Ладна́ць ’рыхтаваць, напр., драбіны, косы’ (паўд.-усх., КЭС), укр. ладна́ти ’тс’, ’збіраць (у дарогу)’, рус. ладна́ць ’рыхтаваць, ладзіць, рамантаваць’. Запазычана з украінскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́ўза ’бадзяга, валацуга’ (Сл. паўн.-зах.), рус. варон. лаўзить ’красці’. З літ. laužas ’няўдачнік, апушчаны, гультаявалі чалавек’ (Грынавецкене, Сл. паўн.-зах., 2, 632).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буто́н. Рус. буто́н, укр. буто́н. Запазычанне з франц. мовы: франц. bouton ’тс’ (да bouter ’расці, набракаць’). Фасмер, 1, 253; Шанскі, 1, Б, 238.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бяро́ста. Рус. бере́ста, польск. brzesta, brzosta, чэш. břesta. Прасл. *bersta. Звязана з бе́раст, бяро́за (гл.). Падрабязней гл. Трубачоў, Эт. сл., 1, 197–200.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Біно́кль. Рус. біно́кль, укр. біно́кль. Запазычанне з франц. binocle (параўн. лац. bini ’двое, пара’, oculus ’вока’). Фасмер, 1, 166; Шанскі, 1, Б, 120.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бінт. Рус. бинт, укр. бинт. Запазычанне з ням. мовы (ням. Binde ’павязка, бінт’). Праабражэнскі, 1, 26; Фасмер, 1, 166; Шанскі, 1, Б, 120.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Біньдю́ра ’пазалочаная папера’ (Мядзв.). Мядзв. (там жа) лічыць, што гэта скажонае слова бордюра (параўн. рус. бордю́р, бордю́рка ’шляк’, гл. Шанскі, 1, Б, 167).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вадаві́к ’вадзяны дух’ (Шпіл. Моз.). Да вада. Параўн. лесавік ’лясны дух, лясун’; рус. водовик ’усякая жывёліна, што жыве ў вадзе’. Параўн. вадзянік 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вадэві́ль (БРС). Праз рус. водевиль (Крукоўскі, Уплыў, 84) з франц. vaudeville ’песенька, тэатральная п’еса з куплетамі’ (Шанскі, 1, В, 124; Рудніцкі, 1, 460).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валто́рна ’музычны інструмент’ (КТС). Праз рус. валторна (Крукоўскі, Уплыў, 84) з ням. Waldhorn ’паляўнічая труба’ (Шанскі, 1, В, 12–13; Рудніцкі, 1, 302).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)