разрабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.

1. Апрацаваўшы, падрыхтаваць для выкарыстання, зрабіць прыгодным на што‑н., для чаго‑н. Прыйшлі на карчы, на імшары, колькі поту, пакуты разам паклалі, пакуль разрабілі. Скрыган.

2. Расшырыць шляхам апрацоўкі. Разрабіць дзірку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Абмяняцца адвітальнымі словамі, поціскам рук і пад. пры расставанні, пры разлуцы; развітацца. Пакуль Алесь увязваў воз, Патапчык адвітаўся і пайшоў наперад. Чарнышэвіч. Дзяўчаты адвіталіся і выйшлі, але Алеська вярнулася назад. Дубоўка. // Адказаць на адвітанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́свічка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да лесвіца; малая лесвіца. Васіль Цімафеевіч павольна абышоў машыну, падняўся па лесвічцы ў кабіну. Мележ. Нецярпліва дачакалася [Лёдзя], пакуль к самалёту падкацілі лёгкую лесвічку з поручнямі і адчыніўся люк. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насты́ць, ‑стыну, ‑стынеш, ‑стыне; зак.

Стаць халодным. Печ настыла. Сцены дома настылі. // Азябнуць, змерзнуць. Людзі настылі за ранак на гліністым умерзлым доле. Быкаў. — Не сядзі вельмі, а тупай, пакуль можна, — ціха параіў [бацька].. мне, — каб ногі адразу не настылі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсыха́ць, ‑ае; зак.

У сохнуць — пра ўсё, многае. Яблыні паўсыхалі. □ На былым падворку ўсё яшчэ ўзвышалася знаёмая лістоўніца, але і яе не абмінуў пажар — ніжняе голле паўсыхала, зялёная пакуль была адна макаўка, ды і тая пачала ўжо вянуць. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхапі́цца, ‑хопіцца; зак.

Разм.

1. Пашкодзіцца ад дзеяння чаго‑н. (марозу, агню і пад.).

2. Прымацавацца, прыклеіцца да чаго‑н. [Міхля] моцна прыціснула двума пальцамі да яго губы свежы кавалачак чорнай .. воўны. Так і трымала, пакуль не прыхапілася воўка. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пярхо́та, ‑ы, ДМ ‑хоце, ж.

Разм. Сухі кашаль, пакашліванне ад перасыхання, раздражнення ў горле; перханне. [Антон Жывіцкі], каб задушыць кашаль, — зняў з шыі хустку і амаль цэлы дзень, аж пакуль не мінулася пярхота, заціскаў ёю рот і нос. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбалбата́цца, ‑бачуся, ‑бочашся, ‑бочацца; зак.

Пачаўшы балбатаць, захапіцца балбатнёй. І пакуль яму цырульнік Шчочку выгладзіць пяшчотна, Разбалбочацца аб гульнях, Як закончан матч суботні... Лужанін. І вось дзесь блізка, перш нясмела Зайграў глушэц і абарваўся Ды зноў зачаў, разбалбатаўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаво́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Чыніць, тварыць самавольства, паступаць самавольна. — Я гэтага пакуль што не збіраюся рабіць, але калі ты [Кастрыца]хочаш чэсна працаваць, дык трэба, перш за ўсё, дакладна выконваць заданні, а не самавольнічаць, — сурова папярэдзіў Леванок. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

-сюль у прыслоўях адсюль, дасюль, пасюль (ТСБМ) і пад., ст.-бел. отсюль, досюль (Альтбаўэр). Пачатковы элемент узыходзіць да ўказальнага займенніка *sь (гл. сей), другая частка да канцавой партыкулы *lě‑/*‑li; фанетычныя змены па аналогіі з адкуль, пакуль, адтуль і пад., дзе мяркуецца зыходнае ô, параўн. рус. отко́ль ’адкуль’ (Шуба, Прыслоўе, 116), параўн. беласт. сёлю, сю́лю ’гэтай дарогай, што ўяўляе’, паводле Громыка (Зб. памяці Закрэўскай, 147), Тв. скл. адз. л. старых ‑ĭ‑асноў, параўн. сель, гл. Магчымасць кантамінацыі з сюды (гл.), параўн. ESJSt, 13, 799.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)