Нары́нуць ’напасці, наляцець раптоўна’, ’натрапіць, наткнуцца’ (ТС). Да рынуць (гл.); паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 98), для праслав. *narinęti sę характэрна было значэнне ’накінуцца, напасць, наляцець’ пры *rinęti ’піхаць’ (’выклікаць рух’ < ’знаходзіцца ў руху’ < ’цячы, ліцца’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
изумле́ние здзіўле́нне, -ння ср.;
в изумле́нии у здзіўле́нні;
досто́йный изумле́ния які́ здзіўля́е;
к велича́йшему изумле́нию на вялі́кае здзіўле́нне;
от изумле́ния ад здзіўле́ння;
приводи́ть, привести́ в изумле́ние дзіві́ць, здзіві́ць, выкліка́ць, вы́клікаць здзіўле́нне;
приходи́ть, прийти́ в изумле́ние дзіві́цца, здзіві́цца;
с изумле́нием са здзіўле́ннем;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адна́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.
Прымусіць адвыкнуць ад чаго‑н.; адвучыць ад якой‑н. звычкі, схільнасці і пад. // Выклікаць нежаданне хадзіць куды‑н., перашкодзіць мець сувязь з кім‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зубаска́льства, ‑а, н.
Смех, жарты або насміханне з каго‑, чаго‑н. Сцёпка прачытаў.. [ліст] борздзенька — проста не хацеў пры таварышам сядзець над ім доўга, каб не выклікаць гэтым іх зубаскальства. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Выклікаць у каго‑н. страх, трывогу, спалохаць. Напалохаць вавёрку. □ Тое, што змеціў настаўнік, і тое, што раптам пачуў, і здзівіла яго, і напалохала. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
предубеди́ть сов., уст. (настроить) настро́іць (прадузя́та); (внушить предубеждение) пасе́яць (вы́клікаць) прадузя́тую (няпра́вільную) ду́мку (по́гляд, перакана́нне); (убедить заранее) перакана́ць напе́рад;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уваскрэ́сіць, ‑крэшу, ‑крэсіш, ‑красіць; зак., каго-што.
1. Паводле рэлігійных вераванняў — вярнуць да жыцця таго, хто памёр; ажывіць. [Макар:] — Яго [бацьку] ўжо не ўваскрэсіш. Асіпенка.
2. перан. Выклікаць унутранае абнаўленне, зрабіць зноў жыццядзейным; аднавіць чые‑н. сілы. Спорт уваскрэсіў ранейшую сілу і спрыт. // перан. Выклікаць яркае ўяўленне аб чым‑н., аднавіць у памяці што‑н. забытае. Я жыў у снах і дзень, і два, і месяц, каб хоць на міг твой вобраз уваскрэсіць. Федзюковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амярцві́ць, ‑влю, ‑віш, ‑віць; зак., каго-што.
1. Выклікаць амярцвенне клетак, тканак і пад.
2. перан. Пазбавіць цікавага, жывога зместу. Амярцвіць цікавую справу.
3. перан. Пакінуць без выкарыстання, ужывання. Амярцвіць капітал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насмяшы́ць, ‑смяшу, ‑смешыш, ‑смешыць; зак., каго.
Выклікаць смех у каго‑н., прымусіць смяяцца; рассмяшыць. Насмяшыць людзей. □ Старожка залілася вясёлым доўгім смехам: яе вельмі насмяшылі дзеці і іх страх перад настаўнікам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падахво́ціць, ‑вочу, ‑воціш, ‑воціць; зак., каго-што і з інф.
Выклікаць жаданне што‑н. зрабіць; разахвоціць. [Дзед Тарас:] — Падахвоціў я праўленне пабудаваць сховішча на садавіну. Паслядовіч. — Гаварыце, гаварыце, цётка Тэкля, — падахвоціў Малашкін. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)