Лясь! — выклічнік у значэнні дзеяслова ляскаць, ляснуць ’ударыць па голым целе’, ’падзенне, удар’, ’бразь, плясь!’ (ТСБМ, Гарэц., Шат.; полац., мсцісл., Нар. лекс.; паст., Сл. ПЗБ). Утворана ад ля́скаць (Праабражэнскі, 1, 497).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турма́чыць ‘задурваць’ (Юрч. СНС). Не зусім ясна. Бліжэйшую крыніцу паходжання дзеяслова можна бачыць у рус. курск. турма́к — пра бесталковага чалавека (фіксацыя 1852 г., СРНГ), далейшыя сувязі не вызначаны. Параўн. турман2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барсні́ лапці, сплеценыя з пяньковых вяровачак’ (Янк. Мат.), ’скураныя лапці’ (Касп.). Рус. дыял. (смал.) борсни ’скураныя лапці’. Утварэнне ад дзеяслова барса́ць (гл.) ’працягваць аборы ў лапці’. Гл. Краўчук, Бел.-укр. ізал., 37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вары́ха́ць ’разгойдваць, хістаць’ (Гарэц.). Адсюль выклічнік вары́х! Рус. дыял. ворыха́ть ’кідаць’, воры́хнуться ’шавяльнуцца, упасці’. Бясспрэчна, экспрэсіўнае ўтварэнне да варушы́ць (гл.). Параўн. яшчэ рус. ворюха́ть ’гайдаць’. У рус. мове, можа, уплыў дзеяслова колыха́ть.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́чка ’жняярка’ (Юрч.), ’жняя’ (Сл. паўн.-зах.; Выг. дыс., 33). Чэш. žačka ’тс’. Паводле прадуктыўнай мадэлі, ад дзеяслова жацьх з суфіксам ‑ачка ў агентыўным (асабовым і неасабовым) значэнні (Сцяцко, Афікс. наз., 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыўку́н ’верабей’ (Ніканч.). Укр. палес. живку́н, дживку́н, живку́н. Відаць, з суфіксам ‑ун ад гукапераймальнага дзеяслова *жыўкаць ’цыркаць’. Укр. жевжик ’свавольнік’ і ’верабей’ указвае і на магчымасць сувязі з коранем жыв‑ы (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лава́ць, лова́ць (1‑я ас. лава́ю) — паўд.-усх. ’лавіць’ (Янк. I, Шн., Нар. сл., Шатал., Мат. Гом.), лава́цца ’лавіцца’ (ТС). Псеўдаітэратыўная форма дзеяслова лаві́ць (гл.) паводле аналогіі да хватаць. Гл. таксама лавіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Легкабы́т ’гультай’ (добр., Мат. Гом.). Складаны назоўнік, утвораны ад прыслоўя лёгка і асновы дзеяслова быць (> бь/г-). Параўн. аналагічна бел. легкадум, ветрагон, рус. перм. легкостай, а таксама блізкае краснадар. легкобытник ’гультай, дармаед’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́скат ’трэск, лусканне’ (ТСБМ), укр. лускіт, польск. łuskot, чэш. luskot. Прасл. паўн. luskotъ — nomen actionis (> nomen acti) ад дзеяслова luskati (Слаўскі, 5, 358–359) > лу́скаць. Сюды ж лускатня́ ’трасканіна’ (хойн., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малотнік ’малацьбіт’ (карм., Мат. Гом.). Укр. моло́тник ’тс’, ст.-рус. молотникъ ’малатабоец’, польск. młotnik ’каваль’. Да малаціць (гл.). Суфікс ‑нік далучаецца да асновы дзеяслова без суфіксальнай галоснай (як лётчык, польск. lotnik ’лётчык’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)