слав. клиръ са ст.-грэч. κλήρος (Фасмер, 2, 251).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазе́бнік ’стораж, памагаты ў лазні’ (Др.-Падб), ст.-бел. лазебникъ ’уладальнік лазні’ (1490 г.). Запазычана са ст.-польск. laziebnik (Булыка, Запазыч., 184; Лекс. запазыч., 90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зана́дра ’каўнер, выраз у кашулі’ (Нас.). Са ст.-польск. zanadra (суч. zanadrze) ’пазуха’, дзе (як і ў славац. zaňadrie ’тс’) з za + nadr‑. Гл. нетры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палю́ддзе ’ў старажытнай Русі — збор даніны з княжацкіх васалаў’ (ТСБМ). Ст.-рус. полюдие ’тс’. Са ст.-рус. по людьхъ (гл. люди) (гл. Фасмер, 3, 321).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паса́дзіна, посадзіна ’саджанец, пладовае дрэва’ (ТС). Да Спосаб, якое з польск. posad ’саджанцы’. Аб суфіксе ‑іна са значэннем адзінкавасці гл. Сцяцко, Афікс. наз., 208–209.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасэсар ’арандатар’ (Шат.), ст.-бел. посесоръ, поссессоръ ’уладальнік, арандатар’ (1598 г.) запазычаны са ст.-польск. posesor ’тс’, якое з лац. possessor ’тс’ (Булыка, Запазыч., 254).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патэнта́т ст.-бел. потентатъ ’магнат’ (1615 г.) запазычана са ст.-польск. potentat ’тс’, якое з с.-лац. potentatus ’вышэйшая улада, панаванне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)