пя́ць

лічэбнік, колькасны

мн.
-
Н. пя́ць
Р. пяці́
Д. пяці́
В. пя́ць
Т. пяццю́
М. пяці́

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пя́ць², пну, пнеш, пне; пнём, пняце́, пнуць; пні́; незак. (разм.).

Напружваць, напінаць.

Пінжак пне ў плячах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяць¹, пяці́, Т пяццю́, ліч. кольк.

1. Лік, лічба і колькасць 5.

2. Тое, што і пяцёрка (у 2 знач.).

Напісаў сачыненне на п.

Ні ў пяць ні ў дзесяць (разм.) — ні туды ні сюды, не так, як трэба.

Зрабіў ні ў пяць ні ў дзесяць.

|| парадк. пя́ты, -ая, -ае (да 1 знач.).

Пятае цераз дзясятае і з пятага на дзясятае (разм.) — пераходзячы непаслядоўна ад аднаго да другога.

Расказаць пятае цераз дзясятае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пя́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пну́ пнё́м
2-я ас. пне́ш пняце́
3-я ас. пне́ пну́ць
Прошлы час
м. пя́ў пя́лі
ж. пя́ла
н. пя́ла
Загадны лад
2-я ас. пні́ пні́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час пнучы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пяць I числит. пять;

пяць у пяць — пя́тью пять;

у пяць разо́ў — в пять раз, впя́теро;

ні ў пяць ні ў дзе́сяць — ни туда́ ни сюда́; ни так ни э́так;

ве́даць як свае́ пяць па́льцаў — знать как свои́ пять па́льцев

пяць II несов., разг. (создавать напряжение) жать;

пінжа́к пне ў пляча́х — пиджа́к жмёт в плеча́х

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяць 1, ‑і, Т пяццю, ліч. кольк.

1. Лік і лічба «5». Пяць памножыць на два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай «5». Пяць чалавек.

2. Тое, што і пяцёрка (у 2 знач.). Атрымаў пяць па матэматыцы.

•••

Ведаць як свае пяць пальцаў гл. ведаць.

Ні ў пяць ні ў дзесяць — не да месца; не так, як трэба, як хацелася.

пяць 2, пну, пнеш, пне; пнём, пняце; незак.

Разм. Напружваць, напінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяць ліч fünf

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пяць1 ’лічба пяць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Стан., Сл. ПЗБ), пʼяць ’тс’ (ТС), укр. пʼять, рус. пять, польск. pięć, чэш. pět, славац. рäť, каш. ṕińc, в.-луж. pjeć, н.-луж. pěš, палаб. pąt, славен. pẹ̑t, серб.-харв. pȇt, балг. пет, макед. пет, дыял. пент, ст.-слав. пѧть. Прасл. *pętь ’пяцёрка’, лічыцца вытворным ад *pętъ ’пяты’; роднаснае прус. penckts ’пяты’, літ. penkìпяць’, лат. pìeci ’тс’, гоц. fimf, ст.-в.-ням. fimfto, ням. fünfte ’тс’; сюды ж таксама ст.-інд. páñca, грэч. πέντε, лац. quīnque ’тс’ (Фасмер, 3, 426; Шустар-Шэўц, 2, 1074; Махэк₂, 447; БЕР, 5, 191; Глухак, 476–477; Сной₂, 509–510; ESJSt, 11, 643–644; ЕСУМ, 4, 652–653). Пра першасны назоўнікавы характар лічэбніка, на думку Банькоўскага (2, 569), сведчаць фразеалагізмы — польск. вілен. ni pięć, ni dziewięć, адпаведна ні ў пяць, ні ў дзесяць ’дрэнна і непапраўна (зрабіць)’ (Шат.), паралельныя да літ. nei penki, nei devyni ’ні тое, ні сее’.

Пяць2 ’напружваць, напінаць’ (ТСБМ), ’ціснуць, перці; пнуць, піхаць’ (Нас.), пя́цца ’напружвацца; праціскацца; тужыцца’ (Нас.; Сержп.; смарг., Сл. ПЗБ), пʼяцца ’пнуцца’ (ТС), пя́стысь, пясты́сь ’напружвацца’ (Сл. Брэс.); укр. пʼя́сти ’нацягваць’, рус. пять, польск. piąć, чэш. píti, славац. pnuť, в.-луж. pjeć, н.-луж. pěś, серб.-харв. пе́ти ’ўзнімаць’, славен. pẹ́ti ’нацягваць’, балг. пъ́на. Прасл. *pęti, *рьnǫ ’напружваць, напінаць’, роднаснае літ. pìnti ’плясці, скручваць’, лат. pît ’тс’, грэч. πένομαι ’працаваць’, гоц. spinnan ’прасці’, на аснове якіх рэканструюецца і.-е. *(s)pen‑ ’цягнуць, нацягваць’ (Махэк₂, 447; Фасмер, 3, 292; Шустар-Шэўц, 2, 1075; Глухак, 477–478; Сной₂, 510–511). Мартынаў (Язык, 81) лічыць, што першапачатковае тэрміналагічнае значэнне ’звіваць, прасці’, змененае пад уплывам прасл. *plesti (гл. плясці), што пераняло першаснае значэнне. Гл. таксама і пнуць, пнуццца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сам-пя́ць

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
сам-пя́ць - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пяць прынцыпаў мірнага суіснавання

т. 13, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)