аддзяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. Незак. да аддзяліць.

2. Служыць мяжой (у прасторы або часе). Ад жылога гарадка вытворчую базу аддзяляе векавы бор, што працягнуўся на пяць кіламетраў ўшыркі. Грахоўскі. Лічаныя дні, а можа гадзіны аддзяляюць.. [Нявіднага] ад цёмнага, жудаснага ў сваёй пустаце і маўклівасці нябыту. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адстая́цца, ‑стаіцца; зак.

1. Пастаяўшы нейкі час, даць асадак, адстой (пра вадкасць). Семнаццаціметровая тоўшча вады адстаялася, утварыўшы тры слаі. М. Стральцоў.

2. перан. Набыць канчатковы ўстойлівы выгляд (пра думкі, погляды). Усё там [у маленстве] ясна, міла здалёк, адстаялася ў часе, выдатна вынашана, нават і ў сорак пяць гадоў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застрахава́цца, ‑страхуюся, ‑страхуешся, ‑страхуецца; зак.

1. Застрахаваць сябе, сваю маёмасць. Застрахавацца на пяць год.

2. перан. Засцерагчы сябе ад небяспекі, ад чаго‑н. непрыемнага. Думкі [Саўкі] ідуць па двух асноўных лініях: першая — як практычна звязацца з партызанамі і другая — як застрахавацца ад іх на ўсякі выпадак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зна́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Які належыць да знаці. Пяць троек, запрэжаных у прыгожыя высокія вазкі з гербамі на дзверцах, падвезлі да князёвага палаца .. знатных гасцей. Лупсякоў.

2. Вядомы, славуты. Калі Наташа скончыла-спяваць, зала, — а там сядзелі знатныя перадавікі, інжынеры, кіраўнікі будоўлі, — замерла ў маўчанні. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халя́ва, ‑ы, ж.

1. Частка бота, якая закрывае нагу ад ступні да калена. Тыя боты як уздзене, Дык халявы па калені, А як пойдзе, дык рыпяць — Варты мо’ чырвонцаў з пяць. Крапіва.

2. У вытворчасці шкла — выдзьмутая шкляная цыліндрычная загатоўка, якую затым распрамляюць у ліст шкла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяцёра, пяцяры́х, пяцяры́м, пяцяры́мі, ліч. зб.

Пяць (падліковага значэння не мае; ужыв. з назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі мн. л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займ. ў мн. л. і без залежнага слова).

П. мужчын. П. сірот.

Іх там працуе п.: два мужчыны і тры жанчыны. П. свіней. П. сутак. П. калёс. П. ботаў. П. рукавіц.

За пяцярых (працаваць, есці і пад.) — вельмі многа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпало́ць сов.

1. в разн. знач. отполо́ть;

я сваё ўжо ~ло́ў — я своё уже́ отполо́л;

пяць дзён ~ло́ла — пять дней отполо́ла;

2. (возместить трудом) отрабо́тать на пропо́лке

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бы́тнасць, ‑і, ж.

У выразе: у (маю, тваю, яго і г. д.) бытнасць кім або дзе — у час знаходжання ў якасці каго‑н. або дзе‑н. У бытнасць Пракопа Касянка старшынёй калгаса гаспадарка ішла ўгору: добра абсявалася поле, былі пастаўлены неблагія грамадскія будынкі, пасаджана дваццаць пяць гектараў саду. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзве́сце, двухсот, двумстам, двумастамі, (аб) двухстах, ліч. кольк.

Лік і лічба 200. Дзвесце дзеліцца на пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 200. Дзвесце чалавек. □ На ўсе Мікуцічы было не болей трох лодак, хоць у сяле налічвалася каля двухсот двароў. Колас. Дуброва сапраўды была блізка, сажняў за дзвесце ад хутара. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семіна́р, ‑а, м.

1. Практычныя заняткі студэнтаў у вышэйшай навучальнай установе па якому‑н. спецыяльнаму прадмету, тэме; абмеркаванне студэнцкіх ці аспіранцкіх дакладаў. Семінары па літаратуры.

2. Групавыя заняткі, гурток для павышэння кваліфікацыі, ідэйна-палітычнага ўзроўню. Семінар прапагандыстаў. □ Быў семінар кінакрытыкаў. Мы глядзелі чатыры-пяць фільмаў у дзень. «Маладосць».

[Ад лац. seminarium — рассаднік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)