дзіця́ і дзіцё, дзіцяці, ДМ дзіцяці, Т дзіцем і дзіцём, н.; мн. дзеці, дзяцей.

1. Малалетні хлопчык або дзяўчынка (ад нараджэння да падлеткавага ўзросту). Выхоўваць дзяцей. Дзеці дашкольнага ўзросту. □ Між вялікіх лазяць дзеці, Так, як мышы між снапоў. Крапіва. Дзіця не заплача — матка не здагадаецца. Прыказка. Дзе многа нянек, там дзіця без носа. Прыказка. // Пра наіўнага, нявопытнага чалавека. — [Паўлік] папаўся ў лапы агіднага чалавека. Ён жа яшчэ дзіця тады быў. Чорны.

2. Сын або дачка (незалежна ад узросту). Матчына сэрца гатова ўсім ахвяраваць дзеля любага дзіцяці свайго. Бядуля. Як сыдземся ўсе на свята — Васьмёра дзяцей дарослых — Становіцца цеснай хата Ад падарункаў розных. Гілевіч. // Дзіцяня ў жывёл, птушак. Жалобна ціўкала нейкая маленькая птушка, мабыць шукала сваіх сябровак ці дзяцей. Шамякін. І сава хваліць сваё дзіця. Прымаўка.

3. чаго. Пра чалавека, які засвоіў характэрныя рысы свайго асяроддзя, эпохі і пад. Дзіця свайго часу. □ Гэтыя дзеці вады хоць і жывуць морам, але рыбакамі назваць іх нельга. Маўр. Мы дзеці рэвалюцыі, Кастрычніка сыны! Дудар.

•••

Горкае (зялёнае) дзіця — пра наіўнага, нявопытнага маладога чалавека.

Не дзяцей хрысціць каму з кім гл. хрысціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кру́мкаць1 ’пра жаб’ (Сержп. Ск., ТС), ’пра крумкачоў’ (Яруш., Шатал.). Гл. крумкач.

Кру́мкаць2 ’капрызіць (пра дзяцей)’ (Федар. Рук.), ’выпрошваць’ (Сцяц.). Магчыма, кантамінацыя крумкаць1 (гл.) і канькаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́кальны ’упарты, свавольнік, разбэшчаны, дураслівы, непаслухмяны (пераважна пра дзяцей падросткаў)’ (бялын., Янк. 3.). З *на‑коль‑ны, да кол, г. зн. ’варты, каб пасадзіць яго на кол’, параўн. накольнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жамярва́ ’галота (пра дзяцей)’ (Сцяц.). Утворана ад асновы жамяра́2 (гл.) з суфіксам ‑в‑a, які мае зборнае значэнне. Параўн. Карскі 2–3, 24; Сцяц., Афікс. наз., 202: дзятва, пацанва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патрана́т ’апякунства; выхаванне дзяцей-сірат пад кантролем дзяржаўных органаў’ (ТСБМ), ст.-бел. патронатъ ’апякунскае таварыства’ (XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. patronat ’тс’, якое з лац. patrōnātus ’патранат, правы патрона’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаламбу́ха ‘страшная пачвара, здань, якой палохалі дзяцей’ (навагр., Жыв. сл.). Няяснае слова. Хутчэй за ўсё, дэрыват з суф. ‑ух(а) ад літ. skalam̃byti ‘гучна ўдараць; гучна лаяць’, ‘моцна біць, калаціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

айчы́м, ‑а, м.

Муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу; няродны бацька. Рос Васіль без бацькі, з айчымам, які яго не любіў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кінафі́льм, ‑а, м.

Твор кінамастацтва, прызначаны для дэманстрацыі на экране; кінакарціна. Навукова-папулярны кінафільм. Кінафільм для дзяцей.

•••

Панарамны кінафільм — кінафільм, створаны спосабам панарамнай кіназдымкі (гл. кіназдымка).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Памянш. да купа (у 1, 2 і 3 знач.); невялікая купа. Купка бяроз. Купка дзяцей. Купка моху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

легітыма́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Пацвярджэнне ці прызнанне за кім‑н. якога‑н. права; дакумент, які пацвярджае гэта права.

2. Узаконенне пазашлюбных дзяцей у буржуазных заканадаўствах.

[Ад лац. legitimus — законны, правамерны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)