Мадэрава́ць ’уладкоўвацца’, ’дагаджаць’, ’імкнуцца ўцячы’ шальч., швянч., Сл. ПЗБ), ст.-бел. модеровати ’атрымліваць’ (пач. XVII ст.), запазычаны са ст.-польск. moderować ’тс’, ’размяркоўваць, заспакойваць’ (Булыка, Запазыч., 205), якое з лац. moderāri ’кіраваць, стрымліваць, рэгуляваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́тман ’гетман’ (БРС), ст.-бел. гетманъ (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). Рус. ге́тман. укр. ге́тьман. Запазычанне з польск. hetman, а гэта з с.-ням. дыял. häuptmann. Фасмер, 1, 403; вельмі падрабязна Слаўскі, 1, 419.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дапе́ра ’цяпер’, (Шатал.). Ужо ў ст.-бел. помніках доперо ’толькі, усяго’ (XVI ст.). Як і ўкр. допі́ро, допі́ру, запазычанне з польск. dopiero (аб якім Слаўскі, 1, 156). Гл. Булыка, Запазыч., 100; Слаўскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Візітава́ць, візытава́ць ’наведваць з мэтай агляду’ (Нас.). Укр. уст. візытувати, рус. визитировать ’тс’ і г. д. Ст.-бел. визытовати, визитовати ’інспектаваць’ (1608, 1627 г.). Запазычана са ст.-польск. wizytować < лад. vizitare (Булыка, Запазыч., 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баршчо́вы ’бурачковы (аб колеры)’ (Нас.). У ст.-бел. з XVII ст. (Нас. гіст., Булыка, Запазыч.). Ст.-укр. (з XVII ст.) барщевый, барщовый ’ярка-чырвоны’. Запазычанне з польск. barszczowy (ад barszcz, прасл. bъrščь, гл. боршч).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вака́нсія (БРС). Запазычанне з рус. вакансия (Крукоўскі, Уплыў, 76), якое з’яўляецца кантамінацыяй ваканция (< польск. wakancja) і ваканс (фр. vacance) (Шанскі, 1, В, 6; Рудніцкі, 1, 295). Параўн. ст.-бел. ваканцыя < польск. (Булыка, Запазыч., 55).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варо́к (ворак) ’кашалёк’ (Яруш.); ’мяшок на грошы, капшук’ (Бяльк.). Укр. во́рок ’мяшок’. Ст.-бел. вор ’мяшок’, ворок, ворек ’тс’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). З польск. wór, worek ’тс’ (да этымалогіі; гл. Брукнер, 631).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расты́рка ’звадка, сварка’ (Нас.), ст.-бел. ростырка, ростыркъ ’нязгода, нелады, спрэчка, сварка, рознагалоссе’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычана з ст.-польск. roztyrk, польск. rozterka ’душэўны разлад, няўпэўненасць’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 55; Булыка, Лекс. запазыч., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыва́тны ’які належыць пэўнай асобе’ (Гарэц., Байк. і Некр., ТСБМ), прыва́тны, права́тны ’ўласны’, прыва́тне ’ўласна’ (смарг., паст., брасл., Сл. ПЗБ); ст.-бел. приватный, прыватный (з 1595 г.) са ст.-польск. prywatny (XVI ст.), якое, у сваю чаргу, з лац. prīvātus (Булыка, Лекс. запазыч., 33). Сюды ж прыва́та ’пабочны даход, асабліва за прыватныя ўрокі’ (Нас.), якое працягвае таксама запазычанае са ст.-польск. prywata < лац. privata; Булыка (Лекс. запазыч., 262) лічыць лацінскае слова непасрэднай крыніцай запазычання ст.-бел. прива́та ’асабістая выгада, прыватнасць’; параўн. таксама чэш. privát ’прыватная кватэра; прыватныя ўрокі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дырэ́ктар ’дырэктар’ (БРС). Рус. дире́ктор, укр. дире́ктор. Лічыцца ў рус. мове запазычаннем з ням. Direktor або польск. dyrektor (першакрыніца — лац. director). Фасмер, 1, 515; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 127 У бел. мову, магчыма, прыйшло з рус. Ст.-бел. директоръ ’духоўны настаўнік’ вядома з XVI ст. (Булыка, Запазыч.) < польск.; яно не звязана традыцыяй з дырэ́ктар у сучасным значэнні. Бел. дырэ́кцыя, рус. дире́кция, укр. дире́кція запазычаны з польск. мовы (dyrekcja; параўн. і Булыка, Запазыч.), але ў сучасным значэнні слова, відаць, узята з рус. Параўн. Фасмер, 1, 515; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 127.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)