Салапа́ць ’гарэць (аб вялікім агні)’ (Мат. Гом.), салыпну́ць ’успыхнуць (пра пламя)’ (Сл. ПЗБ). Відаць, метафарычнае; да салыпаць, салупаць (гл.). Параўн. яшчэ вобразны выраз языкі полымя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ра-ра-ра-ра ’перадача грукату колаў аб камяні’ (вільн., Сл. ПЗБ). Гукаперайманне, да папярэдняга з паўтарэннем апошняга склада, што перадае інтэнсіўнасць і працягласць гучання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трох1: трёх‑трёх — пра трасенне (Юрч. СНЛ), трёх‑трёх — пра язду трушком (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманні, у аснове якіх ляжыць апакопа дзеяслова трохаць, гл. Магчыма, сюды ж трох-трох — калі нехта падпраўляе ношку (вязку галля, закручанае дзіця), якая спаўзла (полац., Нар. лекс.).

Трох2 ‘трое’ (Сл. ПЗБ), ‘утрох (асобна аб мужчынах і аб жанчынах)’ (Мат. Маг. 2). Форма трох (тут Н. скл.) утворана ад формы М. скл. лічэбніка ст.-бел. трие, три, параўн. трьхъ (‘аб трох’). Відаць, адбылося гэта пад уплывам старапольскай мовы, дзе trzech (з М. скл.) пашырылася на лічэбнік Н. скл. (абазначала ‘тры’) з XIV ст. — па ўзоры скланення лічэбнікаў і прыметнікаў, у якіх Р. і М. скл. мелі агульную форму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бутары́сіца ’завіруха’ (Касп.). Бясспрэчна, звязана з рус. дыял. буто́ра ’тс’, бутори́ть ’месці (аб мяцеліцы)’; далей з бутара́жыць, будара́жыць (гл.). Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 212–213.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варажбі́т ’чараўнік’ (Гарэц., КЭС, Яруш.), варажбітка ’чараўніца’ (Шн., 2, Яруш., Сцяшк. МГ). Да варажба (як барацьба > барацьбіт). Аб суфіксацыі гл. Кіт., SSlav., 2, 1956, 365–371.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапаце́ць ’хутка бегчы (аб конях)’ (Шат.), ’бегчы вельмі хутка’ (Бяльк.), луп. лопоце́ць ’бегчы, спяшацца’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. lapatúoti ’падскокваючы бегчы або ехаць на кані’, ’спяшацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лашчо́нец, лашчоніц ’падхалім, падліза’ (Бяльк.). Утворана ад лашчыць (гл.). Дзеяслоў лашчоніцца ’лашчыцца (пра падхаліма)’ мае адыменнае ўтварэнне. Аб суфіксе ‑онец гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26–27.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луба́к ’стары, худы конь’ (Юрч.), лубі́на ’тс’ (ветк., Мат. Гом.). Да луб1 (гл.). Аб суфіксе ‑ак гл. Сцяцко (Афікс. наз., 146); экспрэсіўнасць, як у здыхля́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́пала, лу́пало ’маргун’ (ТС). Утворана ад палес. лупа́ты ’які плюскае вачыма’. Аб суфіксе ‑ал‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 93–94). Сюды ж лу́палка ’тс’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыгма́ніць ’маніць, дурыць, абдурваць’ (пруж., Нар. словатв.), ’нагаворваць, паклёпнічаць’ (карэліц., Шатал.). Да лы́га1. Утворана ад ⁺лыгман ’манюка’. Аб суфіксе ‑ман гл. Сцяцко (Афікс. наз., 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)