Ме́ста1, ме́сто, мястэ́чка, месте́чко, місто ’цэнтр мястэчка з будынкамі гандлёвага і адміністрацыйнага прызначэння’, ’рыначная плошча’, ’частка горада за сцяной замка’ (ТСБМ, Грыг., Др.-Падб., Некр., Нас., Сл. Брэс., Яруш., Шн., Бяльк., Шат., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ст.-бел. (спачатку) торговое мѣстечко (XVI ст.), потым мѣсто пад уплывам існуючага польск. miasto ’тс’. Ужо ў XV ст. ужывалася мѣсто і мястогорад’ — апошняе з польск. miasto ’тс’, што з’яўляецца калькай з с.-в.-ням. stat ’месца, горад’ (Карскі, Труды, 312, 338; Фасмер, 2, 608; Анічэнка, SlOr, 18 (3), 327; Булыка, Лекс. запазыч., 34). Аналагічна ўкр. мі́сто ’тс’. Аднак ст.-рус. мѣсто, рус. место ’месца’, ’мясцовасць, край’, ’участак зямлі’, ’пасада’, н.-луж. město, чэш. místo, славац. miesto, славен. mẹ́sto, серб.-харв. ме̏сто, макед. место, балг. място, ст.-слав. мѣсто ’тс’, агульнаслав. město, роднаснымі да якога з’яўляюцца, нягледзячы на цяжкасці ў інтанацыйных адносінах: лат. mist ’пражываць’, літ. mìsti ’карміцца’, maĩstas ’харчаванне’, а таксама авест. miϑnaiti ’жыве’, maēϑana ’месца пражывання, жыллё, дом’ (Бартоламэ, 1105; Мацэнаўэр, LF, 11, 170; Траўтман, 185; Фасмер, 2, 607–608; Махэк₂, 365). Сюды ж ме́сны, месный ’тутэйшы, мясцовы’ (драг., КЭС; Бяльк.).

Ме́ста2 ’паслед, плацэнта’ (слуц., Нар. словатв.; в-дзв., Шатал.; Сл. ПЗБ), беласт. ме́сца ’тс’ (Сл. ПЗБ). Са словазлучэння дзіцячае места < рус. детское место.

Ме́ста3 ’месца’ (Шат.). Магчыма, пад уплывам рус. место ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вераго́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае рэчаіснасці, праўдападобны. Верагодныя чуткі. □ У мястэчку бытуюць самыя разнастайныя легенды, верагодныя і неверагодныя, пра майстэрства Багрыма. С. Александровіч. Калі ты пыталася ў мяне, чаму я так часта надоўга прападаю, то я прыдумваў што-небудзь больш верагоднае: хадзіў да сваякоў ці ездзіў у горад. Скрыган.

2. Дапушчальны, магчымы. Верагодны вывад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́праміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.

1. Тое, што і выпрастацца (у 1 знач.). Дык выпрамся ж трошку, ды жыва за сошку. Купала. Іваніха выпрамілася, уважліва агледзела чалавека — яго няголены.. твар. Лось.

2. Разм. Пайсці ў пэўным кірунку; накіравацца. Аднак не павярнуў чалавек ні дадому, ні ў раённы цэнтр, а выпраміўся проста на горад. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбудава́ць, ‑будую, ‑будуеш, ‑будуе; зак., што.

1. Пабудаваць нанава, аднавіць што‑н. пасля разбурэння. Родны горад! Нашае багацце! Мы хвіліны дарма не патрацім, Мы сваёй не пашкадуем працы — Адбудуем светлыя палацы! Броўка.

2. Вельмі странна, усё прадугледзеўшы, пабудаваць. Яны прыйшлі на з’езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя ўзняць. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ад’е́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; зак.

1. Едучы, аддаліцца на нейкую адлегласць. Ад’ехаць на некалькі крокаў. Ад’ехаць хат за дзесяць. Ад’ехаць ад сяла кіламетраў пяць. Далёка ад’ехаць.

2. Паехаць куды‑н., пакінуць дом (сяло, горад). Ад’ехала Вольга, і на сэрцы Андрэя зрабілася цяжка. Пестрак.

3. Разм. Перастаць шчыльна прылягаць да чаго‑н., адысці. Дзверы ад’ехалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няско́раны і нескаро́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не скарыўся сіле, уладзе каго‑, чаго‑н. Мы зноў у шчасці будзем жыць — Вайной няскораныя людзі. Астрэйка. Недзе там, за лініяй фронту, ляжаў распластаны ворагам, знявечаны, але няскораны родны горад. Новікаў. Усім раскажу я пра мужнасць Тваёй нескаронай душы, Як ты непахісна, мой дружа, Стаяў на сваім рубяжы. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыса́ды, ‑сад; адз. няма.

Дрэвы, пасаджаныя вакол, каля чаго‑н. (дарогі, вуліцы, будынка і пад.). Ад паварота .. [шлях] быў абсаджаны густымі бярозавымі прысадамі. Мележ. Вуліц было некалькі, падзеленых на кварталы аднолькавых памераў і ўпрыгожаных строгімі шнурамі прысад. Паслядовіч. Недзе ў бальнічных прысадах плакалі кнігаўкі. Пташнікаў. Рэспублікі сталіца, Любімы горад-сад! Палацы, камяніцы У зелені прысад. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разве́дчыцкі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы разведчыку, разведчыкам. Да .. [Надзі] прыйшла тая няўлоўная разведчыцкая інтуіцыя, калі, здаецца, само сабою вока заўважае галоўнае, а вуха не прапускае ніводнага важнага слова. Бураўкін. Горад Святлане быў знаёмы неяк своеасабліва, калі можна так сказаць, з разведчыцкага пункту погляду. Шахавец. // Які належыць разведчыку, разведчыкам. З могілак на ўзгорку .. загаварыў разведчыцкі кулямёт. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эцю́днік, ‑а, м.

1. Плоская скрынка, з якой ходзяць на эцюды. Андрэй хуценька сабраў эцюднік, захапіў з сабою кавалак грунтаванага палатна і памчаў на веласіпедзе за горад. Кандрусевіч. На плячы быў у хлопца зацёганы На раменьчыку вузкім эцюднік. Лойка. // Папка для захоўвання эцюдаў.

2. Невялікая дошка, на якую жывапісец прымацоўвае паперу, палатно і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бадзёры, ‑ая, ‑ае; кар. ф. бадзёр, ‑а.

Поўны сіл, энергіі, жвавасці. Рыгор прачнуўся бадзёрым, свежым. Гартны. А ён, шальмец, бадзёр і гладак І пэўна спрытны баламут!.. Колас. // Жыццесцвярджальны, энергічны, дзейсны. У маладым калгасе адразу занялася жвавае, бадзёрае жыццё. Зарэцкі. // Які выяўляе здаровы, жыццярадасны стан. І гучаць тут песні, і цвітуць усмешкі На бадзёрых тварах шчырых змагароў. Журба. І сам голас бацькі Цімоха, бадзёры і звонкі, і тая ўпэўненасць, з якою ён гаварыў, радавалі Пецю. Сіняўскі. // Вясёлы, ажыўлены. Шумлівы, прыветны, вясёлы, бадзёры, Красуйся, жыццём неўгамонным бурлі, Абноўлены горад мой, сонечны горад — Адзін з прыгажэйшых на нашай зямлі. Гілевіч. У звонкую марозную раніцу ўварваўся вясёлы .. гоман гармоніка і бадзёры хор чыстых жаночых галасоў. Васілевіч. // Які надае сілы, ажыўляе. [Каліноўскі:] Трэба слова бадзёрае кінуць, Каб паднялі галовы вышэй. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)