спосаб, сродак, прыём, правіла, дарога, шлях, мера, метад, манера, сістэма; ход, ключ, адмычка, стыль, форма, манеўр (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Адбо́рыш1мера пры куплі-продажы’ (Інстр. III) да браць (< адбор‑ыш). Словаўтваральная мадэль з ‑ыш‑суфіксацыяй (як спарыш). Гл. адборыш2.

Адбо́рыш2 ’пласт сена, што збіваецца граблямі, як кладуць у копы ці на воз’ (Бяльк.) да браць (ад‑бор‑ыш). Параўн. адборыш1 і аборыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́снік, просньмера напрадзеных нітак’ (Інстр. 3), ’вялікае верацяно, на якое перамотваюць ніткі з малых верацён’ (Нас.). Дэрываты ад про́сты (гл. прасцень). Першаснае слова ўтворана з суф. ‑нік, проснь з’яўляецца скарачэннем слова прасцень, відаць, у выніку рэдукцыі паслянаціскнога галоснага е пры пераносе націску на першы склад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

штоф 1, ‑а, м.

1. Старая руская мера вадкасцей (звычайна віна, гарэлкі), роўная 1/10 вядра; вадкасць такога аб’ёму.

2. Шкляная чатырохгранная пасудзіна з кароткім рыльцам, якая змяшчае такую колькасць вадкасці. Пан Даніла сустрэў яго [маладога], седзячы за сталом, на якім стаяў дзьмуты зялёны штоф. Караткевіч.

[Ням. Stauf.]

штоф 2, ‑у, м.

Шчыльная, цяжкая шарсцяная або шаўковая тканіна з буйным тканым узорам, якая ідзе на абіўку мэблі, на парцьеры і пад.

[Ням. Stoff.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Васьмяры́к ’васьмёрка (коней)’ (БРС); ’жылое памяшканне з васьмі кватэр’ (Жд.); ’20 кап. срэбрам’ (Грыг.). Рус. восьмерикмера з васьмі адзінак; прадмет з васьмі адзінак і г. д.’, укр. восьмери́к. Усх.-слав. утварэнне. Ст.-рус. осмерик (восьмерик) ад лічэбніка осмеро ’восем’ (+ суф. ‑ик). Падрабязней гл. Шанскі, 1, В, 177.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэрмометр ‘прыбор для вымярэння тэмпературы’ (ТСБМ), тэрмо́мэтр ‘тс’ (Ласт.), тэрмо́мэтар ‘тс’ (Некр. і Байк.). Запазычанне з франц. thermometer ‘тс’, штучнага ўтварэння пачатку XVII ст. на аснове грэч. τέρμη ‘цяпло’ і μέτρονмера’ (ЕСУМ, 5, 555; Арол, 4, 63); апошняя форма запазычана праз ням. Thermometer ‘тс’ або дапасавана да народнага вымаўлення.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ква́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.

1. Даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы гарца, або 0,70577 літра. Кварта жыта. □ Амброжык Кубел разгуляўся, Са ўсімі шчыра цалаваўся, І кварту трэцюю ўжо ставіў, І ўсёю выпіўкаю правіў. Колас. // Металічны кубак роўны прыблізна гэтай меры. Антон зачарпнуў у вядры і паднёс да губ знаёмую медную кварту. Ракітны. Тося разлівае па квартах малако. Савіцкі.

2. У музыцы — чацвёртая ступень дыятанічнага гукарада. // Інтэрвал, які ахоплівае 4 ступені.

[Ад лац. quarta — чацвёртая.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чацвярту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Уст. Мера вагі ў чвэрць фунта. Ад асноў лічэбнікаў утвораны толькі два назоўнікі са значэннем колькасці або меры чаго‑н.: чацвяртушка (размоўн.), васьмушка (размоўн.). Граматыка.

2. Лісток паперы ў чвэрць ліста. Чацвяртушка паперы. □ У пакой зайшоў Буднік. Распранаючыся, ён дастаў з кішэні складзеную чацвяртушкай газету. Галавач.

3. Разм. Тое, што і чацвярцінка (у 2 знач.). [Перагуд:] Падай мне гэту слязу (Дубавец падае чацвяртушку з гарэлкай). Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стопа́III ж.

1. (предметы, ровно положенные один на другой) стос, род. сто́са м.; касцёр, род. кастра́ м.; сці́рта, -ты ж.;

стопа́ книг стос кніг;

2. (мера бумаги) стапа́, -пы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прэнт ’металічны прут; арматурнае жалеза’ (ТСБМ, Янк. 1, Бір. Дзярж., Жд., Сл. ПЗБ), прэнт ’качарга’ (Сіг.), ’шворан’ (Мат. Гом.), ’жалезны шпень, які падтрымлівае каптур над камінкам’ (івац., Нар. сл.), ’драўляная частка плуга’ (Выг.), ’мера паверхні (зямлі)’ (Бес.). З польск. pręt ’прут’. Гл. таксама прут, якое, відаць, паўплывала на развіццё семантыкі запазычанага прэнт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)