Капа́льня ’руднік’, ’кар’ер, месца, дзе капаюць гліну, пясок, вапнавы камень і інш.’ (ТСБМ, Нас.), навагр., астрав. ’шахта’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. копа́льня. Відавочна, запазычанне з польск. kopalnia ’шахта’, якое ўтворана ад kopać ’капаць’ на ўзор лац. fodīna ’тс’ < fodere ’капаць’ (Слаўскі, 2, 451–452). Сюды ж астрав. капальнякі́, воран. капаня́к ’драўніна, якую выкарыстоўваюць у шахтах для ўмацавання лавы’ (Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кардо́н 1 ’дзяржаўная граніца’ (ТСБМ), ’месца, дзе знаходзіцца лясніцкі пункт’ (Яшк.), ’граніца’. Запазычанне з польск. kordon ’граніца’, з франц. cordon ’вяровачка, шнур’ (ад corde ’вяроўка’) (Булыка, Запаз., 141; Фасмер, 2, 324).
Кардо́н 2 ’цвёрдая і тоўстая папера’ (ТСБМ) < франц. carton, якое ў сваю чаргу з італ. cartone — Nomen augmentativum ад карта. Замена зыходнага т на д цяжка вытлумачыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ачхна́цца ’апынацца’, ачхнаць ’быць, знаходзіцца’, ачхнанне ’месца знаходжання’, ачхнуць ’заехаць куды-небудзь, зайсці’ (Яўс.). Ітэратыўны дзеяслоў ад ачнуцца (гл.) з устаўным х, магчыма, пад уплывам блізкіх па значэнню слоў тыпу ачу́хацца, параўн. ачынацца ’апынацца’ (Гарэц.), трапляць, пападаць’ (Юрч.) і ачынуцца ’апынуцца, стаць, з’явіцца нечакана’; незваротныя формы пазнейшыя, узніклі як парныя да адпаведных зваротных з канкрэтызацыяй значэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бель ’балоцісты луг, поплаў, нягразкае балота, забалочанае нізкае месца і г. д.’ (усх.-палес., паўн.-зах. бел., гл. Яшкін, Талстой, Геогр., 189–190), таксама бе́лька, польск. biel, biela, bielnik. Лічыцца, што гэта вытворнае ад bělъ ’белы’ (г. зн. першапачаткова ’балота, луг белаватага колеру’). Гл. Машынскі, Uwagi, 2–3; Талстой, Геогр., 189 (там і іншая літ-pa). Параўн. бе́лка 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мокнуць ’станавіцца мокрым, вільготным’, ’псавацца ад празмернай вільгаці’, ’ляжаць у вадкасці’ (ТСБМ, Яруш.). Укр. мо́кнути, рус. мо́кнуть, ц.-слав. мокнѫти, польск. moknąć, в.-луж. moknyć, чэш. moknouti, славац. moknúť. Паўн.-слав. moknǫti. Параўн. літ. makė́ti ’ўступіць у гразь’, maknóti ’брысці па гразі’, ’мясіць гразь’, лат. maknît ’ісці па балоце’, гл. літ. makonė ’лужа’, лат. makņa ’балота, багністае месца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Акура́т (БРС, Бір. дыс., Касп., Шат., Нас.) з польск. akurat (Карскі, Белорусы, 150; Кюнэ, Poln., 39). Месца націску ў беларускім слове можна тлумачыць як вынік прыпадабнення да словаспалучэння як у рад. Аб гэтым сведчыць кантамінаваная форма якурат (гл. Міхневіч, БЛ, 1973, 3, 76). Рус. аккурат запазычана праз беларускую мову (XVIII ст.), гл. Шанскі, 1, А, 63.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ду́нуць ’хутка кінуцца з месца; моцна ўдарыць’ (БРС). Сюды ж і дуну́ць ’уцячы’ (Бяльк.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 157), адносіцца да прасл. *dunǫti са значэннем ’дзьмуць, дзьмухнуць’ (рус. ду́нуть, укр. ду́нути, ст.-чэш. dunúti, серб.-харв. ду́нути, ст.-слав. доунѫти), роднаснага з *duti. Значэнні ’хутка кінуцца, уцячы, моцна ўдарыць’ яўна секундарныя.
Дуну́ць ’уцячы’. Гл. ду́нуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пажа́рышча ’месца, дзе быў пажар; тое, што засталося пасля пажару’. Рус., укр. пожа́рище, серб.-харв. по̏жа̄риште, славен. požárišče, балг. пожа́риште ’тс’. Дэрыват ад пажар з суф. ‑iště; старажытная ўсх.-паўдн. словаўваральная мадэль лакальных назваў. Сюды ж дыял. ’поле на месцы выгаралага лесу’ (Выг. дыс.), а таксама палес. пожа́рішʼчʼе, пуже́рішчʼе ’выгаралы кавалак лесу’ (Талстой, Георг. терм., 198).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памяльні́к 1 ’памяло для прачысткі коміна’ (Сл. ПЗБ;*КЭС, навагр.), ’малады хваёвы лес’ (КЭС, навагр.), памельнік ’малады сасоннік-самасейка; густое дробналессе, кусты’ (Яшк., стол.), помельнік ’тс’ (ТС). Рус. арханг. помельник ’памяло; хваёвыя галінкі на памёлы’. Да памяло (гл.).
Памяльні́к 2 ’месца каля печы, дзе ставяць венік, качаргу і інш.’ (З нар. сл., шчуч.). Гл. памяльнік 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пато́п ’разводдзе, паводка’, патопа ’патоп, непралазная гразь’ (Нас., Бір. Дзярж.), ’балоцістае месца’ (Нас.). Укр. потоп ’патоп’, потопа ’паводка’, рус. пото́п, пск., цвяр. по́топь ’разліў, паводка’, польск. potop, чэш., славац. potopa, славен. potòp, серб.-харв. по̀топ, макед., балг. потоп ’патоп’, ’разводдзе’. Прасл. potop(a) < potopiti < topiti > тану́ць ’патанаць’ (гл.).
Пато́п 2 ’стаптаны агарод’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да (па‑)таптаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)