Віш1 ’зазімаваўшая (няскошаная) трава’ (Маш., Янк. I, З нар. сл., Мат. Гом., Шатал.), віша ’тс’ (Некр., Янк. I, Бір. Дзярж., З нар. сл.). Рус. дыял. кур. виш ’зараснікі кустоў, вялікая колькасць купін, леташняй травы ў паплавах’, ст.-рус. вишь ’зялёныя галінкі, хвораст’, польск. wisz ’тс’, н.-луж. wiš ’чарот, трава, якая расце на балоце’, чэш. viš, víš ’назва пэўнай расліны або парасткаў’, чэш. дыял. ’высокая лясная трава, якая расце на вільготных і балоцістых месцах’, серб.-харв. виш ’від балотнай травы’, славен. vȋš м. р., vȋš ж. р. ’асака, чарот’. Прасл. višь. Роднаснымі з’яўляюцца ст.-прус. wissene ’багун, Ledum palustre’, літ. viksvà ’асака’, vikšvà, vìkšris ’чарот, асака’, vizgà ’трава’ (Траўтман, 363; Брукнер, KZ, 44, 334; Фасмер, 1, 325; Махэк₂, 691). У якасці роднасных прыводзяцца таксама нарв. vîse ’мяцёлка, верхавіна расліны, сцябло’, vîs м. р. ’мяцёлка’, veis ’сакавітае сцябло’, veisa ’ціна’, ст.-в.-ням. wisa ’луг’ (Петэрсан, AfslPh, 36, 151; Хольтхаузен, IF, 32, 337). Магчыма, сюды ж рус. виша, вишь ’водная губка, Spongia fluviatilis’; параўн. нарв. veise ’ціна’. Гл. віс.

Віш2 м. р. ’іней’ (Мат. Гом.). Рус. арл., кур. вишь, ж. р., ви́шей, ви́шай, ви́шар ’тс’. Магчыма, да віш1, вішар (гл.) праз прамежкавую семантычную ступень ’вадзяная губка, Spongia fluviatilis, наплыў, рачная зеляніна’, якая ўтрымліваецца ў рус. вишь, виша; апошнія лексемы Махэк₂ (691) аб’ядноўвае з віш1. Фасмер (1, 326) пытанне аб сувязі рус. виша ’вадзяная губка’ з виш1 пакідае нявырашаным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кары́чневы ’буравата-жоўты, колеру жолуда або карыцы’ (ТСБМ). Рус. коричневый. Тлумачэнне бел. слова з’яўляецца і яго этымалогіяй. Ад карыца (гл.) з суфіксамі ‑ьн‑, ‑ев‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляёнка ’цырата, якой накрываюць стол’ (ТСБМ, Сцяшк.). Укр. клейонка ’тс’. Запазычанне з рус. клеёнка ’тс’ (ад клеить) (ЕСУМ, 2, 457; Шанскі, 2, 8, 149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́лба ’шарападобная або канічная шкляная пасудзіна’ (ТСБМ). Укр. колба, рус. колба ’тс’. Праз рускае пасрэдніцтва запазычана з ням. Kolben ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 195).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Корг ’надводны або падводны камень’ (Яшк.). Параўн. рус. корга ’тс’. Распаўсюджанне на рускай поўначы сведчыць аб запазычанні з карэльск. korgo ’водмель’ (Фасмер, 2, 323).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́карак ’кумпяк’ (Вешт. дыс.), во́кырак ’тс’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. о́корок ’тс’, аб чым сведчыць тэрыторыя распаўсюджання (Магілёўшчына і некаторыя цэнтральныя ўсходнія гаворкі Палесся).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́сенскі ’асенні’ (Касп.), восінскій ’тс’ (Бяльк.). Серб.-харв. јѐсе̄нски ’тс’, рус. о́сеньо́сенски ’ўсю, цэлую восень’. Да восень (гл.); з гэтай суфіксацыяй, магчыма, архаізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́тум (БРС). Запазычанне з лац. votum праз рус. во́тум (Крукоўскі, Уплыў, 80). Ст.-бел. вотум ’голас’ з польск. wotum < лац. votum (Булыка, Запазыч., 19).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуло́хвыцца ’ганарыцца, выстаўляць сябе, узносіцца’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, ад лахва́ ’прыемнасць; лёгкае жыццё’ (рус. лафа́ ’ўдача, шчасце’) або ад ла́хаць ’лётаць, хадзіць; пляткарыць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́хаць ’крычаць «вух!»’ (КСП); параўн. укр. ухати ’крычаць ух!’, рус. ухать ’тс’. Дзеяслоў, вытворны ад выкл. вух, адносна словаўтварэння гл. Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 60.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)