сяме́йнасць, ‑і, ж.

1. Стан сямейнага (у 1 знач.); сямейны спосаб жыцця, быту.

2. Разм. Заганны прынцып падбору кадраў, размеркавання працы і пад., калі перавага аддаецца родзічам, сябрам, знаёмым. Барацьба з сямейнасцю ва ўстановах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*На́вад, на́вод ’вышыўка’ (ТС). Ад водзіць ’вышываць’ (ТС), што, відаць, адлюстроўвае спецыфічны спосаб вышыўкі, параўн. водзіць водзікі ’тс’ («сінодзікі водзілі на сороццы»); параўн., аднак, балг. дыял. навод ’працягванне нітак асновы праз бёрда і нічальніцы для ткання’, навотки ’тканне ў некалькі нічальніц («у фігуры»)’, нъвдтки ’тонкае палатно з узорамі па ім’, чэш. ηάυοάспосаб пратыкання, працягвання нітак асновы праз бёрда’, што ўтвораны ад праслав. *navestif navedę, якое ў шэрагу слав. моў ужываецца і ў якасці ткацкага тэрміна (Герай–Шыманьска, БЕ, 31, 1, 48–49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распу́ста ’свавольны, раздураны, разбэшчаны, амаральны спосаб жыцця’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Варл., Сл. ПЗБ), ’той, хто распусціўся, свавольнік’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), роспу́ста ’тс’ (ТС); распу́ства ’распусны спосаб жыцця’ (смарг., Сл. ПЗБ), сюды ж распу́ставаць ’сваволіць’ (Сцяшк. Сл.), разпустава́цца ’рассваволіцца’ (Растарг.). Дэвербатыў ад распусціцца ’паводзіць сябе непрыстойна, разбэсціцца’ (Бяльк.), што са спалучэнняў тыпу пусці́цца ў блуд ’пайсці ў блуд’, пусці́цца сарама́ ’згубіць сорам’ і пад. Гл. пусціць, першаснае значэнне якога ’зрабіць вольным, вызваліць’ захавалася ў ст.-бел. распусты ’адпушчаныя або збеглыя сяляне’ (Гарб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́гадны, ‑ая, ‑ае.

1. Які дае выгаду, прыбытак, прыносіць карысць. Выгадны спосаб вядзення гаспадаркі. Выгаднае пагадненне.

2. Які мае перавагу; зручны, спрыяльны, добры. Выгаднае становішча. □ Месца для купання.. [хлопцы], на іх думку, выбралі самае выгаднае. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начо́тніцтва, ‑а, н.

Веды, якія грунтуюцца на механічным, некрытычным засваенні прачытанага. Уся адукаванасць гэтых «набожных» людзей у лепшым выпадку заключалася ў начотніцтве, у вузкацаркоўнай кніжнасці. Алексютовіч. // Спосаб засваення, які звязаны з дагматычнымі адносінамі да прачытанага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паводзіныспосаб жыцця; сукупнасць дзеянняў; манера трымаць сябе’, ’рабіць што-н.; характар учынкаў’ (ТСБМ). Уласна беларускае. Ад паводзіць (< вадзіць, вясці) сябе з суф. ‑ін‑ы (Аб суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 156).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разгіба́нка ’від лодкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Утворана ад дзеяслова разгіба́ць ’выпрастаць, распрастаць сагнутае’ (ТСБМ). Матывацыяй назве паслужыла форма або спосаб пабудовы (у выдзяўбаную калоду льюць кіпень і ставяць распоркі). Да гнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сядзя́чы прил., в разн. знач. сидя́чий;

с. спо́саб жыцця́ — сидя́чий о́браз жи́зни;

~чыя ме́сцы ў ваго́не — сидя́чие места́ в ваго́не;

у ~чым стано́вішчы — в сидя́чем положе́нии

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паса́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. гл. садзіць.

2. мн. Месца, на якім пасаджаны расліны.

Пасадкі маладога сасонніку.

3. Спуск і прызямленне лятальнага апарата.

Мяккая п.

Вымушаная п.

Ісці, заходзіць на пасадку.

4. Манера, спосаб трымацца ў сядле.

Кавалерыйская п.

|| прым. паса́дачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

П. матэрыял.

Пасадачная платформа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паня́цце, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Лагічна аформленая думка аб прадмеце, з’яве; ідэя чаго-н.

П. прыбавачнай вартасці.

2. Уяўленне, звесткі пра што-н.

Даць п. пра што-н. Мець п. аб чым-н.

3. звычайна мн. Спосаб, узровень разумення чаго-н.

Паводле нашых паняццяў усё гэта павінна быць па-іншаму.

|| прым. паняці́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)