ту́ша, ‑ы, ж.
1. Асвежаванае і выпатрашанае цела забітай жывёлы. У мясным радзе па круках віселі асвежаваныя тушы. Карпаў. // Цела якой‑н. вялікай мёртвай жывёлы. Але забіты .. [дзік] быў не тут — сюды падцягнулі; туша зрабіла шырокі след-сцежку, ссунуўшы лісце, патрушчыўшы жалуды, на карэннях садраўшы мох. Шамякін. І .. [Рыбак], прысеўшы, дужым рыўком зноў узваліў на сябе тушу авечкі. Быкаў.
2. Разм. Пра вялікага, поўнага чалавека; цела такога чалавека. Аж цесна стала, калі ўперлася ў памяшканне чорная туша ксяндза Гадлеўскага. Новікаў. // перан. Пра што‑н. вялікае, грузнае. Туша чорная парома Ціха дрэмле на Дняпры. Жычка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Кастры́ца ’кастрыца’ (Касп., БРС, Шат., Сцяшк. МГ); вядома таксама ў значэнні ’ігліца’, ’асцюкі’ (Сл. паўн.-зах., 2). Параўн. рус. дыял. костри́ца ’кастрыца’, ’ягады розных раслін (напр., касцянікі камяністай)’, ’дробная салома’, костри́ка, костры́ка ’кастрыца’, ’салома’, укр. костри́ця ’кастрыца’, кістри́ця. Параўноўваюць далей серб.-харв. ко̀стрица ’дробная рыбіна костачка’, польск. дыял. kostrzyca ’кастрыца’ і г. д. Прасл. форма *kostrica, *kostrika. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 162. Лічыцца вытворным (з суфіксамі ‑ica, ‑ika) ад прасл. *kostra, якое мае шырокі спектр значэнняў (’рыба з цвёрдай луской’, ’ускудлачаная курыца’, ’шкілет, касцяк’, ’кастрыца’ і г. д.; агляд значэнняў у Трубачова, Эт. сл., 11, 158–159). Слав. *kostra — утварэнне суфіксам ‑r(a) ад *kostь. Бернекер, 1, 583–584; Трубачоў, Эт. сл., 11, 159.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
банке́т 1, ‑у, М ‑кеце, м.
Урачыста абед ці вячэра з нагоды чаго‑н. або ў гонар каго‑н. У нас сёння з выпадку прэм’еры банкет у рэстаране... Васілевіч. Нямала я быў на банкетах, але Урачыстасці большай не знаю, Як гэта, калі мы раскройваем хлеб З свайго маладога ўраджаю. Танк.
[Фр. banquet.]
банке́т 2, ‑а, М ‑кеце, м.
Спец.
1. Насып з грунту або камення для засцярогі якога‑н. збудавання (чыгуначнага, гідратэхнічнага). [Каваль] убачыў .. [Паліну] адразу, ледзь машына, ўзышла на шырокі каменны банкет. Савіцкі.
2. Невялікае ўзвышша каля ўмацавальнага вала для зручнасці стральбы з вінтовак. // Пляцоўка для стральбы каля ўнутранага борта пад верхняй палубай ваеннага карабля.
[Фр. banquette.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
наво́дшыбе,
1. прысл. Убаку, на некаторай адлегласці. Адна хата стаяла наводшыбе. Жыць наводшыбе. □ Зусім наводшыбе стаіць адзінокая старая бяроза. Грамовіч. / у знач. прыназ. (у спалучэнні з «ад»). З завулка ехалі конна хлопцы і мужчыны. Белабароды Павал ехаў наперадзе, наводшыбе ад усіх — конь яго меў самы шырокі крок. Чорны. Касцёл стаяў за ракой, крыху наводшыбе ад мястэчка. Машара.
2. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: указвае на размяшчэнне ўбаку, на некаторай адлегласці ад каго‑, чаго‑н. Камунальны аддзел не ў будынку райвыканкома, а наводшыбе мястэчка, у доміку з зялёнымі аканіцамі. Навуменка. Алесь і Уладзік зайшлі на нямецкі хутар, што стаяў наводшыбе вялікай вёскі. Юрэвіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пуп, ‑а, м.
1. Рубец на сярэдзіне жывата, знак пасля адпадзення пупавіны. Шырокі прарэх адкрывае грудзіну і жывот да самага пупа. Колас. Пуп.. [цяля] прымарозіла, як яшчэ пад каровай было, і стаў гнісці жывот. Ермаловіч.
2. Страўнік у птушак. Курыны пуп. Гусіны пуп.
3. перан. Разм. Круглае або вострае заканчэнне розных прадметаў. Дарабіць пуп у шапцы.
4. перан. Разм. Цэнтр чаго‑н. [Клім:] — Гэта ўсё — вон, пятнаццаты век. Тут пуп калгаса! — і яго рука зрабіла дугу і паказала пальцам сабе пад ногі. Лобан.
•••
Браць на пуп гл. браць.
Ірваць пуп гл. ірваць 1.
Пуп зямлі — пра таго, хто лічыць сябе самым галоўным, цэнтрам чаго‑н.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
фрыз 1, ‑а, м.
1. У архітэктуры — верхняя частка збудавання ў выглядзе паласы паміж галоўнай бэлькай і карнізам, звычайна ўпрыгожаная малюнкам. Дарычны фрыз. Арнаментальны фрыз.
2. У дэкаратыўнай скульптуры і жывапісе — выяўленчая ці дэкаратыўная кампазіцыя ў выглядзе гарызантальнай паласы, размешчанай на верхняй частцы сцяны ўсярэдзіне ці звонку будынка. А на сценах доўгі, .. і шырокі фрыз, на якім намаляваны высокія, у рост дзіцяці, казачна-бардовыя мухаморы. Караткевіч.
3. Аблямовачная арнаментальная паласа дывана, падлогі ці прадмета прыкладнога мастацтва.
[Фр. frise.]
фрыз 2, ‑у, м.
Уст. Грубая варсістая шарсцяная тканіна, падобная да байкі 2. Пакрывала з тоўстага зялёнага фрызу.
[Фр. frise.]
фрыз 3,
гл. фрызы.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
гарызо́нт м., в разн. знач. горизо́нт;
зні́кнуць за ~там — скры́ться за горизо́нтом;
ні во́блачка на ~нце — ни о́блачка на горизо́нте;
шыро́кі г. — широ́кий горизо́нт;
паліты́чны г. — полити́ческий горизо́нт;
г. вады́ — горизо́нт воды́;
рабо́та ў ша́хтах вядзе́цца не́калькімі ~тамі — рабо́та в ша́хтах ведётся не́сколькими горизо́нтами;
◊ зні́кнуць з ~та — исче́знуть с горизо́нта;
з’яві́цца на ~нце — появи́ться на горизо́нте
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Лог ’шырокі, доўгі яр з адхоннымі схіламі’ (ТСБМ), ’даліна, нізіна, лагчына’ (Гарэц., Касп., Яруш., Сцяшк.; саліг., КЭС; віл., барыс., раг., Сл. ПЗБ), ’гразкая частка дарогі праз луг’ (Мат. Бых.), ’сенажаць, нізіна’ (ТС), ’вузкі кавалак сенажаці паміж палеткамі’ (КЭС, лаг.), ’лагчына з хмызняком’ (Ян.), навагр. ’раздолле’ (КЭС). З аналагічнымі значэннямі — у рус. і ст.-рус. мовах. Укр. лог, ліг ’логавішча’, серб.-харв. ло̑г ’тс’, ’ляжанне’, балг. лог ’прынада’. Прасл. logъ < ležati (Слаўскі, 5, 256–257; Фасмер, 2, 509). Параўн. бел. навагр., слонім. логма (і лёгма) ляжаць (Нар. сл., Нар. словатв.), палес. логом лежаць ’нерухома, не маючы сіл падняцца’, логоваць ’ляжаць аблогам’ (ТС), серб.-харв. лежи логом ’ляжыць нерухома’. І.‑е. адпаведнікі: ст.-грэч. λόχος ’засада’, ст.-нарв. log ’месца ляжання’, гальск. logan ’магіла’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ля́мка 1 ’шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу’, (перан.) ’ярмо, непрыемны абавязак’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк., Яруш.). Укр. ля́ма, ля́мка ’тс’, ’шлейка’, рус. ля́мка ’тс’, ’стружка’, ’вяроўка’, ’пятля’, ’торба’, ’рукзак’, ст.-рус. лямка ’лямка’ (XVII ст.). У рус. мове гэта запазычанне з фін. lämsä ’пятля, повад, аркан’, саамск. карэльск. lamca ’вуздзечка’, саамск. нарв. lavčče, комі letš ’пятля’ (Каліма, 153). Больш падрабязна гл. Фасмер, 2, 551.
Ля́мка 2 ’пруг з тоўстага сукна’, ’надточаная частка падола ў світцы, спадніцы з іншага матэрыялу’ (Жд. 1, Бяльк., Нас.; смарг., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. lama, lamka ’аблямоўка, абшыты падол адзежыны’ (Слаўскі, 4, 36).
Ля́мка 3 ’манішка’ (рас., Шатал.). Да лямка 2 (гл.), аднак пры ад’ідэацыі семантыкі лексемы ля́мец ’каўнер’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Малаха́й 1 ’шапка з шырокімі навушнікамі’, ’шырокі кафтан без пояса’ (ТСБМ), малахайка ’зімовая шапка’ (Касп.). Укр. малахай, рус. малаха́й ’шырокае мешкаватае адзенне без пояса’, ’доўгі халат з футра’, ’неакуратна апрануты чалавек’, ’разява, расцяпа’, ст.-рус. малахай ’шапка з футрам’ (XVII ст.). Запазычана ва ўсх.-слав. мовы з тат. malaxai, марыйск. malaxai, якія з калмыц. maχlä, манг. malagai ’шапка’ (Фасмер, Этюды, 127; Яго ж, 2, 562; Аткупшчыкоў, Из истории, 208).
*Малаха́й 2, молоха́й ’хвароба ў авечак’ (мазыр., З нар. сл.). Няясна. Недастатковасць інфармацыі аб сутнасці названай хваробы дае магчымасць зрабіць толькі некаторыя дапушчэнні адносна паходжання лексемы. Можна дапусціць, што яна звязана з навагрэч. μαλακός ’мяккі’, μαλακώνω ’паслабляю, размякчаю, сціхаю’, μαλάκυνσις ’размякчэнне мозга’, якія ўзыходзяць да ст.-грэч. μαλαχία ’слабасць’. Параўн. таксама лац. malacia ’вяласць, бяздзейнасць’, ’адсутнасць апетыту’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)