бінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Абмотваць, абкручваць бінтам, марляй і пад.; перавязваць. Чыжык ірве торбу на стужкі і пачынае бінтаваць Саўчанку, закінуўшы яму на плечы гімнасцёрку. Лупсякоў. Пакуль урач бінтаваў Віктару руку, сюды падышоў Чарных і другія партызаны. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо,

Разм. Усечаная форма слова «можа» (у 2, 3 знач.). У жылістых, учэпістых руках старога ўгадвалася немалая сіла, якую не здолеў, ды мо і не здолее зламаць час. Васілёнак. Дыміць туман. Мо лепш перачакаць, Пакуль зара не прыадчыніць дзверы? Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няра́на, прысл. безас. у знач. вык.

Позна. Калі Андрэй правёў.. [Яна], было ўжо нярана. Ноч стаяла месячная, марозная і ціхая. Чарнышэвіч. Косцік пачакаў, пакуль у акне Галінага пакоя бліснула святло, і панёс сваю скруху ў інтэрнат,.. хоць было ўжо нярана. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўгадзі́ны, ж.

Прамежак часу ў трыццаць мінут; палова гадзіны. Так мінула хвілін дзесяць, а можа, і паўгадзіны, пакуль ён не пачуў за спіною ўзрушаны голас радыста: — Таварыш Рабінка.. Хутчэй! Паслядовіч. З паўгадзіны не мог заснуць Сцёпка, думаючы аб вучонасці Алёнкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскалыха́цца, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.

1. Пачаць моцна калыхацца. Маятнік раскалыхаўся. Раскалыхацца на качэлях.

2. перан. Выйсці са стану апатыі, бяздзейнасці. — Малавата нас трохі спачатку, — сказаў Іван Аўдолевіч. — Пакуль, як той казаў, раскалышуцца. Кожны захоча паглядзець, што ж тут выйдзе. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туро́к, ‑рка́, м.

Абл. Туркаўка. Калі ўвесь астатні хор пеўчых замаўкаў, [салавей] смялеў, але толькі да той хвіліны, пакуль яго не перабіваў турок, з асалодай буркуючы на леташнім гняздзе. Карамазаў. Дзесьці залівалася баязліва жаўна, ды ў вербалозах цяжка стагнаў турок. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усталява́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад усталяваць.

2. у знач. прым. Які канчаткова склаўся; нязменны. Пакуль калгас быў малы, у ім усё ішло ўсталяваным ладам. Дуброўскі.

3. у знач. прым. Прыведзены ў парадак, уладкаваны. Усталяванае жыццё. Усталяваны быт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фіць, выкл.

Разм. Ужываецца ў значэнні: хутка пайсці, знікнуць і пад. — Ану, маляўкі, фіць адсюль! — строга сказаў.. [Жорка]. Смагул і Мікешка не сталі чакаць, пакуль іх папросяць яшчэ раз. Беразняк. / у знач. вык. Юстына тут жа фіць з кухні ў пярэднюю. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цалі́ннік, ‑а, м.

Той, хто асвойвае цалінныя землі; жыхар цаліны (у 1 знач.). Пакуль на поле не выехалі, прараб стараўся выкарыстаць кожнага цалінніка на будоўлі. Пальчэўскі. — Адсюль вось, — паказаў Іван Іванавіч рукой, — новая вуліца пойдзе... Як мы яе, цаліннікі, назавём? Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліпе́ць несов.

1. е́ле (чуть) держа́ться;

карці́на на сцяне́ ледзь ліпе́ла — карти́на на стене́ е́ле (чуть) держа́лась;

2. перен. скрипе́ть;

стары́ ліпі́ць паку́ль што — стари́к пока́ скрипи́т;

л. на валаску́ — висе́ть на волоске́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)